krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім раёне старасельцы першымі пачалі ўборку, першымі мяркуюць і закончыць



У Крупскім раёне старасельцы першымі пачалі ўборку, першымі мяркуюць і закончыць

Автор / Экономика / Пятніца, 31 Ліпень 2015 19:00 / Просмотров: 2390

Сёння перад камбайнерамі гаспадарак раёна стаіць складаная і адказная задача: зжаць збожжавыя ў максімальна кароткія тэрміны і без страт. Ад іх напружанай і зладжанай працы залежыць, наколькі шчодрым будзе наш стол. Вось і спорыцца работа з самай раніцы і да позняга вечара.
І ў бягучым годзе, як, дарэчы, і ў папярэднія, толькі-толькі колас дасягнуў поўнай спеласці, хлебаробы адкрытага акцыянернага таварыства «Старасельскае» выехалі на жніўныя палеткі.

 

І яшчэ тыдзень назад у інфармацыі райсельгасхарчу аб ходзе ўборкі старасельцы былі ў лідарах. Лідарства яны трымаюць і на сённяшні дзень.
...Гэту гаспадарку мы наведалі ў пасляабедзенны час у сераду, 29 ліпеня, хаця планавалі прыехаць яшчэ апоўдні. Патэлефанаваўшы ў дыспетчарскую, нам адказалі, што тут ідзе дождж. Таму і давялося прыехаць пазней. Наша карэспандэнцкая «Ніва» спынілася на полі ля вёскі Актавія, дзе адразу ж мы і сустрэліся з галоўным аграномам Іванам Лапарэвічам. Пад’ехаўшы на матацыкле і спыніўшыся ля нас, Іван Сямёнавіч гаварыў:
– Праўду сцвярджае народная прымаўка: дождж ідзе не тады, калі просяць, а калі жнуць і косяць. І сёлета гэта, як кажуць, стопрацэнтнае пападанне. Толькі сёння дождж ішоў ужо тры разы. Але што тут зробіш?! Убіраць збожжа трэба, таму камбайнеры перачакаюць непагоду і працягваюць уборку далей. А вось на полі прама перад вамі – адзін з герояў жніва. Аляксандр Гайдук працуе ў камунгасе, але ўжо другі сезон дапамагае гаспадарцы ва ўборцы ўраджаю. Наогул, у нас стараюцца ўсе. З наяўных трынаццаці камбайнаў толькі адзін не выязджаў у поле. 184 гектары – такая нагрузка кладзецца на кожны з іх. Пачаўшы жніво дзесьці ў 20-х чыслах ліпеня, ужо практычна завяршылі ўборку ячмянёў. Пачалі з палеткаў ля Радзіцы, затым былі палі паблізу Стараселля, Лужы, Актавіі. Ураджайнасць у сярэднім 27 цэнтнераў на круг, а вось на сёння і ўсе 29... Віды на ўраджай і трыцікале, і жыта, і пшаніцы нядрэнныя.
Далей мы пачулі ад галоўнага агранома, што кожны з механізатараў і вадзіцеляў гаспадаркі – вопытны, правераны сяўбой і жнівом спецыяліст. Добрыя тэмпы, напрыклад, узяў Сяргей Шарапаў, за плячыма якога не адно жніво. Усе стараюцца і зжаць паболей, і намалаціць, і перавезці ўраджай.
На развітанне Іван Сямёнавіч параіў нам пад’ехаць на ячменнае поле, што раскінулася ля дарогі на Халопенічы, і сфатаграфаваць Юрыя Пыжыка – вадзіцеля, занятага на адвозцы збожжа.
І толькі выехалі на шчаўроўскую дарогу, як пабачылі камбайны, якія прыгожа ішлі адзін за адным, убіраючы залатую збажыну. Тут жа сустрэлі і Юрыя:
– Дзевяць сезонаў я быў камбайнерам, адзін сезон – яго памочнікам. А цяпер вось адводжу зерня ад камбайна Дзмітрыя Ханько і свайго бацькі – Аляксея Пятровіча Пыжыка – і адначасова з’яўляюся ў яго памочнікам. За дзень па маршруце поле – збожжаток, а ён знаходзіцца ва Узнацку, раблю звычайна 9-10 рэйсаў. Разам са мной збожжа адвозяць Юрый Макараў і Уладзімір Крывой – таксама не навічкі на жніве.
Але нашу размову давялося тэрмінова закончыць. Толькі што свяціла сонца, і раптам узняўся моцны вецер, на небе з’явілася вялікая хмара, а ўдалечыні ўбачылі, як дождж, можна сказаць, сцяной набліжаўся да нас. Мы пабеглі па зжатай саломе і ўжо сеўшы ў «Ніву» нагадалі словы галоўнага агранома: «Праца камбайнера зараз важная як ніколі. І прыемна ўсведамляць, што нашы людзі разумеюць гэта і імкнуцца не згубіць ніводнага зярняці». А нам застаецца шчыра пажадаць старасельцам: «Толькі добрага вам надвор’я і так трымаць!»

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Ольга Баравуля

Ольга Баравуля

Актуально

9 июля в аг. Гапоновичи встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома

В среду, 9 июля, в 15.00 в аг. Гапоновичи Крупского сельсовета, возле ФАПа встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома Юлия Комарова

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.