krupki.by

ru RU be BE en EN

З гонарам назіраем за апошнімі дасягненнямі сталічнага рэгіёна ў галіне сельскай гаспадаркі



З гонарам назіраем за апошнімі дасягненнямі сталічнага рэгіёна ў галіне сельскай гаспадаркі

Автор / Экономика / Вторник, 03 января 2023 11:06 / Просмотров: 678

Паказальным сёлета можна назваць свята «Дажынкі», якое з рзмахам прайшло ў Стоўбцах. Таму, што яно паказала ўвесь маштаб зробленага сталічнымі аграрыямі – а гэта значныя лічбы.

Такога яшчэ не было

Як вынік – вобласць сярод іншых рэгіёнаў рэспублікі займае першае месца па валавой вытворчасці збожжа, бульбы, агародніны, малака, мяса, яек; другое – па вытворчасці цукровых буракоў, ільновалакна, сярэдняму надою малака ад каровы.

Усяго ж сёлетні каравай Міншчыны (без кукурузы) важыць 2 002 600 тон! Такога ў нас ячшэ не было. 809 экіпажаў намалацілі па 1 000, 173 – па 2 000, 27 – па 3 000 тон зерня. А дзяржынскія аграрыі і ўвогуле праславілі Міншчыну на ўсю краіну.

Пабіў усе рэкорды экіпаж камбайна Сяргея Максімца і Васіля Зуры з адкрытага акцыянернага таварыства «Крутагор’е-Петкавічы». На іх рахунку 6 000 тон збожжа! Прычым працавалі хлопцы на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС 21-24 КР.

Дарэчы, Мінская воб­ласць смела пайшла на такі эксперымент: калі куплялі гэты камбайн, ён ужо быў серыйным, але цікава тое, у якой колькасці яго набылі. Цэлых 40 адзінак – такое ўпершыню было зроблена ў Рэспубліцы Беларусь. Кіраўніцтва рэгіёна зрабіла стаўку на энерга­насычаную тэхніку, і яна сябе апраўдала.
Сяргей Максімец – крутагорскі хлебароб, а Васіль Зура – работнік «Гомсельмаша». І правільна, вытворцы павінны на практыцы адчуць, як паводзіць сябе машына, на што яна здольная і што трэба, каб надалей зрабіць яе больш дасканалай.

Што ж, бачым, наша айчынная тэхніка – на вышыні. Як сказаў Кіраўнік нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, віншуючы аграрыяў з прафесійным святам: «Хлопцы на айчынным серыйным камбайне «Палессе» намалацілі больш за 6 тысяч тон збожжа, пакінуўшы далёка ззаду хвалёныя «Клаасы» і «Джон» . Удумайцеся, гэта два эшалоны хлеба, адзін экіпаж! Гэта той вынік, да якога мы павінны імкнуцца!»

Але не толькі на палетках адзначыліся аграрыі Міншчыны. Старшыня Мін­аблвыканкама Аляксандр Турчын падчас ушанавання працаўнікоў АПК адзначаў:

– У нас атрымалася магія лічбаў: 2 млн тон збожжа і 2 млн тон малака. Але гэтыя лічбы маюць пад сабой эканамічныя разлікі і абгрунтаванасць. Мы разумеем, колькі нам трэба збожжа, каб забяспечыць галіну жывёлагадоўлі. І мы разумеем, колькі нам трэба малака, каб забяспечыць эфектыўную загрузку пера­працоўчых магутнасцяў вобласці.

Яшчэ адзін значны вынік – эканамічная эфектыўнасць.

– Мы істотна скарацілі колькасць стратных прадпрыемстваў, нарасцілі аб’ёмы прыбытку ў сельскай гаспадарцы. Для мяне гэта самы галоўны прыярытэт, – падкрэсліваў кіраўнік вобласці. – Трэці наш вынік, дасягненне – рост экспарту, у тым ліку ў Расійскую Федэрацыю. І апошні мой візіт у Ленінградскую вобласць гаворыць пра тое, што ў нас ёсць значныя пе­рспектывы, куды рухацца ў гэтым напрамку. Таксама для мяне важна рашэнне Прэзідэнта, рашэнне Урады аб будаўніцтве ў галіне вялікай колькасці малочнатаварных ферм. Якія, безумоўна, у сярэдне­тэрміновым і кароткатэрміновым перыядзе дадуць свой значны эфект.
Што ж, у бліжэйшыя два-тры гады будзем чакаць рывок у жывёлагадоўчай галіне.

