krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках адзначылі 55-годдзе з дня ўтварэння раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ»



У Крупках адзначылі 55-годдзе з дня ўтварэння раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ»

Автор / Общество / Среда, 29 мая 2019 16:05 / Просмотров: 969

Урачыстасць з нагоды юбілейнай даты праходзіла ў чытальнай зале Крупскай раённай бібліятэкі. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшыня Мінскай абласной арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку Святлана Сянько.

Адразу варта заўважыць, што за 55 гадоў існавання раённай арганізацыі Ала Мазнёва – трэці старшыня. Як нагадала Ала Ягораўна, у вытокаў стварэння арганізацыі стаяў Мікалай Іваноў. Затым 27 гадоў яе ўзначальваў Міхаіл Шышаноўскі, вернымі памочнікамі ў рабоце якога былі жонка Фаіна Ягораўна і член праўлення Зоя Панамарэнка. І вось ужо на працягу больш 27 гадоў – з лютага 1992 года – старшынёй раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку з’яўляецца Ала Мазнёва.

У сваім выступленні яна расказала аб тым, што на пачатак бягучага года на ўліку стаіць 61 чалавек, большасць членаў пражываюць у многіх населеных пунктах раёна, а 20 чалавек – у горадзе Крупкі. Аналізуючы дзейнасць раённай арганізацыі, Ала Мазнёва зазначыла, што ўсе члены маюць магчымасць паправіць сваё здароўе ў рэабілітацыйным цэнтры-санаторыі «Пад’ельнікі», атрымаць кансультацыю юрыста і псіхолага, сустрэцца з прадстаўнікамі розных арганізацый і структур, сабрацца за «круглым сталом», каб пагаварыць, падзяліцца планамі і задумамі.

– У нас склалася традыцыя ўрачыста адзначаць адметныя даты календара – Новы год, Масленіцу, 8 Сакавіка, Івана Купалу, Дзень маці, свята ўраджаю і многія іншыя, – працягвала Ала Ягораўна. – На базе тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе і зарэгістравана наша арганізацыя, працуе клуб па інтарэсах «Гармонія». Падчас групавых заняткаў мы атрымліваем псіхалагічную падтрымку, павышаем узровень жыццёвай актыўнасці, свой псіхалагічны і фізічны стан, даведваемся шмат цікавага і карыснага для сябе, вучымся валодаць эмоцыямі.

У мінулым годзе члены арганізацыі зрабілі экскурсіі ў жаночы манастыр, што знаходзіцца ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна, і ў заказнік рэспубліканскага значэння «Сялява». У час правядзення месячніка «Белая трость» яны наведалі раённы дом рамёстваў і Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей. На пасяджэнні, якое праходзіла ў форме «круглага стала», абмяркоўваліся актуальныя пытанні безбар’ернага асяроддзя. Тут жа адзначалася, што па гораду і па трасе М-1 размечаны пешаходныя пераходы, у сацыяльна значных месцах абазначаны першыя і апошнія ступенькі лесвічных маршаў, ёсць поручні і пандусы, пры ўваходзе ў раённую паліклініку выкладзена новая плітка.

Размова вялася аб удзеле членаў арганізацыі ў розных конкурсах і выставах, аб тым, што для іх арганізоўваюцца канцэртныя праграмы з удзелам артыстаў раённага Цэнтра культуры і навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў. Вось і пасля прайшоўшай урачыстасці канцэртныя нумары прысутным дарылі выхаванцы Крупскай дзіцячай школы мастацтваў.

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку Святлана Сянько за доўгія і нераўнадушныя адносіны да сваіх абавязкаў ўручыла Але Мазнёвай Дыплом і падарунак, расказала аб праектах абласной арганізацыі, аб тэфлатэхнічных сродках, якія значна аблягчаюць жыццё сляпых і слабабачачых людзей, аб даступнасці да сацыяльных аб’ектаў, моўным інфарматары, дзейнасці Цэнтра паспяховага чалавека, прадэманстравала новыя прыборы.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Кудрашова нагадала добрыя справы, зробленыя для такой катэгорыі людзей, гаварыла, што можна рэальна зрабіць у нашым горадзе для безбар’ернага асяроддзя, выказала слушныя заўвагі і прапановы, пажадала ўсім здароўя, бадзёрасці і толькі радасных і шчаслівых момантаў у жыцці.

Да месца адзначыць, што з нагоды 55-годдзя ўтварэння раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта атрымалі Галіна Сініцына, Тамара Успенская і Ала Мазнёва.

Тэги

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.