krupki.by

ru RU be BE en EN


Як самую дарагую рэліквію мы захоўваем дзве Падзякі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Дзянісу Якаўлевічу Глінскаму

Автор / Земляки / Пятніца, 22 Май 2020 15:30 / Просмотров: 1003
Дзяніс Якаўлевіч ГЛІНСКІ на фронце з 1941 года. Ваяваў у Прыбалтыцы, удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі, Польшчы, штурму Кёнігсберга. Узнагароджаны ордэнам і медалямі.
Дзяніс Якаўлевіч ГЛІНСКІ на фронце з 1941 года. Ваяваў у Прыбалтыцы,
удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі, Польшчы, штурму Кёнігсберга.
Узнагароджаны ордэнам і медалямі.

Гэтыя Падзякі былі атрыманы за выдатныя дзеянні пры прарыве абароны немцаў у раёне Мазурскіх азёр і пры авалоданні горадам Браўдзенец. А яшчэ ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі «За адвагу», «За абарону Масквы», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй», шматлікімі юбілейнымі медалямі.

У дзяцінстве, прыязджаючы ў Матошку, я з задавальненнем слухаў успаміны дзядулі, захапляўся яго мужнасцю і гераізмам у часы Вялікай Айчыннай вайны. Зацікавіў мяне праект «Ваенныя старонкі ў летапісу сям’і» ў нашай раённай газеце, і я вырашыў расказаць пра свайго дзядулю Дзяніса Якаўлевіча Глінскага, бо ў свой час занатаваў асобныя моманты з яго ўспамінаў.

...У армію юнак быў прызваны ў кастрычніку 1940 года. Разам з ім з роднай вёскі прызываліся яшчэ 7 аднавяскоўцаў. Праводзілі іх усёй грамадой. Гучалі музыка, песні. І ніхто не ведаў тады, што на лёс гэтых хлопцаў выпадзе такая страшная вайна. Усе сямёра накіраваліся ў Мінск на зборны пункт, а пасля размеркавання зноў жа трапілі ў адну часць – у горад Каўнас, што ў Літве. А адтуль іх накіравалі ў палкавую школу.

Дзядуля расказваў, што пасля заканчэння курсаў хлопцаў-аднавяскоўцаў расфарміравалі па часцях, а яго накіравалі ў 459-ы гаўбічны артылерыйскі полк камандзірам гарматы. Нічога незвычайнага ў той час у войсках не назіралася, і хлопец планаваў, што вось-вось служба ў арміі закончыцца і ён вернецца дадому. Аднак яго намеры не збыліся...

22 чэрвеня 1941 года мірныя планы людзей былі парушаны вераломным нападам гітлераўскай Германіі. І тэарэтычныя веды, атрыманыя ў палкавой школе, малады баец пачаў прымяняць на практыцы. Вось што ён успамінаў:

– У гэты час я камандаваў разлікам гарматы 402-га гаўбічнага артылерыйскага палка, які стрымліваў націск ворага. Пад націскам пераўзыходзячых сіл гітлераўцаў, з горыччу ў душы, нашы войскі вымушаны былі адступаць. Але наступленне фашыстаў па меры сваіх магчымасцей стрымлівалі менавіта артылерысты. Вяліся цяжкія баі, і неабстраляныя маладыя байцы, нявопытныя ў ваенных адносінах, гінулі без адзінага выстралу па фашысцкіх захопніках...

Горыч адступлення давялося зведаць і дзядулю. З 402-м палком ён адступаў па ўсёй Прыбалтыцы. Толькі ў Гарахавецкіх лагерах полк перафарміравалі, папоўнілі боепрыпас.

–  А потым асабісты састаў пагрузілі ў вагоны і накіравалі нас у невядомым накірунку, –  узгадваў дзядуля. – А трапілі мы на абарону Масквы. І тут нам давялося моцна пакалашмаціць немцаў. Гэтыя падзеі не забыць ніколі...

Наступленне на Маскву было спынена, і свой уклад у абарону яе ўнёс мой дзядуля. Тут жа, пры абароне Масквы, яго прынялі ў рады Камуністычнай партыі. У снежні 1943 года байца накіроўваюць у 424-ы асобны артылерыйска-кулямётны полк, які ўваходзіў у склад 2-га Беларускага фронту.

–  У адной з аперацый па ўзяцці нямецкага «языка» групе, у якой удзельнічаў і я, пашанцавала, – гаварыў пра адзін з эпізодаў дзядуля. – Мы захапілі ў палон нямецкага афіцэра з каштоўнымі разведданымі. За паспяховае правядзенне яе ўсім нам былі ўручаны першыя баявыя ўзнагароды. Я, у прыватнасці, атрымаў медаль «За адвагу».

Далейшы баявы шлях дзядулі пралягаў на захад. Ён крочыў па Заходняй Беларусі, вызваляў польскія гарады, а затым – Усходняй Прусіі. Не злічыць усіх баёў, у якіх давялося ўдзельнічаць камандзіру гарматы. Свой ратны шлях ён закончыў на нямецкай зямлі. А затым была стваральная праца.

Пагадзіцеся, было што ўспомніць ветэрану Вялікай Айчыннай і расказаць дзецям, унукам. І хаця ўжо даўно майго дзядулі няма сярод нас, памяць аб ім жыве і заўсёды будзе жыць.

Сяргей ГЛІНСКІ, г. Крупкі. 

Фота з сямейнага архіва.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.