krupki.by

ru RU be BE en EN

Натка-падрыўніца – так партызаны называлі Валянціну Падчуфараву



Натка-падрыўніца – так партызаны называлі Валянціну Падчуфараву

Автор / Общество / Понедельник, 24 июля 2023 09:01 / Просмотров: 592

Дзяўчыне споўнілася 19 гадоў, калі ў 1944 годзе яна была прадстаўлена камандаваннем брыгады да звання Героя Савецкага Саюза. Але ўзнагароджана ордэнам Леніна.

 

Валянціна Іванаўна Падчуфарава адна з трох жанчын, якія атрымалі гэтую высокую ўзнагароду да 1945 года. Другім кавалерам ордэна Леніна, дарэчы, стала партызанка, фельчар партызанскага атрада імя Варашылава партызанскай брыгады імя Кірава Яўгенія Максімаўна Шаўчэнка, якая вынесла з поля бою каля ста параненых байцоў і камандзіраў. Партызаны брыгады імя Кірава, як і 8-й, дзейнічалі большай часткай на тэрыторыі Крупскага раёна.

Да вайны Валянціна скончыла 9 класаў школы ў горадзе Тула. Адтуль у пачатку 1942 года з групай добраахвотнікаў была накіравана на вучобу ў дыверсійную школу, якая знаходзілася недалёка ад Масквы, а ў жніўні 1942 года – у варожы тыл. Ваявала ў атра­дзе № 36 партызанскай брыгады № 8 С. Жуніна спачатку радавой партызанкай, затым камандзірам аддзялення падрыўнікоў.

Хутка аб ёй стала вядома не толькі ў брыгадзе. Газета «За Радзіму», якая выдавалася Магілёўскім падпольным абкамам партыі на акупіраванай ворагам тэрыторыі, 1 студзеня 1944 года адзначала, што Валянціна Падчуфарава мела на сваім асабістым рахунку 7 пушчаных пад адхон варожых эшалонаў. Гэтыя дыверсіі былі праведзены на адрэзку чыгункі ад Барысава да Оршы. З іх дзве – каля чыгуначнай станцыі Бобр. Адзначалася: «Отделение комсомолки Валентины Подчуфаровой неожиданно напало из засады на колонну гитлеровцев в 150 человек и рассеяло ее. Убегая, враг оставил 2 пулемета, несколько винтовок. Партизаны убили 2 гитлеровцев, ранили 7 и 2 взяли в плен».

У наградным лісце з выпадку прадстаўлення Падчуфаравай да звання Героя Савецкага Саюза адзначалася: «За время пребывания в отряде № 36 бригады С.Г. Жунина особо проявила себя в боях против немецких захватчиков: 3 августа 1943 года в бою, …где было убито 15 гитлеровцев; 16 ноября 1943 года с группой подрывников в составе 10 человек вела бой с противником, где было убито 11 гитлеровцев; будучи командиром отделения подрывников т. Подчуфарова при личном участии пустила под откос 7 вражеских эшелонов».

Як гэта было, Падчуфарава пазней дзялілася ўспамінам:

«У адну з летніх начэй наша група пераправілася праз Заходнюю Дзвіну, перайшла цераз лінію фронту і лясамі пачала прабірацца да чыгункі Орша-Мінск каля горада Талачына… Праз некаторы час мы сустрэліся з групай Васіля Мацюшэўскага, які з цягам часу і стаў нашым камандзірам. Ён афіцэр Чырвонай Арміі, які ўцёк з палону, быў старэйшы за нас, добра ведаў мясцовасць. Яго група ведала месцы дзе засталося шмат снарадаў, узрыўчаткі. Мы рабілі зарады з толу кілаграмаў па 16-20… Сталі хадзіць на чыгунку і ўзрываць фашысцкія эшалоны. Пры гэтым узрывалі мы не пры дапамозе бікфордавага шнура ці ўзрыўной машынкі, а, як мы гаварылі, «на шомпал». Тут быў шэраг цяжкасцей: маскіраваць зарад не было часу, бо шомпал ставілі ўжо пры прыбліжэнні цягніка. Так што павялічвалася небяспека сустрэчы з патрулём. Пры гэтым зарад трэба было ставіць вельмі асцярожна, бо можна было падарвацца. Хутка чуткі аб дыверсіях дайшлі да суседніх атрадаў і ў студзені 1943 года мы ўвайшлі ў склад партызанскай брыгады Жуніна, у атрад № 36, якім ­камандаваў Пётр Кудраўцаў, ва ўзвод падрыўнікоў, камандзірам якога быў Міхаіл Шэрстабітаў. У час адной з аперацый мы павінны былі перайсці шашу каля чыгункі, але трапілі ў засаду. Некалькі чалавек змаглі пад кулямётным агнём перайсці чыгунку і схавацца ў лесе. Пры ўспышцы ракеты мы ўбачылі, што на чыгуначным палатне застаўся ляжаць Саша Дзянісаў. Праз некалькі дзён на тым месцы, дзе загінуў Саша, мы ўзарвалі чарговы эшалон».

Улічваючы, што партызаны дзейнічалі на чыгунцы ў асноўным на тэрыторыі Крупскага і Талачынскага раёнаў і што шаша блізка падыходзіць у лясным масіве дзесьці ў раёне населеных пунктаў Крупкі-Красноўка, можна зрабіць пэўную выснову, што гэтыя здарэнні адбыліся дзесьці ў раёне Бабра.

6 лістапада 1943 года Падчуфарава была паранена і самалётам перапраўлена ў Маскву, у шпіталь. У баявой характарыстыцы, падрыхтаванай на Падчуфараву 5 чэрвеня 1944 года, камандзір атрада Пётр Кудраўцаў адзначыў, што «тов. Подчуфарова В.И. за период пребывания в партизанском отряде…, будучи подрывницей, пустила под откос 20 вражеских эшелонов с живой силой и техникой, …неоднократно сражалась в открытых боях с противником…» У адносінах да колькасці ўзарваных цягнікоў Кудраўцаў, відавочна, меў на ўвазе і тыя варожыя эшалоны, пушчаныя пад адхон групай падрыўнікоў, у складзе якой была і Валянціна Іванаўна.

Падчуфарава ўзнагароджвалася таксама ордэнамі Чырвонай Зоркі, Баявога Чырвонага Сцяга, а ў 1944 годзе ёй быў уручаны ордэн Леніна.

Пасля вайны Валянціна Іванаўна працавала ваенным перакладчыкам у Германіі. Пазней жыла ў Валгаградзе, выкладала ў вучэбнай установе замежную мову, выйшла замуж. Напісала кнігу «Непрыдуманыя расказы аб вайне», але рукапіс быў скра­дзены… Памерла Падчуфарава ў 2007 годзе.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

20 мая налоговая проведет день информирования с юрлицами по вопросам земельного налога

20 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с юридическими лицами по вопросам исчисления и уплаты земельного налога. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

Please publish modules in offcanvas position.