krupki.by

ru RU be BE en EN


Аляксей Лукашэвіч пусціў пад адхон 9 фашысцкіх эшалонаў

Автор / Земляки / Панядзелак, 31 Ліпень 2023 14:25 / Просмотров: 754

Раней мы пісалі пра вызначыўшыхся ў баях з нямецкімі акупантамі партызанаў 8-й партызанскай брыгады. У прыватнасці, пра яе першага камандзіра Маршчыніна А.А. На гэты раз размова пойдзе пра прызнаных і непрызнаных афіцыйна героях-жунінцах, ураджэнцах Крупскага раёна – камсамольца Аляксея Лукашэвіча і піянера Барыса Крывашэіна.

Аб’ядноўвае іх тое, што яны не проста землякі-крупчане, а яшчэ і суседзі па вёсках. Аляксей родам з Чарнавосава, а Барыс з Ухвалы. У аднаго і другога складаны жыццёвы лёс: у Аляксея рана, калі яму споўнілася толькі 9 гадоў, памерла маці, у Барыса – нямецкія акупанты згубілі ўсю сям’ю. І важны момант – юнакі ў час вайны не скарыліся перад акупантамі, а актыўна ўключыліся ў барацьбу з гітлераўцамі ў складзе восьмай партызанскай брыгады, за свае подзвігі ўдастоены ўрадавых узнагарод. Абодва загінулі ў няроўных баях – падарвалі сябе гранатамі.

Матэрыял аб малавядомых старонках жыцця Лукашэвіча і Крывашэіна заснаваны на дакументах па ўзнагароджванню іх урадавымі ўзнагародамі, успамінах партызан, камандзіраў Цярноўскага, Інякіна, Жуніна, якія блізка ведалі юнакоў-герояў.

Аляксей Лукашэвіч нарадзіўся ў 1924 годзе. Ён рана застаўся без маці. З цягам часу стаў выхаванцам у вайсковай часці, затым яго накіравалі ў адзін з дзіцячых дамоў у Крым. Там праз тры гады юнак і сустрэў вайну. Калі гітлераўцы захапілі Крымскі паўвостраў, вывезці адтуль дзяцей не змаглі. Дзіцячы дом быў акружаны калючым дротам, выстаўлена ахова. Аляксей здолеў збегчы і доўгі час дабіраўся ў родныя мясціны. Дома Аляксей, якому споўнілася 17 гадоў, пачаў шукаць кантакты з народнымі мсціўцамі, якія ў 1942 годзе пачалі дзейнічаць у лясных наваколлях вёсак Гумны і Ухвала. Аднойчы ён сустрэўся з партызанамі будучай 8-й партызанскай брыгады. Хлопец быў прыняты ў атрад, а праз месяц пусціў пад адхон свой першы варожы эшалон. Пазней у наградным лісце з нагоды прысваення звання Героя Савецкага Саюза было адзначана наступнае: «Пе­рвым осуществил минирование железнодорожного полотна, положил начало зарождению и деятельности подрывных групп на железнодорожных коммуникациях».

Згодна з узнагароднымі дакументамі, Лукашэвіч пусціў пад адхон 9 варожых эшалонаў, у тым ліку 15 ліпеня 1942 года ў складзе дыверсійнай групы замініраваў чыгуначнае палатно ў раёне вёскі Красноўка Крупскага раёна. У выніку крушэння эшалона з жывой сілай загінулі каля 200 і былі паранены каля 250 гітлераўцаў. Чыгунка не працавала каля 30 гадзін. 14 верасня гэтага ж года ў раёне пасёлка Бобр адважны падрыўнік пусціў пад адхон варожы эшалон. Былі знішчаны і пашкоджаны 21 платформа, 42 аўтамашыны, узарвана цыстэрна з бензінам. Рух цягнікоў спыніўся на 10 га­дзін. Лукашэвіч прыняў удзел у разгроме пяці паліцэйскіх упраў, засадах на пасялковых дарогах, не адзін раз узрываў падземны кабель, які пралягаў праз тэрыторыю Крупскага раёна і непасрэдна звязваў стаўку Гітлера з фронтам. Былы ­камандзір 28-га камсамольскага атрада, у склад якога ўваходзіў і Лукашэвіч, Аляксандр Аляксеевіч Тарноўскі ўспамінаў, што «он снискал необыкновенную любовь и уважение партизан. Про этого паренька говорили «мал золотник, да дорог».

Восенню 1943 года супраць партызан, якія дзейнічалі на тэрыторыі Крупскага і суседніх з ім раёнах, пачалася карная аперацыя. Некалькі дзён працягваліся жорсткія баі. Партызанскаму камандаванню патрэбны былі звесткі аб слабых месцах у пазіцыях карнікаў. 13 кастрычніка баявая разведвальная група, у якую ўваходзіў і Аляксей, выконвала заданне і трапіла ў засаду каля вёскі Зелянькова Круглянскага раёна. Хутка баявыя таварышы Тарасаў і Максімаў былі забітыя, і малады партызан застаўся адзін супраць ворагаў. Амаль гадзіну працягваўся няроўны паядынак. Калі скончыліся патроны, Лукашэвіч падарваў сябе і ворагаў апошняй гранатай, каб не трапіць у палон. Вось што расказаў пра гэты бой у кнізе ўспамінаў С.Р. Жунін: «Силы были слишком неравны – трое партизан и взвод фашистов. Бой был жестоким. После гибели товарищей Алеша продолжал вести бой до последнего патрона. Немцы решили, видимо, взять его живым. Атака. Лукашевич забрасывает врага гранатами, но и сам ранен вторично. Истекая кровью, он все же находит силы поставить последнюю гранату на боевой взвод. Немцы в двух шагах. Тогда, приподнявшись на локте, Алеша разжал пальцы. Когда рассеялся дым от взрыва гранаты, рядом с телом Алексея остались лежать еще три убитых  фашыста».

Партызанскае камандаванне прадставіла юнака да вышэйшай узнагароды СССР. Пахаваны Лукашэвіч недалёка ад месца паядынку – у вёсцы Глыбокае Круглянскага раёна. На яго магіле ўстаноўлены помнік, а ў вёсцы Ухвала Крупскага раёна – бюст. Яго імя носіць Ухвальская школа.

(Працяг будзе).

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.