Традыцыйна гэты дзень быў яркім і ўзнёслым. Рознакаляровасць кветак, пена белых бантаў, усмешкі і віншаванні. На першыя лінейкі, акрамя віноўнікаў свята, прыйшлі і шматлікія госці. Гэта прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, з якімі сябруюць школы. Зразумела, што з падарункамі.
Старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Часнок, вітаючы вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў і гасцей Крупскай раённай гімназіі, зазначыў: ён задаволены, што ў раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для эфектыўнага працэсу навучання і выхавання.
– Я рады таму, што сёлета ў нас не менш першаклашак, а гэта значыць, у раёна ёсць будучыня, – падкрэсліў старшыня райвыканкама. – Упэўнены, што гэты навучальны год будзе для ўсіх плённым. Асаблівыя надзеі мы, бацькі, ускладаем на настаўнікаў, якім давяраем сваіх дзяцей. Мы чакаем, што яны, як і заўсёды, прафесійна павядуць хлопчыкаў і дзяўчынак да ведаў. Навука – гэта не толькі ўменне чытаць, пісаць, лічыць, націскаць на клавішы камп’ютара. Галоўная навука – уменне стаць сапраўдным чалавекам, годным грамадзянінам сваёй краіны. Няхай гэты год на самой справе стане для ўсіх залатым. Я жадаю і надалей такога сапраўднага і надзейнага міру, які сёння ёсць у нашай краіне, у нашай Беларусі. Міру ў кожны дом, у кожную сям’ю, міру за кожную парту. Няхай малюнкі нашых дзяцей заўсёды будуць толькі аб шчасці, мамах і татах, сябрах, аб радасці кожнага дня.
Галоўнымі дзеючымі асобамі Дня ведаў былі, канечне ж, першакласнікі. У Крупскім раёне сёлета ўпершыню за парты селі 274 вучні. Яны спяшаліся на ўрачыстыя лінейкі разам з бацькамі. Прыгожыя, па святочнаму апранутыя і з вялізнымі букетамі кветак. У школах іх віталі старшакласнікі і настаўнікі. Залівіста прагучаў першы званок, і вясёлыя натоўпы школьнікаў заспяшаліся ў класы. Урачыста і запамінальна прайшлі першыя ўрокі. А самыя маленькія вучні атрымалі традыцыйныя падарункі ад Прэзідэнта – кнігі «Беларусь – наша Радзіма».
Фото с торжественной линейки в Крупской районной гимназии
Видео с торжественной линейки в СШ № 3 г. Крупки:
Фото с торжественной линейки в СШ № 3 г. Крупки
1 сентября в городском парке г. Крупки: