krupki.by

ru RU be BE en EN

12 мая ў нашай краіне адзначаюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь



12 мая ў нашай краіне адзначаюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Автор / Общество / Воскресенье, 12 мая 2024 08:30 / Просмотров: 650

Менавіта яны аб’ядноўваюць наша грамадства, выхоўваюць у моладзі патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Сацыяльныя даследаванні сведчаць: у грамадскай свядомасці беларуская дзяржаўнасць злучана з дзяржаўнай сімволікай – гербам, флагам, гімнам, а таксама Канстытуцыяй. Гэта вельмі важны паказчык кансалідацыі і згуртаванасці грамадства. А што на гэты конт думаюць крупчане:

Ірына ШАБЛОЎСКАЯ, намеснік старшыні Крупскага райвыканкама:

– У мінулым годзе свята ў Беларусі стала адзначацца ў новым фармаце, тым самым аддаем даніну павагі ўсім тром сімвалам. Лічу гэту падзею маркерам нацыянальнай еднасці.  Дзяржаўны герб, Дзяржаўны флаг і Дзяржаўны гімн – гэта сімвалы нашай гістарычнай памяці, якія звязваюць разам гераічнае мінулае, сучаснасць і будучыню беларусаў. Важна, што ведаць і паважаць іх вучаць дзетак з самага маленства. Гэта вельмі станоўча адбіваецца на выхаванні асобы дзіцяці, фарміруе павагу да сваёй Радзімы.

У кожным элеменце дзяржаўнай сімволікі нашай краіны закладзены глыбокі сэнс, трэба, каб і дзеці, і дарослыя яго дакладна ведалі, адчувалі сэрцам і душой.

Сяргей ГУР, намеснік старшыні Крупскага раённага аб’яднання Беларускай партыі «Белая Русь»:

– Шанаванне дзяржаўных сімвалаў – паказчык сапраўднага патрыятызму. Бо менавіта яны з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Паказваюць палітычную самастойнасць і нацыянальную самабытнасць, дэкларуюць прынцыпы суверэннай краіны – мір, працу, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і традыцыям. Свята сапраўды згуртоўвае беларусаў.

Наталля ХАДАСЕВІЧ, студэнтка:

– Адчуваю пачуццё асаблівага гонару, калі гучыць Дзяржаўны гімн Рэспуб­лікі Беларусь. Ён велічны, прыгожы, сэрца адгукаецца на кожнае слова, на кожную ноту. Калі нам расказвалі пра гісторыю яго стварэння, то я даведалася, што аўтар тэксту Міхась Клімковіч пэўны час працаваў у Крупскім раёне. Значыць і мы, крупчане, маем далучэнне да галоўнага музычна-паэтычнага твора нашай краіны.

Аляксандр КАРАНЬ, майстар:

– На прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях абавязкова прадстаўлены і выкарыстоўваюцца дзяржаўныя сімвалы. І гэта вельмі правільна. Урачыстасці да знамянальных дат і святаў пачынаюцца з выканання гімна. Наш флаг і герб вельмі адметныя, выклікаюць гонар. Вельмі радуюся, калі дзеці падчас урачыстасцяў не проста слухаюць гімн, а спяваюць яго. Трэба, каб пра нашы дзяржаўныя сімвалы гаварылі як мага больш у сем’ях, каб бацькі ўласным прыкладам дэманстравалі да іх свае паважлівыя адносіны.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.