krupki.by

ru RU be BE en EN


Наталля КАМОВІЧ: "Дзякуючы адзінству народа краіна дасягае поспехаў у розных сферах"

Автор / Новости района / Аўторак, 09 Верасень 2025 15:12 / Просмотров: 63

Крупчане дзеляцца меркаваннем пра Дзень народнага адзінства. Наталля КАМОВІЧ, намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Крупскага лясгаса:

– Дзень народнага адзінства – знакавае свята для кожнага беларуса. Яно сімвалізуе імкненне нашага народа захоўваць нацыянальную спадчыну – традыцыі, культуру, веру, самастойна вызначаць свой лёс, жыць у незалежнай дзяржаве, быць паўнапраўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі.

Гістарычныя падзеі не раз выпрабоўвалі нашу Айчыну на трываласць. Але заўсёды перамагалі адзінства, згуртаванасць народа, якія грунтуюцца на любові да Радзімы. Уз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі 17 верасня 1939 года дазволіла нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, адрадзіць з руін гарады і прадпрыемствы, пабудаваць сучасную сацыяльна арыентаваную эканоміку. Дзень народнага адзінства – неацэнны запавет падрастаючаму пакаленню: берагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі.

Дзякуючы адзінству народа краіна дасягае поспехаў у розных сферах. Выклікае гонар, як беларусы адзначаюць святочны дзень. Ла­дзяцца ўрачыстыя імпрэзы, якія аб’ядноўваюць прадстаўнікоў розных пакаленняў. Кожны адчувае сябе часткай вялікай і дружнай сям’і – беларускага народа. Такія сувязі вельмі важныя, яны спрыяюць пераемнасці пакаленняў, выхаванню патрыятызму. Перад сучаснай моладдзю стаяць важныя задачы – захаваць і прымножыць тыя здабыткі і дасягненні, якія сталі фундаментам для незалежнай Беларусі. А для гэтага створаны ўсе магчымасці.

Свята яшчэ раз нагадвае нам пра моц і муд­расць беларускага народа, гасціннасць яго душы, лепшых якасцей – працавітасці, шчодрасці, ветлівасці. Беларусы адзіныя незалежна ад веравызнання, адукацыі і ўзросту ў сваёй павазе да Айчыны. У кожнага з нас ёсць свае мэты, мары, але ёсць агульнае імкненне – гэта мір і спакой у нашым агульным доме, імя якому – Беларусь.

Автор

admin

admin

Актуально

13 сентября "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 13 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

10 сентября «прямую линию» проведет заведующий государственной нотариальной конторой района

В среду, 10 сентября, с 9.00 до 10.00 проведет «прямую линию» заведующий государственной нотариальной конторой Крупского района МАКАРЕВИЧ Галина Степановна. Телефон: 8-01796 2-78-65.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.