krupki.by

ru RU be BE en EN


Дыплом фіналіста атрымала навуковае даследаванне вучаніцы Халопеніцкай СШ Любові Слабухі ў рэспубліканскім конкурсе

Автор / Новости района / Нядзеля, 29 Снежань 2024 13:20 / Просмотров: 1071

Ён прысвячаўся Году якасці і праводзіўся Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Мэта – павышэнне прэстыжу навуковай дзейнасці і ўзроўню падрыхтоўкі нацыянальных кадраў, развіццё творчай актыўнасці, прыцягненне моладзі да навукі, фарміраванне ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучага краіны.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 700 чалавек з усіх куткоў Беларусі. Гэта людзі рознага ўзросту, узроўню адукацыі і жыццёвага вопыту, у тым ліку школьнікі. Лаўрэатамі і фіналістамі прызнаны каля 200 удзельнікаў. Работы ацэньвалі вядучыя вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук.

– Для мяне ўдзел у конкурсе такога ўзроўню – гэта магчымасць не толькі паказаць сябе, але і ўсвядоміць тое, што справа, якой я займаю­ся, патрэбная і карысная для маёй краіны, – гаворыць Любоў. – Навуковымі даследаваннямі займаюся два гады, а вось сваю працу ў Нацыянальную акадэмію навук прадставіла ўпершыню. Безумоўна, вельмі прыемна, што маё даследаванне не засталося па-за ўвагай навукоўцаў і мне пашчасціла на адной сцэне стаяць побач з вучонымі, магістрантамі і школьнікамі. Гэта надае некаторую ўпэўненасць, а таксама натхняе на далейшую навукова-даследчую дзейнасць.
Тэматыка прадстаўленай работы: выхаваўчы патэнцыял легендаў і паданняў роднага куточка на Крупшчыне – мястэчка Халопенічы.
Зварот да народнай педагогікі невыпадковы, бо там – невычэрпны скарб даб­рыні, спагады, маральных якасцяў, прыкладаў адносін да працы, да бацькоў ды і ўвогуле адзін да аднаго. Гэта вельмі важна для сучаснай моладзі.

Не сакрэт, што зараз часцяком выхаванне дзяцей адбываецца ў соцыуме, які і ўздзейнічае на станаўленне асобы. Гэта можна сказаць пра тыя сем’і, дзе бацькі больш накіраваныя на тое, каб заробіць грошы і даць сваім дзецям маральныя выгоды. І вольныя хвіліны, якія выдаюцца дзіцяці, яно праводзіць у Інтэрнэце.
Легенды і паданні роднага краю – гэта вопыт нашых продкаў, пэўны культурны пласт, мудрасць народнага слова. Упэўнена, што тыя бацькі, хто чытаюць сваім дзецям з іх нараджэння беларускія калыханкі, забаўлянкі, казкі, робяць вельмі добрую і карысную справу. Менавіта праз фальклор з маленства чалавек звяртаецца да сваіх каранёў, да культуры, што наш беларускі народ назапашваў стагоддзямі.

Менаіта гэта і імкнулася раскрыць у сваёй працы наша вучаніца. Як бачым, ёй гэта ўдалося.

Наталля КУЛАГІНА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Халопеніцкай СШ.
Фота прадастаўлена аўтарам.

Автор

admin

admin

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.