krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках працуе выстава навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа імя Глебава



У Крупках працуе выстава навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа імя Глебава

Автор / Общество / Пятница, 15 апреля 2016 16:00 / Просмотров: 1708

Выстава прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага мастака, таленавітага педагога, члена Беларускага саюза мастакоў, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, узнагароджанага ордэнам Францыска Скарыны за заслугі ў развіцці адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Барыса Аракчэева.

На яе ўрачыстае адкрыццё ў Крупскую мастацкую галерэю імя Барыса Аракчэева прыехалі дзве яго дачкі – Аксана і Алена Аракчэевы (пе-ршая – член Беларускага саюза мастакоў, другая – выкладчык Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава), намеснік вучэбнай мастацкай практыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Глебава Ніна Чарнова, куратар выставы, мастацтвазнаўца, магістр культуралогіі Ксенія Сяліцкая-Ткачова і член Беларускага саюза мастакоў Спартак Аруцюнян.

Падчас аповеду пра Барыса Аракчэева адзначалася, што хаця ён нарадзіўся ў Яраслаўскай вобласці, увесь яго жыццёвы і творчы шлях быў звязаны з Беларуссю. Пасля Вялікай Айчыннай вайны была служба ў Мінскім штабе ваеннай акругі. Яго камандаванне заўважыла ў маладым чалавеку талент мастака і дазволіла датэрмінова дэмабілізавацца, каб ён мог паступіць у Мінскае мастацкае вучылішча. Было гэта ў 1950 годзе. А ўжо праз тры гады ён датэрмінова скончыў гэту ўстанову з адзнакай. Далей была вучоба ў Мінскім тэатральна-мастацкім інстытуце. У мастацкім вучылішчы (цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Глебава) Барыс Уладзіміравіч сем гадоў выкладаў жывапіс і кампазіцыю. Да сваіх студэнтаў адносіўся як да творчых асоб і даваў ім свабоду тварыць, спрабаваць, шукаць. Ён вельмі любіў працаваць на прыродзе і лічыў, што пленэры раскрываюць душу мастака, даюць сілы і натхненне.

І палотны, якія прадстаўлены на выставе, дэманструюць майстэрства мастака ў жанры пейзажу. Многія са сваіх вядомых карцін ён ствараў на аснове раней напісаных пленэрных эцюдаў. Работы навучэнцаў каледжа таксама адлюстроўваюць здольнасць перадаваць сродкамі жывапісу няўлоўныя змены ў стане прыроды, раскрываючы яе веліч і хараство. Такім чынам, можна гаварыць пра глыбокую пераемнасць пакаленняў, у якой спалучаюцца традыцыя, наватарства і сучаснасць. 

На сустрэчы выступілі літаральна ўсе госці. Яны яшчэ і яшчэ раз адзначалі, што ў работах і Барыса Аракчэева, і яго вучняў раскрываецца душа, а прадстаўленая выстава – прафесійная, грунтоўная, цёплая. «Сапраўдны майстар заўсёды вучань перад прыродай» – так перайначыла вядомую фразу, раскрываючы тэму выставы, Алена Аракчэева. Словы ўдзячнасці гасцям гаварылі таксама намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Мельнік і дырэктар Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Бальбот.

Падкрэслім, што на выставе, якая будзе працаваць да 4 мая, аматары жывапісу змогуць убачыць не толькі творы аднаго з заснавальнікаў сучаснай школы жывапісу Барыса Аракчэева, але і пленэрныя эцюды навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

23 апреля встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 23 апреля, в 15.00 в аг. Докудово возле магазина ИП Урывский В.И. встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

22 апреля встречу с населением в д. Купленка проведет председатель районного Совета депутатов

Во вторник, 22 апреля, в 16.00 в д. Купленка возле дома № 24 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

23 апреля "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 23 апреля, с 9.00 до 10.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.