krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупская арганізацыя ветэранаў падвяла вынікі дзейнасці за апошнія 5 гадоў



Крупская арганізацыя ветэранаў падвяла вынікі дзейнасці за апошнія 5 гадоў

Автор / Общество / Аўторак, 02 Сакавік 2021 15:38 / Просмотров: 1251

На ІХ раённай справаздачна-выбарнай канферэнцыі Крупскай раённай арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў былі падведзены вынікі дзейнасці за апошнія пяць гадоў і пастаўлены задачы на будучае.

У справаздачным дакладзе старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Кушнер адзначыў, што мінулыя пяць гадоў былі багатымі на значныя падзеі: прайшлі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, V і VІ Усебеларускія народныя сходы, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

– Ветэраны прымалі самы непасрэдны ўдзел ва ўсіх гэтых мерапрыемствах, – падкрэсліў дакладчык. – І гэта не выпадкова. Паколькі, як сказаў Прэзідэнт краіны, «ветэранскі рух з’яўляецца адным са стаўпоў нашага грамадства».

 

 

У агульным аб’ёме задач, вызначаных Статутам, галоўная з іх – валодаць самай аператыўнай і дакладнай інфармацыяй аб фізічным, ідэйна-маральным і духоўным стане ветэранаў і асабліва адзінокіх і адзінока пражываючых людзей. Ведаць і своечасова рэагаваць на іх просьбы, заявы і звароты, знаходзіць магчымасці іх своечасовага вырашэння, далучаць ветэранаў да грамадскай і пасільнай працоўнай дзейнасці.

– Толькі ў гэтым выпадку мы зможам апраўдваць адзнаку, дадзеную нам Кіраўніком краіны, – быць цэнтрам ідэйна-маральнага і патрыятычнага выхавання моладзі, – дадаў Уладзімір Кушнер. – Грамадзянска-патрыятычнае, маральнае выхаванне фарміруе не проста законапаслухмянага грамадзяніна, а чалавека, які ўсвядомлена і актыўна выконвае свой грамадзянскі абавязак. Яно мае на ўвазе прывіццё павагі да Дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь, гераічнага і гістарычнага мінулага, культуры свайго народа, любові да роднай мовы, прыгажосці роднай прыроды.

Ведучы размову аб захаванні культурна-гістарычных традыцый і пераемнасці пакаленняў, старшыня раённага савета ветэранаў адзначыў, што на тэрыторыі раёна ёсць 100 помнікаў воінскай славы і ахвярам войн, у тым ліку 50 воінскіх пахаванняў і пахаванняў мірных жыхароў, з іх 7 – пахаванні лакальных войнаў. За кожным з іх замацаваны працоўныя калектывы, прадпрыемствы і ўстановы.

Тут жа была адзначана дзейнасць ваенна-патрыятычнага клуба «Рубеж», пошукавая работа эколага-патрыятычнага клуба «Спадчына», створанага ў Крупскай раённай гімназіі. Раённая ветэранская арганізацыя і пярвічныя ветэранскія актыўна ўключыліся ў рэспубліканскую акцыю «У славу агульнай Перамогі». Быў сабраны матэрыял пра ўсіх удзельнікаў вайны, і дзякуючы абласному савету ветэранаў выдадзена кніга ўдзельнікаў вайны Мінскай вобласці. Усе ветэраны вайны Крупшчыны напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі атрымалі такія кнігі, а раённая ветэранская арганізацыя выпусціла фільм з іх успамінамі.

Дакладчык спыніўся на яшчэ адным накірунку ў рабоце – валанцёрскім руху ветэранаў:

– У кожнай пярвічнай ветэранскай арганізацыі ёсць ветэраны-актывісты, якія падтрымліваюць пажылых суседзяў, аказваюць дапамогу адзінокім пажылым людзям у набыцці прадуктаў харчавання, медыкаментаў, у дапамозе па аплаце камунальных паслуг, заказе талона на наведванне ўрача, а таксама выкліку хуткай медыцынскай дапамогі. На тэрыторыі раёна працуюць 177 валанцёраў. Нашы ветэраны-валанцёры сумесна з раённым грамадскім аб’яднаннем Чырвонага Крыжа наведваюць аддзяленне сястрынскага догляду Халопеніцкай бальніцы, прывозяць сродкі першай неабходнасці, выступаюць з канцэртамі.

