krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім музеі праходзіць выстава калекцыйна-сувенірнай зброі (фота)



У Крупскім музеі праходзіць выстава калекцыйна-сувенірнай зброі (фота)

Автор / Общество / Вторник, 27 сентября 2016 14:06 / Просмотров: 2289

Адразу варта зазначыць, што выставу ў наш горад прывёз жыхар Віцебска Рамазан Махмудаў – прафесійны калекцыянер, у арсенале якога некалькі цікавых выстаў: матылькоў, дароў мора, халоднай (сувенірнай) зброі. І, дарэчы, першыя дзве выставы ўжо дэманстраваліся ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі, бо яго супрацоўнікі знаёмы з Рамазанам Махмудавым з 2010 года. 

На выставе калекцыйнай халоднай зброі, якая адкрылася ў музеі 21 верасня, прадстаўлена зброя ўсіх часоў і народаў. Старажытны Егіпет, Старажытны Рым, рыцарская зброя і зброя Каўказа...

– У экспазіцыі можна ўбачыць самурайскую зброю: катаны, вакідзасі, танто, – гаварыла дырэктар Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Бальбот. – Выстаўлены таксама баявыя сякеры, алебарды, у тым ліку алебарда папы Рымскага, тамагаўкі, шаблі, мячы, пісталеты, рыцарскія шчыты, корцікі. Той, хто прыйдзе да нас, можа скарыстацца такой паслугай, як фота з адведзеным экспанатам, гэта значыць, можна апрануць адзенне рыцара або пірата і сфатаграфавацца з той зброяй, якая яму найбольш спадабалася.

І зазначым, што ўжо ў першыя дні работы выставы многія скарысталі магчымасць зрабіць фота на памяць. А экскурсаводы раскажуць наведвальнікам усё аб халоднай зброі. 

– Працягласць гісторыі зброі можна смела параўнаць з працягласцю існавання чалавецтва. Яшчэ ў каменным веку прымітыўныя віды зброі выкарыстоўваліся ў міжусобных войнах, – расказвала навуковы супрацоўнік Ала Сасіна. – У ходзе паступовай эвалюцыі зброі было выдзелена два асноўныя віды: абарончае ўзбраенне (даспехі, латы) і зброя, якая служыць для нападзення. У залежнасці ад прызначэння зброя падзялялася на баявую і паляўнічую, а ў сярэднія стагоддзі ўзнік новы від, які ў наш час можна было б назваць «спартыўнай зброяй».

Пераходзячы ад адных экспанатаў да другіх, вы пазнаёміцеся з дрэўкавай і кідальнай зброяй, зброяй ударнага тыпу, першай зброяй першабытнага чалавека, алебарда-халоднай зброяй, даведаецеся пра гісторыю шаблі, мяча, шашкі, кінжала, булавы. Уражваюць уяўленне і здзіўляюць мудрагелістымі формамі розныя сякеры і тамагаўкі. Падчас экскурсіі можна даведацца, што да з’яўлення еўрапейцаў паўночнаамерыканскія індзейцы называлі тамагаўкамі розную ўдарную і рэжачую зброю. Еўрапейскія каланісты прывезлі на амерыканскі кантынент шмат дзіўных рэчаў, але жалезныя сякеры бледнатварых уразілі мясцовае насельніцтва і хутка сталі самым хадавым таварам. Аднак у руках індзейцаў сякеры з рабочага інструмента пераўтварыліся ў небяспечную зброю. Выкарыстоўваліся тамагаўкі і ў мірным жыцці, і на паляванні. Каб павялічыць попыт, прыдумваліся новыя мадэлі тамагаўкаў з упрыгажэннямі на лязо і рукаятках. Для дыпламатычных мэт выраблялі тамагаўкі з мастацкай гравіроўкай, залатой і срэбнай інкрустацыяй. Але па індзейскіх мерках фантазія бледнатварых была надта беднай, таму яны дадаткова стараліся ўпрыгожыць сваю зброю.

На выставе прадстаўлена 112 экспанатаў. Гэта меч Конана-Варвара або караля Рычарда Львінае сэрца, меч Эрыка Рыжага, пірацкая шабля, шабля варвараў, катана «змяіная скура», катана «галава самурая», меч Пятра І, меч Рычарда, кінжал Рамзеса ІІ Вялікага... Не будзем пералічваць усяго. Як кажуць, лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Нагадаем, што выстава будзе дзейнічаць да 21 кастрычніка. 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

30 мая налоговая разъяснит нюансы «бесшовного» перехода с ИП в юридическое лицо

30 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по особенностям налогообложения доходов индивидуальных предпринимателей при «бесшовном» переходе в юридические лица, согласно Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности».

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.