Разам з супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яны прыводзілі ў парадак зоны адпачынку «Панская купальня» і «Гузовіна», убіралі берагавую лінію возера Сялява і экалагічную сцяжыну «Прошыцкія балоты», прылеглую тэрыторыю да Дамоў рыбака і паляўнічага ў Прошыцы і Янаўшчыне. Але на гэтым справы не закончыліся, бо работнікам заказніка даводзіцца наводзіць парадак пасля кожных выхадных дзён.
Месячнік па навядзенні парадку на зямлі працягваецца. І ствараць прыгажосць ля сваіх падворкаў імкнуцца таксама і многія жыхары населеных пунктаў.