krupki.by

ru RU be BE en EN


Аляксандр Лукашэвіч выжыў і са шматлікімі ўзнагародамі вярнуўся дадому

Автор / Земляки / Аўторак, 27 Кастрычнік 2020 16:24 / Просмотров: 2198

З нашых вяскоўцаў не ўсе вярталіся з фронту. Аляксандру Еўдакімавічу Лукашэвічу пашанцавала – прыйшоў з вайны жывым.

Звычайна перад Святамі Перамогі і гадавінамі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў разам з вучнямі школы я наведваў ветэранаў вайны. Надараліся сустрэчы і ў звычайныя дні, калі мы аказвалі ветэранам дапамогу па хатняй гаспадарцы, пры гэтым доўга гутарылі, запісвалі іх успаміны.

Невысокага росту, вельмі рухавы і гаваркі, Аляксандр Еўдакімавіч пры сустрэчы заўсёды выклікаў да сябе прыхільнасць. Здаралася, калі заходзіў да яго зімою, мы сядзелі ў хаце ля грубкі, грэліся і пры агні напаўгалоску вялі размовы пра мінулую вайну, іншы раз крыху спрачаліся, даючы волю эмоцыям.

На першы погляд, працоўная і ваенная біяграфія Аляксандра Лукашэвіча падобная на сотні тысяч тых, хто са зброяй у руках змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады вайны, набліжаў Вялікую Перамогу. Аднак у яго біяграфіі ёсць і асаблівасці. Нарадзіўся ён у 1915 годзе ў вёсцы Нача. У 1937 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.

– Калі фашысты напалі на Польшчу, – успамінаў Аляксандр Еўдакімавіч, – наша кіраўніцтва вырашыла неадкладна вызваліць Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь. Як вядома, гэтыя тэрыторыі знаходзіліся ў той час пад уладай Польшчы. У 1939 го­дзе нашы часці былі размешчаны непадалёк граніцы з Польшчай.

У вызваленні гэтых рэгіёнаў і прымаў актыўны ўдзел мой суразмоўца. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Аляксандр Лукашэвіч знаходзіўся ў дзеючай арміі, быў танкістам. Вайну сустрэў у горадзе Уладзімір-Валынскі ў складзе 16-й танкавай арміі. Удзельнічаў у баявых аперацыях па вызваленні гарадоў Луцк, Ковель, Дубна і Роўна.

– Баі былі вельмі жорсткімі, –  працягваў ветэран. – Ворагі адчайна супраціўляліся. Аднак нам удавалася вызваляць украінскія гарады, праўда, цаной пэўных страт. Тады загінула шмат нашых таварышаў. Многіх помніў па прозвішчах. Вайна і ёсць вайна...

Удзельнічаў Аляксандр Лукашэвіч і ў абароне Ленінграда, калі нашу армію перакінулі на поўнач. Вельмі кровапралітнымі былі баі за паўночную сталіцу. Вось што аб гэтым гаварыў мой суразмоўца:

 – Неймаверныя цяжкасці і выпрабаванні, што выпалі на долю мужных абаронцаў Ленінграда, не зламалі іх баявы дух. Пра адважных, вынослівых, смелых ленінградцаў напісана нямала. Прыкладаў мужнасці і гераізму можна прыводзіць бясконца. Я таксама ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда».

Моцны нямецкі гарнізон знаходзіўся на станцыі Дно, што пад Ленінградам, дзе таксама ішлі ўпартыя баі. Пры вызваленні станцыі загінула шмат нашых салдат і афіцэраў. У выніку вялікіх намаганняў нямецкі гарнізон быў разбіты. Тады былі ўзяты ў палон вялікі нямецкі ваеначальнік і яшчэ некалькі афіцэраў з важнейшымі дакументамі. За паспяховыя дзеянні і праяўленую мужнасць Аляксандр Еўдакімавіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Танкісту Лукашэвічу давялося шмат паваяваць, шмат чаго зведаць. У 1943 годзе прымаў удзел у вызваленні суседняй Прыбалтыкі, атрымаў медаль «За баявыя заслугі».

– Быў выпадак, калі прыйшлося гарэць у танку, – успамінаў ён. – Аднак сіламі экіпажа ўдалося ўтаймаваць агонь і застацца цэлымі і непашкоджанымі. Праўда, вопратка крыху абгарэла пры тушэнні і прапахла палівам і дымам. Нам, танкістам, было крыху лягчэй у тым сэнсе, што гэта ўсё ж была самаходная баявая машына. Артылерыстам прыходзілася цяжэй, асабліва ў пачатку вайны, калі ўстаноўкі прыходзілася цягаць коньмі і нават самім часта ўпрагацца. А тут яшчэ маразы за трыццаць градусаў. Мароз прабіраў да касцей, таму што салдацкія шынялі не ратавалі ад холаду. Праўда, крыху пазней далі цяплейшыя бушлаты і сібірскія валёнкі. Цікава, што ніхто не хварэў на прастуду, былі маладыя, загартаваныя. Добрую дапамогу пачалі аказваць саюзнікі, англічане і амерыканцы. Для перавозу нашых гармат прыстасавалі «студбекеры», якія выдатна спраўляліся пры транспарціроўцы. Дапамагалі саюзнікі зброяй і боепрыпасамі, адзеннем і харчаваннем.

Варта адзначыць, што ў нашага ветэрана быў працяглы баявы шлях – з 1937 па 1945 гады. Служыў у 2-й польскай дывізіі, а іх было чатыры. Першая насіла імя легендарнага рэвалюцыянера Тадэвуша Касцюшкі.

– Другая польская дывізія складалася напалову з савецкіх салдат і афіцэраў, –  працягваў свае ўспаміны Аляксандр Лукашэвіч. – Камандны састаў быў у асноўным савецкім. Ваявалі разам, бо справа ў нас была адна – выгнаць ворага са сваёй зямлі. Адносіны з польскімі салдатамі былі цёплымі і дружалюбнымі.

У саставе польскай дывізіі наш зямляк разам са сваімі баявымі таварышамі вызваляў Польшчу. Затым з баямі яны фарсіравалі раку Нейсе, дзе была разбіта фашысцкая армія і захоплены горад Штэкену. Гэта было ўжо ў маі 1945 года. Тут загінулі многія нашы байцы, камандзір і камісар брыгады, тут ветэран і сустрэў Перамогу.

– Было і радасна, і сумна, – зазначыў Аляксандр Еўдакімавіч. – Радасна за Перамогу, сумна і балюча за загінулых баявых таварышаў.

Кожны раз у Дзень Перамогі Аляксандр Еўдакімавіч адзяваў свой пінжак з узнагародамі і прыходзіў на ўрачыстыя мітынгі. Мы, маладое пакаленне, ганарыліся нашымі вызваліцелямі, якія набліжалі Перамогу.

Пасля вайны Аляксандр Лукашэвіч шмат гадоў працаваў на чыгунцы, аднаўляў разбураную гаспадарку. Час няўмольны. Няма ўжо сярод нас ветэрана вайны Аляксандра Еўдакімавіча Лукашэвіча. Аднак вяскоўцы, дзеці, унукі і праўнукі помняць і свята ўшаноўваюць тых, хто прынёс нам мір на зямлі.

Уладзімір КАНАПЛІЦКІ,

аграгарадок Нача.

Автор

admin

admin

Актуально

20 мая налоговая проведет день информирования с юрлицами по вопросам земельного налога

20 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с юридическими лицами по вопросам исчисления и уплаты земельного налога. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

Please publish modules in offcanvas position.