krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім раёне правялі «Халопеніцкі карагод», прысвечаны 565-й гадавіне з дня першага ўпамінання мястэчка (фота)



У Крупскім раёне правялі «Халопеніцкі карагод», прысвечаны 565-й гадавіне з дня першага ўпамінання мястэчка (фота)

Автор / Общество / Среда, 05 октября 2016 12:04 / Просмотров: 1923

Свой адлік «Халопеніцкі карагод» вядзе з 26 лістапада 2006 года. Тады яшчэ не было гэтай прыгожай назвы. Першае свята называлася «Халопенічам – 555 гадоў». І нельга не заўважыць, што сёлетняе свята таксама юбілейнае: з моманту першага святкавання мінула роўна 10 гадоў.

За гэтае дзесяцігоддзе адбылося пяць такіх урачыстасцяў. І кожны раз гучаць са сцэны ўспаміны аб велічным мінулым пасёлка, аб значных датах яго развіцця і станаўлення. Кожны раз ад усёй душы віншуюць жыхароў Халопеніч з іх асабістымі датамі, дасягненнямі, адметнымі падзеямі ў жыцці. Не стала выключэннем і сёлетняе свята.

Старшыня Халопеніцкага сельвыканкама Андрэй Вакулаў цёпла і сардэчна павіншаваў усіх прысутных са святам, якое ўжо стала добрай традыцыяй, пажадаў, каб Халопенічы з кожным годам станавіліся яшчэ прыгажэйшымі, каб усе дамы былі добраўпарадкаванымі і прывабнымі, а яго жыхары шчырай і натхнёнай працай славілі сваю малую радзіму.

Вядучыя свята нагадалі, што паслядоўнасць гістарычных змяненняў і здзяйсненняў мястэчка многія ведаюць, дзякуючы сустрэчам на «Халопеніцкім карагодзе». Але пры знаёмстве з дакументальнымі матэрыяламі зноў і зноў сустракаецца нешта новае і яшчэ невядомае. Так, 250 гадоў назад уладальнікам Халопенічаў стаў Іахім Храптовіч. Ён значна ўзняў гаспадарку ў Халопеніцкім маёнтку, які ў той час пачынае называцца Халопеніцкім графствам. Як сведчыць інвентар за 1777 год, ва ўсім Халопеніцкім графстве было 1 102 двары чыншавых сялян, а ў мястэчку Халопенічы – 25 хрысціянскіх і 77 яўрэйскіх двароў (яшчэ 27 пуставалі). Агульная колькасць двароў – 102. 

Як бачым, калісьці гэты населены пункт меў статус мястэчка, графства, пасёлка, з 17 ліпеня 1924 года – раённага цэнтра, з 27 верасня 1938 года – гарадскога пасёлка. Згодна статыстычных дадзеных, на пачатак студзеня бягучага года ў Халопенічах налічваецца 637 гаспадарак і 1 543 жыхары, якія пражываюць на 24 вуліцах і 3 завулках.

Шмат знакамітых людзей нарадзіла і ўзгадавала халопеніцкая зямля. Чырвоным радком у гісторыю пасёлка ўпісана прозвішча, якое вядома кожнаму і ўвекавечана ўдзячнымі нашчадкамі, – Багдановічы. Менавіта ў мястэчку Халопенічы ў сям’і былога прыгоннага з дваравых пана Лапы 20 сакавіка 1862 года нарадзіўся Адам Ягоравіч Багдановіч. У 1868 годзе паступіў у школу, а пасля яе заканчэння стаў памочнікам настаўніка ў гэтай жа Халопеніцкай школе. Стаўшы выдатным вучоным-этнографам і жывучы ў Расіі, ён праз усё жыццё пранёс вялікую любоў да сваёй Радзімы – Беларусі. 

Сёлетні год, як вядома, аб’яўлены Годам культуры. І адной са значных падзей яго з’яўляецца 125-я гадавіна з дня нараджэння вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. З 1972 года яго імя носіць дзяржаўная ўстанова «Халопеніцкая сярэдняя школа». Да месца адзначыць, што школа ажыццявіла свой першы выпуск 80 гадоў таму – у 1936 годзе. З таго часу яна дала пуцёўку ў жыццё не аднаму пакаленню. У ліку выпускнікоў – 49 залатых медалістаў і 64 сярэбраных.

55 гадоў назад у Халопенічах пачала працаваць яшчэ адна навучальная ўстанова – школа-інтэрнат, якая з цягам часу была пераўтворана ў дзіцячы дом, затым – у прытулак. Сёння на базе былой установы працуюць раённы дзіцячы сацыяльны прытулак, дзіцячы сад, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Роўна 45 гадоў таму першых сваіх вучняў прыняла Халопеніцкая дзіцячая музычная школа.

Асобна было расказана пра ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, праз якую ім давялося прайсці і вярнуцца з перамогай. На жаль, іх рады радзеюць з кожным годам, і на сённяшні дзень у Халопенічах жывуць толькі тры ветэраны – Роза Андрэеўна Баярына, Мікалай Сямёнавіч Гацура і Уладзімір Адамавіч Скалубовіч. Не былі забыты і 14 сем’яў перасяленцаў з Гомельшчыны, якія былі вымушаны пакінуць свае родныя мясціны пасля чарнобыльскай аварыі, і якія 30 гадоў назад сталі паўнапраўнымі жыхарамі Халопеніч.

Цікавым было знаёмства з землякамі, чые знамянальныя даты альбо юбілеі супалі з сёлетнім годам. Самыя цёплыя і шчырыя вітанні прымалі Леанід Васільевіч і Ганна Паўлаўна Плаксёнкі, якія разам пражылі ўжо 61 год, а таксама самая маладая сям’я – Сяргея і Наталлі Жылінскіх, шлюб якіх зарэгістраваны 23 ліпеня. На сцэну ўзнімалася і адна з мнагадзетных сем’яў пасёлка, гэта сям’я Віктара і Алены Гліннік, у якой трое дзяцей – Анастасія, Таццяна і Максімка. Самым юным жыхаром Халопеніч стаў Аляксей Рудэнка. Віншаванні з гэтай нагоды прымалі яго бацькі Леанід і Святлана, і яго старшая сястрычка.

На свяце былі падведзены і вынікі агляду на лепшае домаўладанне. За званне «Сядзіба ўзорнага парадку-2016» падарунак атрымалі Віктар і Зінаіда Богданы з вуліцы Паўночнай. А пераможцай раённага агляду-конкурсу «Лепшы ветэранскі падворак» стала Валянціна Ігнатаўна Воранава, якой таксама быў уручаны падарунак і ў адрас якой гучалі самыя сардэчныя віншаванні і пажаданні. У намінацыі «Лепшае прадпрыемства» пераможцам прызнаны Халопеніцкі ўчастак КУП «Жылцеплабуд» (выконваючы абавязкі кіраўніка Лілія Ермаковіч).

Святочны настрой стваралі ўсім як мясцовыя самадзейныя артысты, вучні школы, так і вакальны ансамбль «Наша песня» Крупскага СДК. Халопеніцкі сельвыканкам і арганізацыйны камітэт падрыхтоўкі і правя-дзення «Халопеніцкага карагода» выказалі ўдзячнасць спонсарам, арганізатарам выстаў і экспазіцый і ўсім тым, хто садзейнічаў і дапамагаў ў арганізацыі і правядзенні свята.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.