krupki.by

ru RU be BE en EN

Рускі, казах, украінец, яўрэй, беларус – іх аб’ядноўвала сумесная барацьба супраць гітлерацаў на Крупскай зямлі



Рускі, казах, украінец, яўрэй, беларус – іх аб’ядноўвала сумесная барацьба супраць гітлерацаў на Крупскай зямлі

Автор / Общество / Среда, 03 апреля 2024 17:58 / Просмотров: 247

Аляксандраў, Айсаеў, Тарноўскі, Крывашэін, Лукашэвіч… Рускі, казах, украінец, яўрэй, беларус – іх аб’ядноўвала сумесная барацьба супраць гітлераўскіх захопнікаў на Крупскай зямлі і пралітая ў гэтай барацьбе кроў. Іх, сапраўды, можна назваць братамі.

Вось што пісаў пра пачатак баявой дзейнасці гэтых людзей Герой Савецкага Саюза, былы камандзір 8-й партызанскай брыгады Сяргей Жунін: «У зямлянках пад Папарным мы сустрэлі новы 1942 год. Нас было менш за 10 чалавек. Перад гэтым да нас далучыліся Акім Айсаеў і Мікалай Стрыкаў, якія збеглі з палону. 7 красавіка 1942 года ў атрад прыбылі яшчэ некалькі чалавек, якія таксама збеглі з канцлагера. Сярод іх выдзяляўся як кіраўнік Ігар Аляксандраў. Айсаева і Аляксандрава далучылі да разведгрупы, якую ўзначальваў Тарноўскі».

Рознымі шляхамі прыйшлі да партызан Барыс Крывашэін і Аляксей Лукашэвіч. Крывашэін застаўся без бацькоў, якіх забілі гітлераўцы, і, па сутнасці, стаў «сынам партызанскага атрада». Васемнаццацігадовы Аляксей далучыўся да партызан таксама ў 1942 годзе. Спачатку разам з Аляксандравым, пазней самастойна на працягу года ён пусціў пад адхон 9 варожых эшалонаў.

Пазней, калі невялікая група партызан вырасла ўжо ў брыгаду, была ўстаноўлена сувязь з Масквой, у тым ліку паветраная шляхам прыёмкі самалётаў.

Ігар Пятровіч Аляксандраў нара­дзіўся ў 1921 годзе ў горадзе Уфа, па іншых звестках у горадзе Чэбаксары. Перад вайной ён скончыў школу сяржантаў і быў накіраваны на службу ў адну з пагранічных часцей Чырвонай Арміі ў Беларусі. Тут яго і застала вайна. Падчас цяжкіх баёў і акружэння ён трапіў у Барысаўскі канцлагер для ваеннапалонных. З лагера ён з чатырма таварышамі, таксама былымі акружэнцамі, здолеў уцякчы. Гэта было ў канцы 1941 года.

Менавіта ў гэтую цяжкую першую ваенную зіму, калі гітлераўцы былі ўжо на подступах да Масквы, пачалі стварацца разрозненныя ачагі супраціўлення, якія з вясны 1942 года перараслі ў асобныя атрады. Дарэчы, усе таварышы, з якімі Ігар уцёк з палону, з цягам часу сталі партызанскімі каман­дзірамі. У атрад «Сашкі» – Аляксандра Маршчыніна – увайшоў і Аляксандраў.

Раней у адным з нарысаў я ўзгадваў пра маладых падпольшчыкаў групы «Обзор», якія дзейнічалі ў Круглым. Пазней тыя, хто ўцалеў пасля арыштаў, далучыліся да партызан, увайшлі ў склад  28-га камсамольска-мала­дзёжнага атрада 8-й партызанскай брыгады. 

Сярод іх была  Галынская (Баранава) Кацярына Дзямідаўна.  Яе ўспаміны і ляглі ў аснову аповеда пра Аляксандрава як пра каман­дзіра, патрыёта, проста чалавека.

Вось як Кацярына намалявала партрэт камандзіра: «Молодой, красивый, статный. Глаза, светящиеся огнем и задором. По-хорошему, по-молодому говорливый. На нем военная гимнастерка, ремни командирские, автомат через плечо, пистолет сбоку в кобуре на ремне, фуражка военная с красной звездочкой… Он был героем того лихого времени… Было ему в ту пору едва за двадцать – и такая ответственная миссия – командовать боевым отрядом в тылу лютейшего врага. Власть над людьми, их жизнями в условиях бесконечно меняющейся по чужой злой воле обстановки – ко многому обязывала».

Спачатку Аляксандраў вая­ваў у якасці разведчыка, падрыўніка, затым камандзіра ўзвода, з цягам часу, калі пасля аб’яднання некалькіх атрадаў была створана партызанская брыгада № 8, з ліпеня 1943 года змяніў былога каман­дзіра 28-га атрада Аляксандра Тарноўскага, якога па прычыне цяжкага ранення самалётам эвакуіравалі ў маскоўскі шпіталь.

Вось некалькі фрагментаў з яго баявой дзейнасці менавіта на Крупшчыне.

Вясной 1942 года група партызанаў, у якую ўваходзіў і Аляксандраў, разграміла дзве валасныя ўправы, малочна-прыёмны пункт, абстраляла казарму гітлераўцаў у адным з гарнізонаў, пусціла пад адхон два варожыя эшалоны.

У маі 1942 група партызан, у якую ўваходзілі Аляксандр Тарноўскі, Ігар Аляксандраў і Акім Айсаеў, зрабіла самаробную міну, на якой падарваўся нямецкі паравоз і тры вагоны. Рух на чыгунцы быў спынены на шэсць гадзін.

