krupki.by

ru RU be BE en EN

Гурткоўцы інфармацыйнага цэнтра па вадзе Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці разгадвалі азёрныя таямніцы



Гурткоўцы інфармацыйнага цэнтра па вадзе Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці разгадвалі азёрныя таямніцы

Автор / Общество / Среда, 21 декабря 2016 14:58 / Просмотров: 1046

На пачатку прэзентацыі экалагічнага праекта педагог дадатковай адукацыі Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці Ульяна Заблоцкая расказала дзецям, што Беларусь недарэмна называюць краінай азёр – іх колькасць у нас перавышае 10 тысяч.

Большая частка сканцэнтравана на поўначы і паўночным захадзе рэспублікі, у так званым Беларускім Паазер’і. З’яўленнем яны абавязаны Валдайскаму ледніку. Самы вялікі натуральны вадаём у Беларусі – возера Нарач. Самы ж буйны штучны – Вілейскае вадасховішча. Азёры ў Беларусі з’яўляюцца як крыніцай чыстай прэснай вады, так і любімым месцам адпачынку і рыбалкі.

Падчас заняткаў гурткоўцы гаварылі аб Сарачанскіх азёрах, Нарачы, Мястра, Блакітных і Браслаўскіх азёрах. Пра кожнае з іх расказвалі цікавыя легенды. Але самая адметная з іх, вядома, пра возера Сялява.

Усе ведаюць, што ў цэнтры возера ёсць востраў, на якім размешчана старажытнае гарадзішча (так называліся пасяленні людзей шмат стагоддзяў таму). Раскопкі паказалі, што гарадзішчу больш тысячы гадоў. Хто там жыў? Мо, чараўнікі? Не верыцца? Тады як атрымалася, што ад берага возера да гарадзішча цягнецца вузкая пясчаная водмель, па якой можна прайсці на востраў, хаця злева і справа ад водмелі возера глыбокае? Ёсць яшчэ больш загадкавыя рэчы. На беразе возера, насупраць гарадзішча, размешчаны балоцісты лясок, які мясцовыя жыхары празвалі «Машок», бо мох любіць расці ў сырых месцах. У гэтым лесе шмат грыбоў, але ніхто не ходзіць іх збіраць: у Машку жывуць ядавітыя змеі. А вось на востраве змей няма. Ніводной. Старажылы расказваюць: нават калі якая змяя і трапляла на востраў – яна адразу гінула. Чараўніцтва?

Аднак самая загадкавая гісторыя звязана з «залатым» самалётам. Больш 75-ці гадоў назад на нашу краіны напалі фашысты. Нам не хапала зброі, танкаў, самалётаў. Зброю пагадзілася даць Амерыка, толькі ў абмен на золата.

Прыйшлося пагадзіцца, бо свае заводы, тэрмінова вывезеныя далёка ў Сібір, яшчэ не спраўляліся з заданнямі. Танкі і іншая зброя дастаўляліся з Амерыкі флатыяліямі добра ахоўваемых караблёў. А як адправіць золата? Спрабавалі рознымі спосабамі: караблямі, падводнымі лодкамі, самалётамі.

У глыбокай тайне, ноччу, адзін з такіх самалётаў з некалькімі тонамі золата вылецеў з Масквы. Ён ляцеў у баку ад усіх гарадоў і вёсак на вышыні, недаступнай для варожых знішчальнікаў і зенітных гармат, але яму не пашанцавала. У самалёта адказалі рухавікі, і ён пачаў падаць. Калі лётчыкі зразумелі, што даляцець не ўдасца, галоўнай іх задачай стала – не дапусціць, каб золата трапіла да фашыстаў, і пасадзіць самалёт там, дзе яго не знойдуць. Але дзе? Ужо ля самай зямлі яны ўбачылі вялікае возера. З апошніх сіл пілот пацягнуў штурвал, накіраваў самалёт у возера і папрасіў: «Возера, прашу, схавай самалёт, каб золата ніхто не знайшоў». Магчыма, пілоту, які губляў свядомасць, паказалася, але самалёт бясшумна ўвайшоў у возера, а вецер прасвісцеў: «Схаваю».

Дарэмна фашысты абшуквалі навакольныя лясы, балоты, рэкі і возера. Самалёта так і не знайшлі. Не знайшлі яго і пасля вайны. І пра самалёт забыліся.

Некалькі гадоў назад спартсмены-аквалангісты, якія ўспомнілі пра «залаты» самалёт, вырашылі пашукаць яго ў адным з самых глыбокіх месц Сялявы. Здарылася дзіўнае: з глыбіні выплылі вялізныя самы і прагналі нырцоў. Як бачна, возера, вернае абяцанню, і сёння ахоўвае скарб.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.