krupki.by

ru RU be BE en EN


Жыхарка вёскі Пасёмкавічы Соф’я Сяргееўна Сазонава адзначае свой 90-ы дзень нараджэння

Автор / Земляки / Субота, 15 Красавік 2017 10:06 / Просмотров: 4564

Соф’я Сяргееўна СазонаваГэтымі красавіцкімі днямі жыхарка вёскі Пасёмкавічы Соф’я Сяргееўна Сазонава адзначае свой 90-ы дзень нараджэння. А менавіта сёння, у суботу, за святочным сталом наш слаўны юбіляр прымае шчырыя і сардэчныя віншаванні і пажаданні ад родных і блізкіх людзей, сваіх суседзяў, прыемныя падарункі і, бясспрэчна, кветкі, якія яна вельмі любіць.

Малая радзіма Соф’і Сяргееўны – вёска Глінаўка. У сялянскай сям’і было сямёра дзяцей, і як на самай старшай асноўны клопат аб малодшых сёстрах і браце клаўся на яе. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, да пачатку Вялікай Айчыннай вайны дзяўчынцы ўдалося скончыць 5 класаў школы. І да гэтага часу яна нават памятае адну фразу на нямецкай мове са школьнай праграмы. 

Нялёгка давялося і ў гады вайны. Але сям’я змагла выстаяць. Бацька Соф’і ваяваў, быў паранены, аднак самае галоўнае – вярнуўся дадому жывым.

Наша гераіня, як і яе бацькі, стала працаваць у калгасе. Маладыя, узнёслыя, хоць і стамляліся на рабоце, але ўсё роўна збіраліся на вясковыя вечарынкі. На адной з такіх вечарынак Соф’я пазнаёмілася з хлопцам з суседняй вёскі Пасёмкавічы. Яны пакахалі адзін аднаго, узялі шлюб, і павёз муж сваю маладую жонку ў свой уласны дом, што на берагу Лукомльскага возера.

Дружна жылі Соф’я Сяргееўна і Сцяпан Максімавіч, вырасцілі і выхавалі траіх дзяцей, дапамагалі выхоўваць унукаў. Шчыра працавалі ў калгасе. Як і ўсе вяскоўцы ў тыя гады, трымалі сваю падсобную гаспадарку. Разам пражылі 35 гадоў, але на шасцідзясятым годзе жыцця муж раптоўна памёр. І ўжо 30 гадоў Соф’я Сяргееўна жыве без свайго любага чалавека, але ў акружэнні клапатлівых дзяцей, унукаў, праўнукаў і прапраўнука.

Сям’ю нашага юбіляра можна назваць сям’ёй доўгажыхароў: трое з пяці яе сёстраў і брат жывыя. Яны ўсе выдатна выглядаюць. Кожны год разам са сваімі сем’ямі прыязджаюць у Глінаўку і Пасёмкавічы пакланіцца магілам бацькоў, сустрэцца са сваякамі. 

Соф’я Сяргееўна за ўсё сваё цяжкае, поўнае нягод, жыццё змагла захаваць дабрыню, спагадлівасць, сардэчнасць. У свае дзевяноста гадоў яна таварыская і жыццярадасная, з задавальненнем прымае самы актыўны ўдзел у сямейных святах і ўрачыстасцях. І сёння бабуля не сядзіць на месцы: самастойна даглядае за невялікім прысядзібным участкам, атрымлівае зайздросныя ўраджаі гуркоў і цыбулі, а на працягу ўсяго лета жыхароў Пасёмкавіч радуе рознакаляровасць кветак, што буяюць у яе палісадніку.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.