krupki.by

ru RU be BE en EN

У мастацкай галерэі горада дзейнічае выстава жывапісу мастакоў-землякоў



У мастацкай галерэі горада дзейнічае выстава жывапісу мастакоў-землякоў

Автор / Общество / Аўторак, 17 Сакавік 2020 08:09 / Просмотров: 633

Экспазіцыя прадстаўляе работы з калекцыі мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева самадзейных таленавітых мастакоў Крупшчыны: Аляксея Гаміна,  Алега Пручкоўскага, Уладзіміра Салаўя, Фёдара Сарокіна, Уладзіміра Стулава, Сурэна Навасардзяна.

Палотны ў новай экспазіцыі выкананы мастакамі, чый шлях у мастацтве пачынаўся або быў звязаны з крупскай зямлёй. Усе яны аб’яднаны адной тэмай – выявы родных куткоў, знаёмых кожнаму крупчаніну.

Асноўнымі і ўпадабанымі накірункамі творчасці нашых мастакоў з'яўляюцца жанры пейзажу і нацюрморту, кампазіцыі якіх адрозніваюцца яркасцю, сакавітасцю фарбаў і натуральнасцю.

Наведвальнікаў выставы асабліва прыцягнуць палотны, напісаныя з натуры, на якіх адлюстравана натхнёная прыгажосць роднага краю. Гэта і «гарбатыя» масткі праз раку Бобр, урочышча Лебартова, праваслаўны храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, усім вядомае возера Сялява і г.д. У карцінах мастакоў-землякоў адлюстраваны кожны момант жыцця прыроды, натуральным здаецца нават паветра, можна быццам адчуць водар кветак, траў, раніцы і інш. Многія работы зачароўваюць, напаўняюць душу святлом, дзівяць адчуваннем прасторы. Гле­дзячы на гэтыя выявы родных сэрцу месцаў, дзе ты нарадзіўся, вырас і жывеш, адчуваеш  гонар за тое, што на крупскай зямлі ёсць такія таленавітыя майстры пэндзлю.

Карціны нашых мастакоў напоўнены дабрынёй і цёплай энергетыкай, яны адрозніваюцца ад іншых тым, што пакіда­юць прыемныя ўспаміны пра нашу малую радзіму. Куды б ні закінуў чалавека лёс, але назаўжды ў яго сэрцы застанецца той родны, мілы, утульны і любімы куточак роднай зямлі.

Запрашаем наведаць выставу жывапісу мастакоў крупскай зямлі, якая працягнецца да 31 сакавіка.

Хрысціна ЖУКАВА, навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.