У пачатку ліпеня 1942 года Ігар разам з трыма партызанамі пусціў пад адхон эшалон паміж станцыямі Бобр і Слаўнае. У выніку дыверсіі і наступнага абстрэла былі знішчаны больш за сто фашыстаў.

Праз некалькі дзён Аляксандраў разам з напарнікам  Лукашэвічам каля вёскі Красноўка замініравалі чыгуначнае палатно. Раптам раздаліся кулямётныя чэргі, вінтовачныя выстралы. Відавочна, патруль заўважыў партызан. Партызаны кінуліся ў лес, але былі абстраляны аховай. Ігар быў паранены ў правы бок, але няцяжка. На іх міне падарваўся варожы эшалон.

І зноў дыверсіі на чыгунцы. На гэты раз зноў у Красноўцы, але днём, узарваўся паравоз з платформай, нагружанай рэйкамі, там таксама былі і гітлераўцы з кулямётамі.

Прыведзеныя прыклады тычацца толькі дыверсій, праведзеных на тэрыторыі Крупскага раёна. Большую ж частку баявых аперацый партызаны, падрыўнікі праводзілі на тэрыторыі Талачынскага, часткова – Барысаўскага, Бярэзінскага раёнаў. Як адзначала партызанскае камандаванне, Ігар Аляксандраў  «асабліва вызначыўся пры разгроме Март’янавічскага гарнізона»  зімой 1942 года. Гэтая аперацыя была адной з найбольш значных на той час. Гарнізон меў стратэгічнае значэнне: у ім перакрыжаваліся асноўныя шляхі, якія вялі з Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў на станцыю Слаўнае. Разгром жа яго адкрываў партызанам шлях у глыбіню Круглянскага і Талачынскага раёнаў. Падчас бою партызаны займелі значныя трафеі: 12 станкавых і ручных кулямётаў, больш за сотню вінтовак, шмат патронаў, акрамя таго, захоплены каля сотні коней з сёдламі.

Аляксандраў таксама ўдзельнічаў у разгроме варожага гарнізона на станцыі Слаўнае. Пра гэту аперацыю стала вядома нават у стаўцы Гітлера ў Берліне.

У 1943 годзе Аляксандраў у ліку першых у брыгадзе быў узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга.

28-ы партызанскі атрад заўсёды быў адным з першых у спаборніцтве паміж атрадамі ў брыгадзе. У жніўні 1943 года атрад пад камандаваннем Аляксандрава зрабіў налёт на казармы гарнізона ў Паўлавічах, што ў Бярэзінскім раёне, у якіх адпачывалі гітлераўцы. Каля двухсот салдат пасля гэтага бою не далічылася гітлераўскае камандаванне. У гэтым жа месяцы падчас засады была разгромлена калона гітлераўцаў, забіты і паранены каля 80 варожых салдат, захоплены ў якасці трафеяў мінамёт, некалькі кулямётаў, 35 вінтовак, абоз з харчаваннем і амуніцыяй.

Камандзір брыгады Жунін, па словах Баранавай, сведчыў, што Ігар вызначаўся сярод іншых камандзіраў атрадаў баявой адвагай, мужнасцю, воінскай кемлівасцю, валявым характарам. У прыватнасці, камбрыг асобна адзначыў удзел Аляксандрава ў разгроме варожага гарнізона ў Бярэзінскім раёне: «Все отряды справились с задачей. Но мне особенно радостно за 28-й отряд. Игорь Александров впервые руководил такой серьезной операцией и доказал, что он зрелый командир».

І ў дальнейшым партызаны атрада працягвалі актыўныя баявыя дзеянні. У прыватнасці, у лютым 1944 года атрад уступіў у бой з пераважаючымі сіламі гітлераўцаў каля вёскі Сомры Крупскага раёна. Карнікі абстрэльвалі з мінамётаў, аўтаматаў. Партызаны ж падпусцілі іх на блізкую адлегласць і адкрылі інтэнсіўны абстрэл, пачалі закідваць гранатамі. Гітлераўцы страцілі 35 чалавек забітымі і каля 30 параненымі. Гэта быў адзін з апошніх баёў Аляксандрава. Незадоўга да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 22 сакавіка 1944 года, ён загінуў у баі.

Вось што пісала ў сваіх запісках партызанка Баранава:

«Всем невыносимо трудно было привыкать к мысли, что Игоря не стало. Друг Игоря Аким Айсаев, узнав о случившемся, не находил себе места от горя. Аким вместе с Игорем был в фашистском плену, вместе готовились к побегу, перешли к партизанам. Разве мог он – Айсаев, забыть то утро 7 апреля 1942 года?! За небольшой речушкой Самоглинка, в густом ельнике, встретил он тогда Игоря. Вместе стали разведчиками. Разве мог забыть Аким, как Игорь стал первым подрывником в отряде, потом научил этому делу и Леню Лукашевича, с которым никогда не расставался; как Игорь увлекал за собою партизан на любое рискованное задание; как обычно, для отвлечения от беспокойных мыслей, рассказывал о забавных, смешных случаях из своей короткой спортивной биографии, из воинской службы. Ни при каких обстоятельствах не давал никому ни унывать, ни падать духом, ни сомневаться в поставленных целях. С Игорем любили ходить на боевые дела»…

Пахаваны Аляксандраў каля вёскі Дулебы Бярэзінскага раёна. На яго магіле ўстаноўлены помнік.

Пра яго баявога таварыша, Акіма Айсаева, размова пойдзе асобна.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

23 ноября "прямую линию" проведет председатель районного Совета депутатов

В субботу, 23 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-77-47.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.