У Крупскай раённай гімназіі працуе летні аздараўленчы лагер «Планета дзяцінства». Кожны дзень дзеці падарожнічаюць па розных планетах, даведваюцца шмат новага, цікавага і карыснага. Так, пабывалі яны на планеце інтэлектуалаў, ратавальнікаў, патрыятызму, здароўя, гульняў і іншых. Уражанняў – шмат. Значыць, лета праходзіць з карысцю.