krupki.by

ru RU be BE en EN

Уваскрэсенне Езуса Хрыста – падмурак нашай веры!



Уваскрэсенне Езуса Хрыста – падмурак нашай веры!

Автор / Главные новости / Нядзеля, 31 Сакавік 2024 07:58 / Просмотров: 210

«Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!» – з даўніх часоў гэтае прывітанне адклікаецца асаблівым лікаваннем, трапятаннем, радасцю ў сэрцах усіх хрысціянаў. Уваскрасенне Езуса Хрыста з мёртвых мае выключнае значэнне, паколькі непасрэдна адносіцца да жыцця кожнага чалавека на зямлі.

Езус з’яўляецца пасхальным ягняткам, дзякуючы якому смерць не мае ўлады над тым, хто верыць. «...Пасха нашая, Хрыстос, ахвяраваны за нас!» (1Кар.5:7)

Аднойчы нам давядзецца пакінуць гэта жыццё. Мы выразна ўсведамляем сваё бяссілле перад смерцю, і можна было б упасці ў смутак, калі б Бог не пакінуў нам надзею на Вечнае Жыццё.

Служэнне Збавіцеля не скончылася Яго смерцю і магілай. Больш за тое, уваскрэсенне Хрыста было не простым вяртаннем да жыцця, але Яго святое цела стала якасна іншым, не схільным да старэння, хваробы, смерці.

У Бібліі для нас пакінута яснае і вялікае абяцанне, выяўленае словамі апостала Паўла, у 1-м пасланні да Карынцянаў 6:14: «Бог уваскрасіў Госпада і нас уваскра­сіць Сваёй моцаю».

Таму, дарагія браты і сёстры, ніколі не апускайце рук, ідзіце з вераю насустрач Госпаду. І, каб ісці з радасцю па гэтым жыцці, вельмі важна паверыць у васкрослага Езуса Хрыста і мець надзею на сілу ўваскрэсення.

Няхай гэты Вялікдзень стане для Вас часам збліжэння з Гос­падам, пазнання Яго волі для Вашага жыцця.

Няхай шчасце і радасць свята Уваскрэсення нашага Збавіцеля заўсёды будуць у Вашых сэрцах, сем’ях і ў нашай любімай Беларусі!

Ксёндз Віталій СТРЫГА, пробашч касцёла імя Святога Юзафа ў Крупках.

Тэги

Автор

admin

admin

Актуально

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.