krupki.by

ru RU be BE en EN

250-ую гадавіну Слабады Халопеніцкага сельсавета святочна адзначылі жыхары і госці



250-ую гадавіну Слабады Халопеніцкага сельсавета святочна адзначылі жыхары і госці

Автор / Общество / Пятница, 08 августа 2025 16:38 / Просмотров: 1600

Населены пункт вітаў рознакаляровымі кветкамі, пунсовымі гронкамі рабіны і гасціннымі людзьмі.

Святочная імпрэза разгарнулася ля мясцовага клуба-бібліятэкі. Значная падзея аб’яднала і дзяцей, і дарослых. Прыехалі і тыя, хто даўно змяніў месца жыхарства і стаў гарадскім. А інакш і немагчыма – душа заўсёды імкнецца ў тыя мясціны, якія ўзгадавалі і адправілі ў дарослае жыццё. Бот тут самая смачная вада і самае духмянае паветра, тут заўсёды светла, цёпла і ўтульна.

Працавалі выставы мясцовых майстроў, фотазона, кірмаш, дхіцячыя атракцыёны, гандаль з салодкай ватай і поп-корнам. Недалёка паважна пахаджваў бусел як сімвал жыцця і дабрабыту вёсачкі.

Ганарымся вамі, землякі!

Добрымі словамі вітала ўдзельнікаў свята старшыня Халопеніцкага сельвыканкама Лідзія Бачышчава.

–  У 1775 годзе нарадзіўся населены пункт Слабада – край прыгожы, пладародны, жывапісны, – казала Лідзія Іванаўна. – Усё пачыналася з 9-ці двароў. За шматвяковую гісторыю вёска развівалася і вырасціла не адно пакаленне. Сёння ў Слабадзе пражывае 321 жыхар, з іх 27 – непаўналетніх. Ад шчырага сэрца віншую вас, дарагія землякі, са святам, жадаю моцнага здароўя, мірнага неба, радасці і шчасця.

Самае вялікае багацце вёскі – людзі, якія працуюць на роднай зямлі, кожны дзень робяць яе прыгожай, добраўпарадкаванай. Падчас свята старшыня сельвыканкама правяла ўрачыстую цырымонію і ўзнагародзіла граматамі і падарункамі жыхароў. У намінацыі “Дружная сям’я” пераможцамі сталі супругі Міхаіл і Галіна Сокалавы. У намінацыі “Мнагадзетная сям’я” – Марына Мацкевіч і Арцём Будай, Алена і Аляксандр Крэер. За “Лепшую сялібу” ўзнагароджаны Эма Лахцутка, Леакадзія і Уладзімір Акулевічы. За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці аграгарадка і яго добраўпарадкаванні адзначаны Аляксандр Палоннік. Пераможцай у намінацыі “Мае гады – маё багацце” стала Валянціна Міхайлаўна Трыпуцень.  “Таленты аграгарадка” прысуджана Алене Сіняк. Дарэчы, на свяце была прадстаўлена выстава яе вырабаў – вязаныя адзенне і сурвэткі. Не пакінулі без увагі супругаў Валянціну і Аляксея Святоха – ім уручана ўзнагарода з намінацыяй “Изумрудная свадьба”.

– Мы жывём і працуем на зямлі, клапоцімся пра яе дабрабыт. Ствараем прыгажосць для сябе і сваіх землякоў. Канешне, прыемна, пачуць словы ўдзячнасці і атрымаць падарункі, – падзяліліся ўражаннямі ўзнагароджаныя.

Увішныя гаспадыні

Пах спечаных страў разносіўся па наваколлі. Гэта мясцовыя жыхаркі пастараліся – напяклі, каб парадаваць аднавяскоўцаў. Піражкі, булкі, торт, пячэнне – каму што даспадобы.

Піражкі са згушчаным малаком, з тварагом, з сушанай вішняй, булачкі, пячэнне, торт прапаноўвала Валянціна Рубін.

