krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане святкуюць Хрышчэнне Гасподняе (фота)



Крупчане святкуюць Хрышчэнне Гасподняе (фота)

Автор / Общество / Пятница, 19 января 2018 16:04 / Просмотров: 2670

Праваслаўныя вернікі святкуюць Вадохрышча – Хрышчэнне Гасподняе, галоўны атрыбут якога – вада. Яе пачалі асвячаць у храмах яшчэ 18 студзеня. А ўжо менавіта непасрэдна ў дзень свята лічыцца, што любая вада валодае асаблівымі ўласцівасцямі, і ўсе вадаёмы набываюць гаючую сілу.

У свята Богаяўлення веруючыя ўспамінаюць, як Хрыстос прыйшоў прыняць хрышчэнне ад Іаана Прадцечы. Прарок, які прадказваў прыход Збавіцеля, заклікаў людзей да пакаяння і здзяйсняў акунанні ў водах ракі Іардан. Падчас Хрышчэння Гасподняга з нябёс у выглядзе галуба сышоў Святы Дух і раздаўся голас, які паведаміў, што Хрыстос – Сын Божы. Троіца – Бог-Айцец, Бог-Сын і Святы Дух – з’явілася ва ўсёй сваёй паўнаце. У памяць аб гэтай падзеі ў свята Хрышчэння здзяйсняецца Вялікае водаасвячэнне. Богаяўленскую святую ваду называюць Вялікай агіясмай – святыняй. П’юць нашча з глыбокай пашанай і малітвай, акрапляюць дамы.

Па традыцыі, на Хрышчэнне асобныя акунаюцца ў іардань – палонку ў форме крыжа, якая робяцца на вадаёмах. Такая палонка была высечана і на рацэ Бобр ля гарадской лазні. У мінулы чацвер многія жыхары горада і яго госці прыйшлі сюды, каб папрысутнічаць на гэтым таінстве. Удзел прыняў і намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Вараб’ёў. Тут жа дзяжурылі супрацоўнікі РАНС, «хуткая дапамога», прадстаўнікі КУП «Жылцеплабуд».

Перад тым, як пачаць галоўны абрад Вадохрышча, благачынны Крупскай акругі, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца пратаіерэй Мікалай Гмір расказаў аб тым, што акунацца ў іардань на Хрышчэнне – традыцыя, якая не мае сакраментальнага значэння. Але жаданне чалавека ў любым выпадку павінна быць духоўна ўсвядомленым. Акунацца ў святую ваду неабходна з адпаведным настроем, з верай у сілу Божай ласкі. Перад акунаннем трэба абавязкова прачытаць малітву, а перад уваходам у ваду – перахрысціцца. Каб ад купання ў іардані была карысць, чалавек павінен на працягу года хадзіць у царкву, шчыра маліцца, рэгулярна спавядацца і прычашчацца.

І ўсе сталі відавочцамі, як асобныя людзі бясстрашна акуналіся ў вадохрышчанскую «купель», сцвярджаючы, што гэта вада і дух умацоўвае, і арганізм ачышчае. Мяркуючы па іх тварах, у ёй было зусім не холадна. Тым больш, што на беразе чакала гарачая гарбата, якую прапаноўвалі жадаючым валанцёры Крупскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

30 мая налоговая разъяснит нюансы «бесшовного» перехода с ИП в юридическое лицо

30 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по особенностям налогообложения доходов индивидуальных предпринимателей при «бесшовном» переходе в юридические лица, согласно Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности».

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.