Старыя фермы, шмат у чым не прыстасаваныя да сучасных умоў працы, плануецца трансфармаваць, жывёлу пераво­дзіць у нармальныя ўмовы размяшчэння.

Дарэчы, тут нельга не зрабіць акцэнт на тым, што ў Крупскім раёне раней пайшлі па такім шляху, была праведзена рэарганізацыя ў жывёла­гадоўчай галіне, што адразу ж дало станоўчыя вынікі ў вытворчасці малочнай прадукцыі. Так што, можна ўлічваць у рабоце і вопыт крупчан.
Мадэрнізацыя і развіццё аграпрамысловага комплексу сталічнага рэгіёна, новая тэхніка і тэхналогіі, сучасныя вытворчыя аб’екты – па такім шляху ідзе развіццё галіны, і гэта мы бачым ва ўсіх раёнах.

А што ж такога эксклюзіўнага ёсць на тэрыторыі Міншчыны з таго, што ўплывае на нейкія агульныя, або ўласныя працэсы?

Залаты запас

У РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве», які размяшчаецца паміж Жодзіна і Смалявічамі, створаны Нацыянальны банк насення генетычных рэсурсаў карысных у гаспадарцы раслін. У свой час мне давялося пабываць у гэтым незвычайным месцы, калі пачынаеш паглыбляцца ў тэму, то адчуваеш сапраўднае трапятанне. Па-першае, што кінулася ў вочы, там працуюць фанаты сваёй справы, якія могуць пра кожнае зернейка распавядаць га­дзінамі. А гаварыць ёсць пра што. Банк насення налічвае больш за 46,7 тысячы калекцыйных узораў, у тым ліку збожжавых, кармавых, зернебабовых, крупяных, алейных, тэхнічных, агародніны, лекавых і раслін з вострым пахам, і нават пустазелля – ўсё-­ўсё, што расце ў Беларусі, і не толькі. Калекцыйны фонд прадстаўлены ўнікальнымі ўзорамі больш чым са 126 краін свету.

Банк стварылі за адносна кароткі час, і працу беларускіх вучоных высока ацанілі на сусветным узроўні. А, напрыклад, беларускі гатунак пшаніцы «Капылянка» прызнаны ўнікальным па хлеба­пякарнай якасці і закладзены ў планетарнае сховішча ў льдах на востраве Шпіцберген, дзе збіраюць лепшыя ўзоры з усёй планеты. І не толькі гэты гатунак.

Нацыянальны банк насення ўжо аб’яўлены нацыя­нальным здабыткам. Гэта біялагічная аснова для забеспячэння харчовай бяспекі краіны, якая са­дзейнічае яе эканамічнаму развіццю.

Пашчасціла трапіць у сховішча Нацыянальнага банка насення. Яно па­дзелена на некалькі секцый. На высокіх стэлажах у шкляных ёмістасцях – разнастайныя віды насення, кожны ўзор прамаркіраваны. Апроч назвы паказаны інвентарны нумар і год збору. Самая шматлікая па колькасці ўзораў – калекцыя пшаніцы.
Секцыі – гэта герметычныя камеры. У камерах сярэднетэрміновага захоўвання калекцыйныя ўзоры знаходзяцца пры тэмпературы плюс 3 градусы. У такіх умовах насенне захоўвае жыцця­здольнасць да 15 гадоў. Асабліва важныя ўзоры, донары і крыніцы гаспадарча каштоўных прыкмет, як і ўвесь беларускі генафонд насенных раслін, – у камеры доўгатэрміновага захоўвання (тэмпература там мінус 18 градусаў). У спецыяльных вакуумных металізаваных пакетах без доступу вільгаці, святла, кіслароду насенне можа захоўваць усходжасць і генетычную цэласнасць да 40 гадоў без перасеву.
Сабраны тут генафонд – краевугольны камень стварэння беларускіх сартоў збожжавых, кармавых і тэхнічных культур на аснове сучасных метадаў селекцыі, надзейны фундамент устойлівага развіцця раслінаводства, харчовай і біялагічнай бяспекі краіны. Гэта наш залаты запас у раслінаводстве.

