Але неспадзявана ў ход свята ўмяшалася надворье – ўзняўся моцны вецер і пачаўся дождж. Дарэчы, якога ўсе ўжо чакалі даўно. Цікава, што многія ў той вечар надалі гэтаму асаблівы сэнс. Нездарма ж рытуал ачышчэння вадой заўсёды быў адным з асноўных падчас Купалля – старажытнага народнага свята, прысвечанага сонцу і росквіту зямлі. Таму ёсць усе падставы меркаваць, што прырода праявіла сваю прыхільнасць і жыватворны дождж натоліць зямлю, якая адорыць людзей багатым ураджаем. Будзем лічыць, што свята ўсё ж такі адбылося для кожнага асабіста, хоць і не адзначылася масавым гуляннем. Ну, і зычым кожнаму сваю папараць-кветку!
Аляксандр НАВАХРОСТ.