– Сама я карэнная жыхарка, – знаёміцца з намі Валянціна Васільеўна. – У Слабадзе нарадзілася, вырасла і ўсё жыццё тут жыву. Вырасцілі з мужам траіх дзяцей. Увесь час дзецям выпякала, цяпер унукам. Мне гэта падабаецца. Свята вёскі – наша агульная радасць. Таму і для землякоў напякла салодкіх пачастункаў.

– Яшчэ Валянціна Васільеўна актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці аграгарадка, – кажа загадчык клуба Наталля Маліноўская. – Наведвае гурток “Сяброўка”. Прыносіць розныя салодкія стравы, дзеліцца рэцэптамі. А я сёння спякла свой фірменны тварожны пірог.

– Я родам з Магілёўскай вобласці, – расказвае Юлія Андрэеўна Бачышча. – Але Слабада для мяне даўно стала малой радзімай – гэты ўтульны куток нашай зямлі. У Янаўшчыну накіравалі калісьці майго мужа, ён быў механікам сельскагаспадарчых машын. Праз тры гады пераехалі ў Слабаду, я ўладкавалася працаваць выхавальніцай у дзіцячы сад, шмат гадоў аддала педагагічнай працы. Яшчэ я мнагадзетная мама трох сыноў – Андрэя, Дзмітрыя і Уладзіміра. Я ўжо на заслужаным адпачынку, але часу сумаваць няма. Летам – агарод, гаспадарка. Люблю кветкі – іх у маім двары шмат расце. Большасць з іх – ліліі. У вольны час у клуб хаджу, дапамагаю ў падрыхтоўцы свят. Сёння ў вёсцы сапраўднае свята, прыемна, што сабраліся мясцовыя, прыехалі дзеці, унукі. Вось і са мной прыйшла ўнучка Танюша.

– Я прыехала да бабулі з Мінска, – кажа Танюша. – Мне 10 гадоў. Мая бабуля самая лепшая – вельмі добрая, прыгожая, разумная. У яе самыя смачныя на свеце бліны! А ўчора яна спякла духмяныя круасаны. На свяце спадабалася – весела і радасна.

Вёска пела і танцавала

Якое ж свята без артыстаў? Свае песні і святочны настрой ад шчырага сэрца дарылі артысты ансамбля “Наша песня” – Алена Жызнеўская, Ала Пашко, Дар’я Сманцар, Елізавета Сманцар. За гэта – ім гучныя апладысменты і прыгожыя букеты вяргінь.

Гледачы не стрымлівалі сваіх эмоцый:

– Добрыя песні, цудоўнае выкананне. Бачна, што артысты спявалі ад душы. Дзякуй ім вялікі!

– Немагчыма было ўседзець на месцы – ногі самі пускаліся ў пляс. Артысты сапраўдныя прафесіяналы. Песенны рэпертуар нам знаёмы. З задавальненнем спявалі разам з імі песні “Хата бацькоў”, “На цеплаходзе” і іншыя. Свята адбылося на славу. Вельмі ўдзячны ўсім, хто меў дачыненне да яго арганізацыі.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

15 ноября "прямую линию" проведет главный врач УЗ "Крупская ЦРБ"

В субботу, 15 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию по номеру 2-44-32 проведет главный врач УЗ "Крупская ЦРБ" Екатерина Михайловна Леонович.

15 ноября "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 15 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома ШАБЛОВСКАЯ Ирина Александровна. Телефон 2-77-47.

18 ноября председатель Борисовского межрайкомитета госконтроля проведет "прямую линию" и прием граждан

18 ноября с 11.00 до 12.30 председатель Борисовского межрайонного комитета государственного контроля Каптановский Юрий Иванович проведет прямую телефонную линию и прием жителей Крупского района в Крупском районном исполнительном комитете: г.Крупки, ул.Советская, 8.

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе вакциной «Гриппол-плюс», страна производитель - Россия ??‍⚕️ Вакцинироваться можно только после консультации и осмотра. Желающим обращаться на свой терапевтический участок. Дополнительную информацию можно получить по телефону 2-02-90.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.