krupki.by

ru RU be BE en EN

19 красавіка Барысу Аракчэеву споўнілася б 97 гадоў



19 красавіка Барысу Аракчэеву споўнілася б 97 гадоў

Автор / Общество / Серада, 19 Красавік 2023 16:47 / Просмотров: 939

19 красавіка споўнілася б 97 гадоў вядомаму беларускаму жывапісцу, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барысу Аракчэеву (1926-2013).

Барыс Аракчэеў – мастак, які на працягу свайго доўгага творчага шляху падкрэсліваў сваю прыхільнасць рэалізму.

Шмат гадоў жывапісец прысвяціў справе падрыхтоўкі і выхавання маладога пакалення. Ён выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1966-1971), а затым дваццаць пяць гадоў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Атрымаў званне дацэнта. Падрыхтаваў дзесяткі дыпломнікаў, сярод якіх вядомыя мастакі: У.Кожух, А.Кузьміч, Ф.Янушкевіч, У.Ясюк.

Майстар Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў шчодра дзяліўся сваёй творчай спадчынай. Мастацкай галерэі горада Крупкі падчас яе адкрыцця ў 2005 годзе ён падараваў палатно “Генерал Кульнёў і гродзенскія гусары ў бітве пад Клясціцамі. 1812 год” (1992). У 2009 годзе перадаў у дар Крупкам свае вядомыя палотны: “Брэсцкая крэпасць. 1941 год” (198-1983), “На заданне. Апошні наказ” (1984), “Сенажаць” (1976), “Венера і бэз” (1995) і інш. Гэта карціны, якімі магла бы ганарыцца любая галерэя.

Творчасць вядомага мастака, педагога Барыса Аракчэева ўнесла фундаментальны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі.

У 2011 годзе Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў за заслугі ў развіцці адукацыі і культуры быў ушанаваны Ордэнам Францыска Скарыны.

Мастацкай галерэі горада Крупкі з красавіка 2015 года прысвоена імя Барыса Уладзіміравіча Аракчэева.

Автор

admin

admin

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.