krupki.by

ru RU be BE en EN


У гарадскім аддзяленні паштовай сувязі Крупкі-1 прайшоў абласны дзень падпісчыка

Автор / Земляки / Пятніца, 23 Снежань 2016 15:36 / Просмотров: 5623

Нашы пастаянныя падпісчыкі Вольга ТРАЦЭЎСКАЯ і Ала ЗАКРЭЎСКАЯУ мінулы чацвер, 22 снежня, у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі Крупкі-1 прайшоў абласны дзень падпісчыка. І варта адзначыць, што многія гараджане зноў прымеркавалі наведванне аддзялення менавіта на гэты дзень. Мяркуем па тым, што і на гэты раз толькі тут падпісана 369 экзэмпляраў газет і часопісаў, з каторых на раённую газету "Крупскі веснік" падпісалася 428 чалавек.

Пачатак акцыі быў прызначаны на 11 гадзін. Аднак многія жыхары горада прыйшлі задоўга да яе пачатку: хтосьці плаціў за камунальныя паслугі, хтосьці атрымліваў пенсію або купляў навагоднія паштоўкі, але затым у размовах бавіў час да вызначанага тэрміну. Калі ж прыйшоў грамадскі распаўсюджвальнік рэдакцыі, а да яго далучыўся аператар паштовай сувязі, выстраілася чарга. Той, хто падпісваўся на раёнку, атрымліваў блакноты і кішэнныя каляндарыкі з лагатыпам раённай газеты «Крупскі веснік», рэкламныя плакаты.

– Асабіста маю ўвагу заўсёды прыцягвае акцыя, якая аб’яўляецца рэдакцыяй раённай газеты, – заўважыла Наталля Панізовіч. – Сэнс яе заключаецца ў тым, што той, хто аформіць паўгадавую падпіску на газету «Крупскі веснік» менавіта ў абласны дзень падпісчыка, атрымае бонус – бясплатную падпіску на месяц. Такую магчымасць я скарыстоўваю ўжо не першы раз. Не плаціла я, напрыклад, за газету за ліпень бягучага года і за студзень наступнага. Сёння ж зноў аформіла падпіску на раёнку на 5 месяцаў, а ўжо на ліпень 2017 года не трэба будзе выпісваць. Гэта вельмі добрая акцыя. Ведаю, што да яе далучыліся многія і многія крупчане. 

І сапраўды, яшчэ ў чэрвені рэдакцыя бясплатна аформіла падпіску на раённую газету васьмідзесяці крупчанам. Дарэчы, аналагічная акцыя ў абласны дзень падпісчыка праходзіць ва ўсіх сельскіх і нават у перасоўных аддзяленнях сувязі. Варта адзначыць таксама, што жыхары горада ахвотна скарыстоўваюць і магчымасць падпісацца ў грамадскага распаўсюджвальніка непасрэдна ў рэдакцыі. 

Раённую газету ў аператара паштовай сувязі Валянціны ПАДАБЕД выпісвае жыхар Крупак Віктар ЗАКРЭЎСКІ

Падчас размовы мы пераканаліся, што асобныя крупчане ўжо не ўяўляюць свайго жыцця без нашага выдання, таму і выпісваюць з задавальненнем. Станоўчыя водгукі пра раённую газету давялося чуць ад Людмілы Валчок, Раісы Гінко, Валянціны Траўкінай, Васіля Сергуна, Марыі Козел, Зінаіды Каралёвай і многіх іншых нашых пастаянных падпісчыкаў.

– Як вядома, асноўная мэта дня падпісчыка – актывізаваць кампанію, прыцягнуць патэнцыяльных падпісчыкаў і стымуляваць рост тыражоў газет і часопісаў на І паўгоддзе 2017 года, – гаварыла начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Пацэева, якая прымала самы актыўны ўдзел у гэтай акцыі. – Відавочна, што крупчане прачыталі аб’яву ў раённай газеце аб дні падпісчыка таму і заходзяць сёння ў наша аддзяленне сувязі. Карыстаючыся магчымасцю, напомню, што да заканчэння падпіскі на перыядычныя выданні засталося зусім мала часу, таму заклікаю паспяшацца тых, хто адкладвае гэту справу. Каталогі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь на І паўгоддзе наступнага года, у якіх змешчаны назвы і індэксы самых розных выданняў, ёсць ва ўсіх сельскіх і перасоўных аддзяленнях сувязі, у грамадскіх распаўсюджвальнікаў. Таму прыходзьце да нас, звяртайцеся да паштальёнаў, падпісвайцеся на газеты і часопісы, якія вас цікавяць.

Сапраўды, да новага, 2017 года застаўся роўна тыдзень. І ў пераднавагодняй мітусні не забудзьце выпісаць сваё любімае выданне. Рады адзначыць, што больш за ўсё падпісчыкаў у раённай газеты. І тыраж амаль у 5 тысяч экзэмпляраў не быў бы такім без даверу крупчан да сваёй мясцовай газеты.

І рэдакцыя газеты верыць, што даўнія нашы падпісчыкі, безумоўна, застануцца з намі. Разам з тым, спадзяемся, што выбар на карысць «Крупскага весніка» зробяць таксама новыя чытачы, якія пазнаёміліся з ёй адносна нядаўна.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.