krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках адбылася творчая сустрэча мастакоў з таленавітай моладдзю



У Крупках адбылася творчая сустрэча мастакоў з таленавітай моладдзю

Автор / Общество / Понедельник, 30 марта 2015 10:27 / Просмотров: 1589

У рамках Міжнароднага дня Зямлі ў мастацкай галерэі горада адбылася творчая сустрэча мастакоў Крупшчыны з таленавітай моладдзю “Зямля – наш агульны дом”. 

Навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі Таццяна Бондар расказала прысутным аб тым, што акцыя ў абарону Зямлі ўпершыню прайшла ў 1970 годзе ў ЗША, а ўжо ў наступным годзе, дзякуючы поспеху першага Дня, быў праведзены Тыдзень Зямлі. 

– Аб важнасці мерапрыемстваў, праводзімых у гэты дзень, сведчыць той факт, што ў Дня Зямлі ёсць свая сімволіка – Сцяг, – працягвала Таццяна Сцяпанаўна. – Ён уяўляе сабой фотаздымак планеты з космасу на цёмна-сінім фоне. Традыцыйна Сцяг звязаны з Днём Зямлі і многімі іншымі прыродаахоўнымі, міратворчымі і грамадзянскімі міжнароднымі мерапрыемствамі. Сімвалам з’яўляецца зялёная грэчаская літара тэта на белым фоне. Адметна, што ў Дзень Зямлі ў розных краінах па традыцыі гучыць Звон Міру, які заклікае людзей адчуць усеагульнасць і прыкласці намаганні на абарону міру на планеце і на захаванне прыгажосці нашага агульнага дома. Звон міру – сімвал спакою, мірнага жыцця і дружбы, вечнага братэрства і салідарнасці народаў. І ў той жа час – гэта заклік да дзеяння ў імя захавання міру і жыцця на Зямлі.

Падчас творчай сустрэчы гаварылася аб тым, што людзі самі губяць сваю планету: высякаюць лясы, забруджваюць паветра, зямлю і ваду, асушаюць вадаёмы. Усё гэта не праходзіць бясследна. Экалагічная сітуцыя, якая склалася сёння на зямлі, з’яўляецца вельмі няпростай і працягвае пагаршацца з кожным годам. Адносіны чалавека да прыроды павінны мяняцца зараз, інакш будзе позна. Аб усім гэтым мы павінны задумацца хаця б у сувязі з Днём Зямлі.

Вельмі эмацыянальна быў успрыняты верш Таццяны Каваленкі аб праблемах экалогіі, які прагучаў з вуснаў самой аўтаркі. У адкрытым дыялогу нашых землякоў-мастакоў Аляксандра Міхеева і Сяргея Варламава са школьнікамі, якія любяць маляваць, размова ішла аб тым, што на сваіх палотнах яны імкнуцца паказаць, якая прыгожая наша зямля, і гэта проста цудоўна, што менавіта на гэты час прыпадае дзень вясенняга раўнадзенства, калі мяняецца рытм планеты і яна пераходзіць на новы віток свайго развіцця, калі адбываецца абуджэнне прыроды і яе абнаўленне. 

– Практычна, усе мы пішам карціны аб Зямлі, – гаварыў Аляксандр Міхееў. – І ў сваіх работах стараемся выказаць усе свае пачуцці аб зямлі-матухне.  Але каб прырода або пейзаж былі напісаны добра, гэта трэба прапусціць праз сваё сэрца. Я пабываў у многіх мясцінах, але менавіта Крупшчына натхніла мяне на творчасць. 

– Што датычыць гэтых дзён, то, зазначу, што яны ўходзяць у глыбіню гісторыі. Дзень вясенняга сонцастаяння адзначаецца з далёкіх часоў, – працягваў Сяргей Варламаў. – Помніце, як сказаў Экзюперы: «Встал поутру, умылся, привел себя в порядок – и сразу же приведи в порядок свою планету». Так павінны рабіць і ўсе мы. А вам, пачынаючыя мастакі, жадаю пісаць, дзейнічаць, развіваць сваю творчасць!

Так, у Дзень Зямлі мы ўшаноўваем нашу планету. Гэта не толькі “зялёнае” свята, але яшчэ адна магчымасць звярнуць увагу сусветнага таварыства на найбольш актуальныя экалагічныя праблемы, якіх сёння больш чым дастаткова. У гэты дзень арганізуюцца розныя мерапрыемствы: навуковыя канферэн-цыі, акцыі, выставы, добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі, наводзіцца парадак. І Беларусь не пляцецца ў хвасце экалагічнага марша, наадварот, імкнецца быць у авангардзе. Чысціня гарадоў і вёсак стала нашым своеасаблівым брэндам. У адпаведнасці з даручэннямі Кіраўніка дзяржавы ў  краіне з 2002 года рэалізуюцца праграмы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. Праведзена ўжо каласальная работа, і яна працягваецца.

Падчас дыялогу нашы мастакі Аляксандр Міхееў і Сяргей Варламаў адказалі на шматлікія пытанні прысутных, пад іх кіраўніцтвам быў створаны праект у выглядзе мастацкіх работ “Зямля – наш агульны дом”.

Так, Зямля – наш агульны дом. Гэта не славесны штамп, а аксіёма, як і тое, што ўсе мы ў адказе за будучае нашай планеты.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

19 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 19 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна.  Телефон 2-77-47.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

18 апреля пройдет "прямая линия" с начальником областной инспекции охраны животного и растительного мира

18 апреля с 11.00 по 12.00 часов пройдет «круглый стол» и прямая телефонная линия с участием начальника Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Зубаирова Роберта Равильевича, представителей РГОО «Белорусского общества охотников и рыболовов», Минского ГПЛХО и представителей арендаторов охотничьих угодий по телефону 80173544084, по вопросам ведения охотничьего хозяйства и охоты.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.