– Прапануем вам акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні вучняў нашай школы, – запрашалі хлопчыкі і дзяўчаткі.
Прагучаў верш Ігара Пракаповіча “Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, не чужой” у выкананні настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Аксаны Бялаўскай – і ўдзельнікі свята паглыбіліся ў атмасферу беларускасці. Гучалі вершы, песні, успаміналіся імёны класікаў беларускай літаратуры. Адбылася яскравая інсцэніроўка легенды пра паходжанне нашай нацыянальнай кветкі – васілька, ці валошкі.
@krupki.by #крупки #крупкибай #беларусь #крупскийрайон #роднаямова #беларускаямова #krupki #krupkiby #belarus ♬ оригинальный звук - krupki.by
Фіналам свята сталі абдымкі – такія шчырыя і добрыя.