krupki.by

ru RU be BE en EN


У Крупскай дзіцячай бібліятэцы стартавала акцыя да 73-годдзя Перамогі

Автор / Новости района / Пятніца, 02 Сакавік 2018 15:21 / Просмотров: 3852

Выхаванне патрыятызму ў дзяцей і падлеткаў на прыкладзе лепшых кніг дзіцячай літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне, расшырэнне кругагляду шляхам знаёмства з дакументальнай і мастацкай прозай, прадастаўленне магчымасці самавыказвання шляхам напісання водгуку аб прачытаным – такая мэта бібліятэчнай акцыі.

Удзел у ёй могуць прыняць усе чытачы дзіцячай бібліятэкі ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Кожны ўдзельнік павінен прачытаць кнігі аб вайне і па магчымасці падзяліцца сваімі думкамі аб прачытаным, напісаўшы водгук. Лепшыя з іх будуць змешчаны на спецыяльным стэндзе бібліятэкі.

Пераможцы акцыі будуць вызначаны ў наступных намінацыях: самы актыўны чытач; самы цікавы водгук аб прачытаным. Па яе выніках будуць вызначаны самыя чытальныя кнігі аб вайне.

Ужо сёння наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі могуць азнаёміцца з цікава аформленай кніжна-ілюстрацыйнай выставай «І памяць аб вайне нам кніга ажывіць». На ёй прадстаўлены дакументальныя і мастацкія творы, прысвечаныя падзеям 1941-1945 гг. Як нам паведаміла бібліятэкар Алена Мазгова, у рамках акцыі плануецца праводзіць самыя розныя мерапрыемствы на ваенную тэматыку.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.