krupki.by

ru RU be BE en EN

9-класніца Халопеніцкай СШ Паліна Нікіценка атрымала Дыплом трэцяй ступені ў рэспубліканскім конкурсе



9-класніца Халопеніцкай СШ Паліна Нікіценка атрымала Дыплом трэцяй ступені ў рэспубліканскім конкурсе

Автор / Общество / Четверг, 21 ноября 2024 09:44 / Просмотров: 582

Дзяўчынка прымала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых работ «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…»

Конкурс у галіне мовазнаўства праводзіўся сярод вучняў 10-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтаў вну і быў прымеркаваны да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Нягледзячы на юны ўзрост, Паліна Нікіценка была дапушчана арганізатарамі да ўдзелу ў конкурсе і годна прадставіла сваю працу «Душа зямлі маёй (асаблівасці гаворкі рэгіёну Малога Палесся ў др.п. ХІХ ст)». Зварот да роднага слова, якое адышло ў нябыт, і стала для дзяўчыны крыніцай натхнення і даследавання. А таксама не застаўся па-за ўвагай вядомых мовазнаўцаў Беларусі і быў адзначаны  дыпломам і памятным падарункам. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі Беларусі.

– Мерапрыемства атрымалася не толькі ўрачыстым, але і запамінальным, – дзеліцца ўражаннямі Паліна. – У Цэнтр даследаванняў прыехалі пераможцы з усіх куточкаў Беларусі. Цікава было паслухаць навукоўцаў і вызначыць для сябе прыярытэтныя тэмы, магчыма, далейшых даследаванняў у галіне мовазнаўства. На нейкі час мы, канкурсанты, змаглі таксама адчуць сябе сапраўднымі навукоўцамі, чаму спрыяла акадэмічная атмасфера інстытута і зварот да нас яго дырэктара – старшыні аўтарытэтнага конкурснага журы. Ігар Лявонавіч Капылоў адзначыў, што ўзровень усіх прац, адзначаных дыпломамі, надзвычай высокі, а ў некаторых аўтарах ён бачыць будучых калег.

Дарэчы, Паліна займаецца паглыб­леным вывучэннем беларускай мовы і прымае ўдзел у алімпіядзе па прадмеце з пятага класа. Навуковы дэбют стаў для дзяўчыны паспяховым і, магчыма, лёсавызначальным.

Наталля КУЛАГІНА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Халопеніцкай СШ. Фота прадастаўлена аўтарам.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.