Крылатыя працаўнікі

Як аказалася, шчыруюць у раслінаводстве не толькі людзі. Лабараторыя па вывядзенні чмелясямей створана на базе агракамбіната «Ждановічы» і паспяхова працуе з 2001 года. За больш чым два дзясяткі гадоў спецыялісты гэтага структурнага падраздзялення, аналагаў якому няма ў краіне, змаглі не толькі дасягнуць высокіх вынікаў у селекцыйнай рабоце, але і сур’ёзных маштабаў вытворчасці, якая здольна забяспе­чыць рабочымі чмялінымі сем’ямі як свае цяпліцы, так і іншыя буйныя гаспадаркі Беларусі.

Даследчыкі сцвярджа­юць, што да 80% кветкавых раслін апыляецца менавіта біятычным метадам, гэта значыць з дапамогай насякомых. А сакрэт у тым, што чмель больш працаздольны, чым пчала, ён больш магутны і не такі далікатны. Калі ўзяўся за працу, то сядзе на кожную кветку. Менавіта таму расліны, апыленыя працоўнымі чмялямі, добра плодана­сяць. Ды і таварны выгляд іх значна паляпшаецца.

Працэс вывядзення сем’яў вельмі складаны і карпатлівы. Магутнасць лабараторыі складае каля дзвюх тысяч чмелясямей у год. Тысяча выкарыстоўваецца для патрэб камбіната, другая ідзе на рэалізацыю.

Працаздольнасць лабараторнай пчалінай сям’і складае прыкладна два з паловай месяцы. Гэтага дастаткова на адзін сезон. Дарэчы, тыя, хто прыжыліся ў мясцовасці, вылецелі з гнязда маткі і ўдала пера­зімавалі, могуць стварыць новую сям’ю ўжо наступнай вясной у дзікай прыродзе.

У камплекце з сямейкай, дзе налічваецца каля 60-80 працоўных чмялёў на чале са чмеляматкай, ідзе асаблівы сіроп, рэцэпт якога трымаецца ў строгім сакрэце.

Шанэль – мадэль

Можа падацца дзіўным, што ў кантэксце нашага аповяду мы павялі размову пра французскую вытанчанасць. І тут насамрэч ёсць чаму па­дзівіцца. Шанэль – карова галшцінскай пароды з ААТ «Гастэлаўскае» Мінскага раёна. А знакамітая яна тым, што сёлета падчас рэспубліканскага конкурсу «Лепшая племянная карова малочнай пароды» у рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2022» яна стала пераможцай сярод кароў II лактацыі (сярэдні надой 1 1794 кг, тлушч 3,35%, бялок 3,37%).

Як было зазначана, вырасціць чэмпіёнку ўдалося дзякуючы добраму догляду і прафесійнай рабоце селекцыянераў, урачоў, асемянатараў і ўсяго калектыву малочнатаварнага комплексу «Канюцічы».

Усяго ж на конкурсе былі прадстаўлены 24 каровы з усіх абласцей Беларусі.

Дарэчы, Шанэль – не адзі­ная прадстаўніца сталічнага рэгіёна. Сярод кароў III лактацыі пальму першанства атрымала Сірэна з СВК «Агракамбінат «Сноў» Нясвіжскага раёна (сярэдні надой 13 513 кг, тлушч – 3,49%, бялок – 3,26%).

А вось Беларусачка з СВК «Азёры» Гродзенскага раёна стала не толькі пе-ршай сярод кароў чацвёртай лактацыі, але і чэмпіёнкай конкурсу. Так што, нашым, мінскім, «прыгажуням» ёсць куды імкнуцца.

Фота «СБ. Беларусь сегодня».

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.