krupki.by

ru RU be BE en EN

12 лістапада пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу



12 лістапада пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Автор / Главные новости / Аўторак, 12 Лістапад 2019 14:53 / Просмотров: 1591

Як вядома, з 12 лістапада пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Яно працягнецца 5 дзён – па 16 лістапада ўключна – і з’яўляецца вельмі зручным для выбаршчыкаў, якія жадаюць прыняць удзел у галасаванні, але ў сілу абставін не змогуць зрабіць гэта ў асноўны дзень. Усе ўчасткі ў гэтыя дні працуюць з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.

Участак для галасавання № 31 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, які размяшчаецца ў будынку Каласоўскай сярэдняй школы, падрыхтаваны да работы ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. На вуліцы ля школы ўстаноўлены інфармацыйны стэнд, на якім змешчаны лістоўкі з фатакарткамі і біяграфіямі кандыдатаў у дэпутаты, якія балаціруюцца па акрузе. Тут жа ёсць аб’ява аб рэжыме работы ўчастковай камісіі і інфармацыя аб нумарах тэлефонаў, якія могуць зацікавіць выбаршчыкаў.

Участковая камісія знаходзіцца на першым паверсе, па шляху ёсць указальнікі. Непасрэдна на ўчастку для галасавання любы жадаючы можа таксама азнаёміцца са звесткамі аб кандыдатах у дэпутаты, схемай размяшчэння населеных пунктаў гэтага ўчастка, іншымі матэрыяламі.

– Усяго на нашым участку ў спісы ўключана 576 чалавек, якія маюць права прымаць удзел у галасаванні. Гэта жыхары 17 населеных пунктаў, – расказвала старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Клара Карамыслава. – Асаблівая ўвага будзе ўдзелена маладым выбаршчыкам, якія ўпершыню прымуць удзел у гэтай кампаніі, а такіх на нашым участку восем чалавек. Ім будуць уручаны сувеніры. На ўчастку зарэгістраваны назіральнікі ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын» і «БРСМ», ад Крупскай раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі. 

Падчас нашай размовы на ўчастак для галасавання прыйшла сямейная пара Паповых з аграгарадка Замкі. Распісаўшыся ў атрыманні бюлетэня, Аляксандр і Алена прайшлі ў кабінкі. Зрабіўшы свой выбар, яны апусцілі бюлетэні ў спецыяльную скрынку для датэрміновага галасавання.

– Мы з Аленай пажадалі скарыстаць магчымасць датэрміновага галасавання, – адзначыў Аляксандр Аляксандравіч. – У парламенцкіх выбарах удзельнічаем у другі раз. У нас ёсць права голасу, і мы яго рэалізуем. Свой выбар зрабілі свядома. Ад дэпутацкага корпуса новага склікання чакаем плённай дзейнасці, якая б прыносіла карысць усім.

Да месца адзначыць, што непасрэдна ў дзень выбараў, 17 лістапада, на ўчастку для галасавання № 31 будуць арганізаваны выстава творчых работ землякоў «Я вітаю цябе, незабыўны мой кут», святочная канцэртная праграма «Квітней пад небам сінім, Беларусь!», на працягу дня будуць праводзіцца спартыўныя спаборніцтвы. Выбаршчыкаў чакаюць і іншыя прыемныя сюрпрызы.

Нагадаем, што 17 лістапада аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты можна з 8 да 20 гадзін. Ідучы на выбарчы ўчастак для галасавання, не забудзьце ўзяць з сабой дакумент, які пасведчыць асобу.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.