Для нашай шматканфесіянальнай краіны гэта падзея напоўнена асаблівым зместам. Наша моц у адзінстве, мы заўсёды дапамагаем адзін аднаму.
У такое свята веруючых перапаўняюць пачуцці вялікай радасці і імкненне ствараць добрыя справы, атульваць цеплынёй і клопатам тых, хто мае патрэбу ў спачуванні.
Няхай жа светлае свята Вялікдня прынясе ў вашы сем’і дабрабыт, узаемапаразуменне і вясновы настрой, сагравае вашы сэрцы верай і любоўю, напаўняе спакоем, дапамагае ўзняцца над мітуснёй і марнасцю, падараваць прыемныя моманты сустрэч з роднымі і блізкімі.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця і міру!
Старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел.