krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім раёне выканана заданне па пасеву азімага рапсу



У Крупскім раёне выканана заданне па пасеву азімага рапсу

Автор / Экономика / Пятніца, 04 Верасень 2015 11:44 / Просмотров: 1534

У Крупскім раёне выканана заданне па пасеву азімага рапсуАсобныя гаспадаркі раёна весці ворыва глебы і рыхтаваць яе да сяўбы прыступілі адразу пасля вызвалення палёў. І каб у наступным годзе аддача хлебнай нівы была высокай, многія імкнуцца не марудзіць з сяўбой азімых культур.

Пад азімую сяўбу ўсім гаспадаркам раёна неабходна ўзараць 17 500 гектараў глебы, фактычна ўзарана 9 834 гектары, што складае 56% да задання. На 82% (з задання 2 200 га ўзарана 1 806 га) выканана заданне па ворыве глебы ў ААТ «Крупскі райаграсервіс», на 81% (з задання 1 550 га ўзарана 1 262 га) – у ДП «Ухвала», на 71% (з задання 2 230 га ўзарана 1 587 га) – у ААТ «Старасельскае».

Пад сяўбу азімага рапсу і свірэпіцы адведзена плошча ў 5 000 га. На чацвер, 3 верасня, глеба ўзарана на плошчы 4 682 га, што складае 94% да задання. Выканалі ўжо даведзенае заданне ААТ «МайскаеАгра», ААТ «Крупскі райаграсервіс», ДП «Ухвала», ААТ «Старасельскае» і ААТ «Кляновічы». 150 га глебы пад гэтыя культуры трэба ўзняць механізатарам сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» і 236 га – ААТ «Халопенічы».

Заданне па ворыве глебы пад сяўбу азімых збожжавых – 12 500 га. Фактычна выканана яно на 41% – глеба ўзарана на плошчы 5 152 га. На 74% справіліся з гэтай справай у ААТ «Крупскі райаграсервіс» і ДП «Ухвала», на 58% – у ААТ «Старасельскае». Намнога меншыя сярэднераённага паказчыка тэмпы ў ААТ «Халопенічы» (19%), «МайскаеАгра» (19%), ААТ «Кляновічы» (32%).

 Адразу за ворывам глебы пад сяўбу азімых культур вядзецца яе падрыхтоўка. З плана 5 000 га пад сяўбу азімага рапсу і свірэпіцы падрыхтавана 4 910 га глебы, што складае 98% да задання. На 100% і больш глеба падрыхтавана ў ААТ «Старасельскае», ААТ «МайскаеАгра», ААТ «Крупскі райаграсервіс», ААТ «Кляновічы» і ДП «Ухвала». Не справіліся з заданнем ААТ «Халопенічы» і сельгасфіліял «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк».

12 500 га – такую плошчу трэба падрыхтаваць пад сяўбу азімых збожжавых. Праведзена гэта работа на плошчы 2 351 гектар (19%). На 54% справіліся з заданнем земляробы ДП «Ухвала», на 44% – ААТ «Крупскі райаграсервіс», на 23% – ААТ «Кляновічы». На прыведзеную дату не прыступалі да падрыхтоўкі глебы ў ААТ «Халопенічы» і ААТ «Старасельскае».

З заданнем сяўбы азімага рапсу справіліся літаральна ўсе гаспадаркі. Уся плошча пад свірэпіцу пасеяна ў ААТ «МайскаеАгра», больш запланаванага гэта зроблена ў ААТ «Старасельскае» і сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк». 110 га (заданне – 250 га) занята гэтай культурай у ДП «Ухвала». Увогуле свірэпіцай ужо занята 506-гектарная плошча (заданне – 1 000 га). 

 Пад азімую пшаніцу ў раёне адведзена плошча ў 5 850 га. Да сяўбы гэтай культуры прыступілі земляробы ААТ «Крупскі райаграсервіс» (з плана 640 га пасеяна 433 га), сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (з плана 750 га пасеяна 162 га), ААТ «МайскаеАгра» (план 700 га, пасеяна 103 га) і ААТ «Кляновічы» (план 2 100 га, пасеяна 75 га). Тры гаспадаркі – ДП «Ухвала», ААТ «Халопенічы» і ААТ «Старасельскае» – не пачыналі сеяць пшаніцу.

5 700 га – на такой плошчы павінна быць пасеяна трыцікале. Фактычна гэта культура лягла ў глебу на плошчы ў 367 га. Пачалі сеяць трыцікале ў ААТ «Крупскі райаграсервіс» (229 га), ААТ «Старасельскае» (76 га) і ДП «Ухвала» (62 га).

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.