krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай раённай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава аб жыцці і творчасці мастака, Героя Беларусі Міхаіла Савіцкага



У Крупскай раённай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава аб жыцці і творчасці мастака, Героя Беларусі Міхаіла Савіцкага

Автор / Общество / Чацвер, 17 Люты 2022 11:43 / Просмотров: 1002

18 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння мастака, Героя Беларусі Міхаіла Савіцкага. Да значнай падзеі прымеркавана выстава ў Крупскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы – партрэт, рэпрадукцыі карцін, дакументальная літаратура аб жыцці і творчасці мастака.

– Яшчэ пры жыцці Міхаіл Савіцкі стаў прызнаным класікам нацыя­нальнага мастацтва, – робіць экскурс дырэктар бібліятэкі Наталля Купрыянава. – Але шлях яго на вяршыню не быў высланы ружамі. Большасць карцін – гэта старонкі нялёгкага асабістага жыцця, духоўная аўтабіяграфія. Міхаіл Савіцкі родам з вёскі Звянячы Талачынскага раёна. Маляўнічая прырода, рака, хлебныя і льняныя палі, яблыневыя сады знайшлі адлюстраванне ў творчасці мастака. Трэба сказаць, што на карцінах спляліся кантрасныя тэмы – дабро і зло, любоў і нянавісць, святло і цемра, хараство і пачварнасць, міласэрнасць і жорсткасць. І гэта апраўдана. Васямнаццацігадовым юнаком Міхаіл Савіцкі быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Падчас вайны трапіў у палон, прайшоў тры канцлагеры. Калі савецкія войскі вызвалялі ў 1945 годзе канцлагер Дахаў, вязня пад нумарам 32 815 знайшлі непрытомным, амаль нежывым. Міхаіл Савіцкі выжыў. Таму тэма Вялікай Айчыннай вайны стала ў творчасці мастака адной з вядучых.

Дарэчы, Наталлі Міхайлаўне пашчасціла пабываць у майстэрні Міхаіла Савіцкага.

– Уражанні проста незабыўныя, – дзеліцца дырэктар бібліятэкі. – Карціны ў натуральную велічыню з адлюстраваннем болю, драматызму і гераізму – нікога не пакінуць абыякавым. Запомнілася знакамітая карціна «Партызанская мадонна». Мастак звяртаецца да вечнага сімвалу жыцця – мацярынства. У цэнтры кампазіцыі – фігура жанчыны-маці з немаўлём. Погляд маці з любоўю і надзеяй накіраваны ўдалячынь. Яна быццам жадае разгледзець, што чакае напера­дзе. Сакральны хрысціянскі вобраз падаецца як мадонна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Маладая жанчына з немаўлём сядзяць на фоне поля з жытам, а побач з аднаго боку – тры вінтоўкі і партызан на кані, з другога – сумная сталая жанчына. Упэўненасць і спакой жанчыны – гімн перамогі жыцця над смерцю. А серыю карцін «Лічбы на сэрцы» немагчыма глядзець без слёз. На 16-ці карцінах – жудасць, фашызм і антычалавечыя ўмовы, у якія трапілі палонныя ў канцлагерах. І хоць карціны напоўнены глыбокім трагізмам, у іх адчуваецца свабода і надзея на жыццё.

Акрамя ваеннай тэматыкі, значнае месца ў творчасці Міхаіла Савіцкага займаюць партрэты, адметныя глыбокім пранікненнем у стан чалавека. Сярод іх – «Янка Купала», «Да­стаеўскі», «Пушкін і Ганчарова». З высокай мастацкай пераканальнасцю адлюстраваў Міхаіл Савіцкі шматграннасць Чарнобыльскай катастрофы. Творчая спадчына Міхаіла Савіцкага складае каля 200 работ. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў і Міністэрства культуры Расіі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, прыватных калекцыях.

Пра Міхаіла Савіцкага створаны дакументальны фільм па сцэнарыю Генадзя Бураўкіна «Апаленая памяць», а таксама фільм Белтэлерадыёкампаніі «Міхаіл Савіцкі. Тайны біяграфіі».

Іна ГАРА.
Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.