krupki.by

ru RU be BE en EN


Золатам цёплай восені зіхаціць мудрасць у вачах

Автор / Земляки / Чацвер, 01 Кастрычнік 2015 07:21 / Просмотров: 6570

Надзея Іванаўна Шынкарова, Ніна Сцяпанаўна Лукашэвіч і Ядзвіга Рыгораўна Багданоўская з вёскі Навесы,  Валянціна Арсенцьеўна Каліноўская з вёскі КрасноўкаПадчас сустрэчы з вясковымі жанчынамі міжволі на ўспамін прыйшлі вершаваныя радкі, напісаныя паэтам Нілам Гілевічам: "Жанчыны вёсак беларускіх, Вам кланяюся ўклонам самым нізкім За кожную іскрынку хараства..."

Вось такія хвіліны хараства падарылі нам Надзея Іванаўна Шынкарова, Ніна Сцяпанаўна Лукашэвіч і Ядзвіга Рыгораўна Багданоўская з вёскі Навесы,  Валянціна Арсенцьеўна Каліноўская з вёскі Красноўка, а таксама Валянціна Васільеўна Кунтыш, Галіна Пятроўна Ганчарова і Марыя Андрэеўна Ганчарова з Халопеніч. З імі мы сустрэліся цёплымі восеньскімі днямі.

Перад намі – яе вялікасці Жанчыны. Шчырыя і сардэчныя, простыя і чуллівыя, добразычлівыя і спагадлівыя, жыццярадасныя і няўрымслівыя. Яны, моцныя перад нягодамі лёсу, з пражытымі гадамі не растрацілі сваёй душэўнай прыгажосці, мудрасці, святла.

– У кожнай з нас свой лёс, але аб’ядноўвае агульнае – мы нарадзіліся ў вёсцы, пражылі і прапрацавалі ў ёй усё сваё жыццё, – гаварыла Валянціна Каліноўская. – Зямля трымалася і трымаецца на шчырых і працавітых людзях. І мне, як брыгадзіру комплекснай брыгады саўгаса «Бобр», пашанцавала менавіта на такіх. Надзея Шынкарова і Ніна Лукашэвіч – паляводы. Вёска Навесы, у якой яны жывуць, уваходзіла ў брыгаду. Колькі спраў перароблена за гады майго брыгадзірства толькі на палетках гаспадаркі, не пералічыш! А яшчэ былі і жывёлаводы. Брыгада ж комплексная. І, без пахвальбы, скажу, што ў саўгасе яна была заўсёды ў перадавіках. Я і сёння з удзячнасцю ўспамінаю многіх і многіх працаўнікоў. Ведала, калі ім даручыш справу, якасць яе выканання можна не правяраць, бо ўсё будзе зроблена сумленна.

Валянціна Васільеўна Кунтыш, Галіна Пятроўна Ганчарова і Марыя Андрэеўна Ганчарова з Халопеніч

І варта адзначыць, што праца паляводаў, жывёлаводаў, механізатараў і самога брыгадзіра ацэнена дзяржавай урадавымі ўзнагародамі. Валянціне Арсенцьеўне – брыгадзіру з 25-гадовым стажам – за атрыманую ўраджайнасць бульбы (звыш 300 цэнтнераў з гектара) быў уручаны ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Ядзвіга Багданоўская працавала малаказборшчыцай. З самай раніцы аб’язджала яна навакольныя вёскі, каб сабраць сырадой у тых, хто ўтрымліваў у сваёй асабістай гаспадарцы кароў. З усім спраўлялася і на рабоце, і дома.

Шмат гадоў аддалі сумленнай працы Марыя Андрэеўна Ганчарова, Валянціна Васільеўна Кунтыш, Галіна Пятроўна Ганчарова і Еўдакія Ігнатаўна Сяргун з Халопеніч. І зараз яны вызначаюцца актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Зусім нядаўна жанчыны ўзялі ўдзел у аглядзе-конкурсе кветкаводаў-аматараў, аб’яўленым раённай ветэранскай арганізацыяй сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў. Конкурс называецца «Кветкі міру» і прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Днямі на свяце «Халопеніцкі карагод» жанчыны атрымалі і адзнаку сваёй творчай дзейнасці. Марыя Ганчарова заняла другое месца, а Валянціна Кунтыш – трэцяе, яны ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў. Галіне Ганчаровай і Еўдакіі Сяргун уручаны сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу.   

...Дзень пажылых адзначаецца ў пару жоўталісцевай восені. Незвычайным цяплом парадавала ўсіх сёлета «бабіна лета». Таму восень свайго жыцця, як і восень года, шаноўныя жанчыны прымаюць з удзячнасцю. Нашы пажаданні ім усім: каб зязюля кукавала яшчэ доўга-доўга, каб у вокны дамоў заўсёды свяціла сонейка, каб хваробы абыходзілі бокам, каб заўсёды заставаліся бадзёрымі, а кожны новы дзень прыносіў толькі радасць. 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.