На гэты раз маладое пакаленне экспазіцыі прадстаўляла маладая таленавітая мастачка з Калінкавіч Гомельскай вобласці Дар’я Цітова.
– У свае 23 гады Дар’я паспяхова прымае ўдзел у рэспубліканскіх выставах, – расказвае навуковы супрацоўнік Хрысціна Жукава. – Шматлікія творы Дар’і цесна пераклікаюцца з творамі Барыса Аракчэева. Яна ўдала працягвае традыцыі сталых мастакоў. Вопытныя мастакі адзначаюць, што Дар’я мае высокі майстэрскі ўзровень, і прарочаць ёй цудоўную будучыню.
І сапраўды, калі глядзіш на творы Барыса Аракчэева і Дар’і Цітовай, можна заўважыць іх падобнасць – у тэхніцы выканання, у гарадскіх і вясковых пейзажах. Пры гэтым мімаволі прыходзіць думка пра неўміручасць мастацтва.
Наведаць выставу можа кожны жадаючы. Экспазіцыя працягнецца да 30 мая.
Іна ГАРА.