krupki.by

ru RU be BE en EN


Два ўраджаі бульбы сабралі жыхары горада Крупкі Іван і Тамара Паповы

Автор / Земляки / Панядзелак, 17 Кастрычнік 2016 12:04 / Просмотров: 4511

Як і любая сям’я, у якой ёсць кавалак зямлі для вырошчвання рознага зяленіва і гародніны, сям’я Паповых таксама саджае на сваіх сотках усё, каб затым выкарыстоўваць да самай вясны. Цыбуля і часнок, буракі і морква, агуркі, перцы і памідоры, а яшчэ – пятрушка, базілік, укроп, сельдэрэй і многае іншае. Захапіліся яны і вырошчваннем духмяных траў.

Вось і на свята, якое праходзіла ў раённым Цэнтры культуры  напярэдадні Дня пажылых людзей і дзе падводзіліся вынікі конкурсу-агляду «Лепшае ветэранскае падвор’е», Іван і Тамара Паповы прывезлі асабістую выставу гародніны, пладоў і фруктаў, духмяных траў, а яшчэ – асенніх кветак. І на іх міні-падвор’е заглядвалі многія. Трымаючы ў руках адзнаку ўдачных спраў – Дыплом пераможцы, – Тамара расказвала: 

– Сёлета мы вырашылі паэксперыментаваць – пасадзіць на градках, якія вызваліліся ад часнаку і цыбулі, – бульбу. Так-так, было гэта дзесьці 15 жніўня. Клубні хутка і дружна ўзышлі, пасадкі мы акучылі, і вось ужо атрымалі новы ўраджай. Якраз да канца верасня ў нас была ўжо маладая бульба. І сёння на нашай выставе яна займае дастойнае месца. 

Затым пасля прэзентацыі Тамара з мужам уручылі букеты кветак многім удзельнікам свята, а асобным – вялізныя зялёныя букеты... з сельдэрэю.

На падворку сядзібы Паповых, якая знаходзіцца на вуліцы Янкі Купалы, дагледжаны фруктовы сад, шмат кустоў чорных і чырвоных парэчак, агрэсту, айвы, ажыны, маліны і ажынамаліны, клубніцамаліны, бружмелю (жимолости). Ёсць і экзатычныя расліны. Але іх гонар – мноства кветак. Цвітуць яны з самай ранняй вясны і да позняй восені, радуючы не толькі саміх гаспадароў, але і ўсіх, хто праходзіць міма. Гледзячы на створаную сваімі рукамі прыгажосць, Тамара і Іван Паповы будуюць новыя планы, бо ім гэта справа па душы!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

9 октября прямую телефонную линию проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 9 октября, с 11.00 до 12.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.