krupki.by

ru RU be BE en EN

Мастацкая галерэя запрашае дакрануцца да сапраўднага мастацтва



Мастацкая галерэя запрашае дакрануцца да сапраўднага мастацтва

Автор / Общество / Четверг, 29 января 2015 15:39 / Просмотров: 2166

Атрымаўшы ў чарговы раз раённую газету «Крупскі веснік», праглядаю спачатку фотаздымкі, чытаю загалоўкі артыкулаў, а потым знаёмлюся з інфармацыяй. Пры гэтым пачынаю з таго, што, як кажуць, кінулася ў вочы. Думаю, што не адна я так раблю. Таму і вырашыла свой чарговы артыкул пачаць са знаёмства з чалавекам, які глядзіць на вас, паважаныя чытачы, са змешчанага фотаздымка. 

 

І гэта не фатаграфія героя, а здымак выстаўленага ў мастацкай галерэі партрэта Галіі Фатыхавай, члена Саюза журналістаў і Саюза мастакоў Беларусі, вядомага беларускага мастацтвазнаўцы, цікавага субяседніка і проста чулага, спагадлівага чалавека. Прыгожая абаяльная  жанчына паглядае з работы Віктара Барабанцава, члена Саюза мастакоў Беларусі, лаўрэата рэспубліканскіх прэмій. І аблічча гэтай інтэлігентнай жанчыны, і ўдумлівы позірк яе вачэй, і адлюстраваная на твары работа розуму, а таксама прывычна адведзеная ўбок рука – усё  гаворыць пра ўпэўненага чалавека разумовай працы.

«Партрэт Галіі Фатыхавай» Віктара Барабанцава – адна з 17 работ партрэтнага жанру выставы «І ў профіль і ў анфас», што адкрыта з 20 студзеня бягучага года ў мастацкай галерэі. Кожны партрэт – частка творчага жыцця мастака, які прыклаў нямала намаганняў, каб створаны ім вобраз меў не толькі знешняе падабенства з чалавекам, але і перадаваў асаблівасці яго ўнутранага стану. Наведвальнікі галерэі не застаюцца абыякавымі да мастацтва пасля знаёмства з  работамі такіх знакамітых мастакоў, як Аксана Аракчэева, Віктар Барабанцаў, пасля знаёмства з партрэтамі, напісанымі Алегам Гейхманам, Аляксеем Гаміным, Сяргеем Варламавым, Сурэнам Навасардзянам… Пройдзешся па зале, у якой выстаўлены партрэты розных людзей, маладых і сталага ўзросту, знаёмых і незнаёмых табе, і нібыта пагаворыш з Марыяй Васільеўнай Вяршковай, Заслужанай настаўніцай, якая выкладала рускую мову і літаратуру і не адно дзесяцігоддзе сеяла «разумнае, добрае, вечнае» ў сярэдняй школе № 1 г. Крупкі; сустрэнешся з палкоўнікам Мельнічонкам Міка-лаем Мікалаевічам; пастараешся адгадаць, што хвалявала самадзейнага мастака Юрыя Кур’яновіча падчас яго працы…

Асобна хочацца сказаць пра работы Сурэна Навасардзяна. Як стала вядома, у мастака не адзін дзясятак напісаных партрэтаў. Сярод перададзеных на выставу работ – аўтапартрэт, партрэт дачкі, а таксама копіі фрагментаў карцін такіх сусветна вядомых мастакоў, як Леанарда да Вінчы, Рубенс, Рэмбрант.

Паважаныя крупчане і госці г. Крупкі, пастарайцеся знайсці час, каб дакрануцца да сапраўднага мастацтва, каб сустрэцца са знаёмымі і незнаёмымі для вас людзьмі на выставе работ партрэтнага жанру «І ў профіль і ў анфас», якая будзе доўжыцца да 7 лютага.

Таццяна БОНДАР, 

навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі.

Автор

admin

admin

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.