Шмат месца ў дакладзе было адведзена арганізацыі экскурсій. У прыватнасці, ветэраны з’ездзілі ў Віцебск, Магілёў, Полацк, наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, Батанічны сад, храм-помнік Усіх Святых, Вялікі тэатр оперы і балета, арганізавалі аглядавую экскурсію «Мінск спартыўны». Актыўны ўдзел прымаюць ветэраны ў розных конкурсах: «Лепшае ветэранскае падвор’е», «Бабуліны прысмакі», «Ветэранскі гармонік», «Мой родны кут…», выставах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, у абласным песенным конкурсе «60+», у абласным слёце валанцёраў, конкурсе рысункаў і літаратурным конкурсе, прысвечаным 75-годдзю Вялікай Перамогі. І не толькі прымалі ўдзел, але і выходзілі іх пераможцамі.

Цёплыя словы падзякі выказаў Уладзімір Кушнер ветэранскаму актыву, асабліва старшыням пярвічных ветэранскіх арганізацый:

– Менавіта на іх плечы кла­дзецца груз розных праблем, менавіта яны ў сваіх пярвічках арганізоўваюць выкананне тых або іншых рашэнняў вышэйстая­чых органаў. Павінен сказаць, што гэта вопытныя, кампетэнтныя і паважаныя людзі, якія валодаюць не толькі высокімі дзелавымі якасцямі, але і рысамі, неабходнымі сапраўднаму лідару, – чуласцю, дабрынёй, разуменнем чужых клопатаў і праблем.

Пасля справаздачы старшыні раённага савета ветэранаў слова было прадастаўлена намесніку старшыні рэвізійнай камісіі Валянціне Бруй, якая расказала аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацыі за справаздачны перыяд.

Шчырыя словы ўсім прысутным адрасавалі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Вараб’ёў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лілія Федзькіна. Ім, а таксама старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціне Козел, намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяне Мельнік і дырэктару ДУ «Крупскі ТЦСАН»Таццяне Варановіч старшыня раённага савета ветэранаў аб’явіў Па­дзякі за супрацоўніцтва і ўручыў кветкі. За шмат­гадовую работу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна Па­дзяка старшыні райвыканкама была ўручана старшыні раённай арганізацыі ветэранаў педагагічнай працы Валянціне Скваркоўскай.

 

Далей актывісты ветэранскіх арганізацый абмеркавалі справаздачны даклад. Валянціна Скваркоўская і Вячаслаў Варанецкі ў сваіх выступленнях гаварылі аб дзейнасці арганізацый, якія яны ўзначальваюць, далі ацэнку работы раённай ветэранскай арганізацыі, выказалі рад прапаноў па ўдасканальванні яе работы.

Па выніках абмеркавання даклада ІХ справаздачна-выбарная канферэнцыя прыняла пастанову. Адкрытым галасаваннем выбраны новы склад раённага савета ветэранаў і рэвізійнай камісіі. Затым прайшло яго першае пасяджэнне, на якім старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі зноў абраны Уладзімір Кушнер. Былі выбраны прэзідыум раённага савета ветэранаў і дэлегаты на ІХ справаздачна-выбарную канферэнцыю Мінскай абласной арганізацыі.

За актыўную работу Па­дзякамі абласной арганізацыі ветэранаў узнагароджаны актывісты ветэранскага руху Людміла Сімановіч, Галіна Невядомская, Марыя Ганчарова і Вячаслаў Варанецкі. Падзякі раённага савета ветэранаў атрымалі старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый работнікаў аховы здароўя – Міхаіл Вайцяховіч, работнікаў культуры – Вера Белаус,  Крупскага райспажыўтаварыства – Валянціна Закірава, ветэранаў МУС – Аляксандр Моніч, работнікаў АПК – Міхаіл Баравік, Ухвальскага сельсавета – Марыя Хвашчэўская, Ігрушкаўскага сельсавета – Валянціна Усошына, Хацюхоўскага сельсавета – Зінаіда Сысой і Галіна Акульчык, Акцябрскага сельсавета – Сямён Фамін, Крупскага сельсавета – Аляксандр Рухлінскі.

Словы віншаванняў, апладысменты, фота падчас узнагароджання. Канферэнцыя завяршыла работу. Грамадская ветэранская арганізацыя ўступіла ў чарговы этап сваёй дзейнасці.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.