krupki.by

ru RU be BE en EN

Школьники Крупского района подключились к акции «Птушкі ля кармушкі»



Школьники Крупского района подключились к акции «Птушкі ля кармушкі»

Автор / Общество / Суббота, 16 января 2016 12:29 / Просмотров: 1282

Акцыя «Птушкі ля кармушкі» праходзіць у Беларусі 16-17 студзеня. Ініцыятар яе правядзення – грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» – заклікае падтрымаць птушак падчас халадоў, а 16 і 17 студзеня прапаноўвае ўсім жадаючым прыняць удзел у традыцыйнай акцыі «Птушкі ля кармушкі». Для гэтага неабходна палічыць віды і колькасць птушак на кармушцы і даслаць даныя ў АПБ. Гэта можна будзе зрабіць, запоўніўшы спецыяльную форму на сайце, акрамя таго, можна даслаць паведамленне ў сацыяльных сетках або даслаць даныя на адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Сталовая для птушак адкрыта і ў Худавецкай сярэдняй школе. Вучні пастаянна клапоцяцца аб яе штодзённым напаўненні. Яны ведаюць, што з птушынага меню трэба выключаць любую салёную ежу, недапушчальна скормліваць не толькі салёныя, але і любыя смажаныя, вострыя, кіслыя прадукты, небяспечны для птушак і чорны ржаны хлеб, не варта даваць ім таксама лупіну бананаў і цытрусавых. Настаўнікі расказваюць рабятам, як граматна ўтрымліваць птушыную сталовую, напамінаюць, што без іх падтрымкі многія з птушак могуць загінуць.

Сапраўды, зімой нашым крылатым сябрам прыходзіцца асабліва цяжка. Дробныя птушачкі, якія спявалі для нас і ратавалі летам ураджай, у гэты суровы час трапляюць у незайздроснае становішча. За дзень яны павінны здабыць столькі корму, каб хапіла перажыць доўгую ноч. Абмен рэчываў у іх праходзіць вельмі хутка, таму часта «здабыча» ў некалькі разоў больш вагі самой птушкі. Тыя, што не змаглі наесціся за кароткі дзень, практычна не маюць шансаў выжыць. Некаторыя могуць пратрымацца зімой без корму некалькі гадзін, але пры моцным марозе гэты час значна скарачаецца. Кароткі светлавы дзень, голад і холад становяцца для іх сапраўднай праблемай.

А вось пры пастаяннай падкормцы птушкі перажывуць самыя лютыя марозы. Вучоныя сцвярджаюць, што нават хвалістыя папугайчыкі змогуць перазімаваць на вуліцы, калі ім забяспечыць пастаянны корм, ваду і ўкрыццё ад ветру. Таму так важныя птушыныя сталовыя. Наведвальнікамі кармушак часцей становяцца вялікія сініцы, лазараўкі, зелянушкі, дамавыя і палявыя вераб’і. Лепшым кормам для іх з’яўляюцца семкі сланечніка і гарбуза. Яны аднолькава любімыя рознымі відамі сініц, вераб’ямі, зелянушкамі, попаўзнямі. Зернеядныя птушкі – зелянушкі, вераб’і, снегіры – з задавальненнем ядуць масляністае насенне рапсу і льну. Калі ўладкаваць некалькі кармушак і гэты корм выкладваць пастаянна, можна прывабіць стайкі чыжоў, чачотак і нават асцярожных шчыглоў.

Проса птушкі ядуць значна горш, але яно выкарыстоўваецца для разнастайнасці птушынага рацыёну. Ягады рабіны, каліны, абляпіхі – упадабаны корм снегіроў, а кавалачкі несалёнага сала з задавальненнем ядуць сініцы, попаўзні, дзятлы.

Забяспечыўшы птушак кормам, мы дапаможам ім выжыць у цяжкі перыяд, а яны аддзякуюць нас вясной і летам, паядаючы вялікую колькасць насякомых і радуючы сваімі вясёлымі песнямі.

Пажадаем нашым крылатым сябрам прыемнага апетыту!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.