krupki.by

ru RU be BE en EN

100 гадоў Крупскаму раёну: сістэма адукацыі ў перыяд 1944-1949 г.



100 гадоў Крупскаму раёну: сістэма адукацыі ў перыяд 1944-1949 г.

Автор / Общество / Панядзелак, 22 Студзень 2024 14:42 / Просмотров: 268

Раней мы спыніліся на тым, як вырашаліся гаспадарчыя задачы чацвёртай пяцігодкі. Цяпер размова пойдзе аб развіцці ў 1944 – 1949 гг. сістэмы адукацыі.

Улады не пакідалі па-за ўвагай і праблемы адукацыі моладзі. Адразу ж пасля вызвалення адначасова з фарміраваннем іншых устаноў кіравання ў Крупках пачаў працаваць раённы аддзел народнай асветы. Яго ўзначаліў педагог, былы партызан Антон Маркавіч Ліпецкі.

На працягу 1944-1947 гг. былі пабудаваны альбо адноўлены і пачалі дзейнічаць 2 сярэднія (у Крупках і Бабры), 11 сямігадовых і 64 пачатковых школ.

Праблем было шмат. За выключэннем некалькі школ, астатнія працавалі ў прыстасаваных памяшканнях, часам у сялянскіх хатах, у зямлянках. У Крупскай школе ў 1945 годзе займаліся толькі 59 вучняў 8-10 класаў. Не хапала падручнікаў, сшыткаў, былі праблемы і з педагагічнымі кадрамі. Кваліфікаваных настаўнікаў з вышэйшай альбо сярэдняй спецыяльнай кваліфікацыяй былі адзінкі. Таму адным з пе­ршачарговых мерапрыемстваў РАНА было стварэнне матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі, адкрыццё кароткачасовых курсаў для падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі настаўнікаў. Акрамя таго, загадам РАНА ад 5 кастрычніка 1944 года на месцах былі адкрыты 13 так званых «куставых»  сельскіх метадычных аб’яднанняў, у якіх больш адукаваныя настаўнікі дзяліліся сваім вопытам і методыкамі з тымі, хто толькі пачаў працаваць у сістэме. З чэрвеня 1945 года двумя загадамі па Крупскаму РАНА былі адкрыты пастаянна дзейнічаючыя курсы павышэння педагагічнага ўзроўню настаўнікаў, у тым ліку занятых у сістэме завочнай адукацыі. Яшчэ адной праблемай была работа з так званымі «пераросткамі». Мы ўжо раней адзначалі, што на працягу некалькіх гадоў акупацыі дзеці былі пазбаўлены магчымасці вучыцца. Таму ў першыя пасляваенныя гады за парты пачатковых класаў разам з малымі часам садзіліся падлеткі. Але ім трэба было працаваць. У сувязі з гэтым адначасова з адкрыццём сеткі дзённых школ ужо ў кастрычніку 1944 года былі адкрыты 14 школ рабочай і сялянскай моладзі, а для тых, хто застаўся без бацькоў – у Крупках і Бабры дзіцячыя дамы. До 1950 года ў раёне ўжо працавалі 5 сярэдніх, 15 сямігадовых школ і 61 пачатковая. У іх навучаліся каля дзевяці тысяч вучняў, а  выкладалі 393 настаўнікі. З іх ліку 40 настаўнікаў мелі вышэйшую адукацыю, 89 незакончаную вышэйшую, астатнія сярэднюю і часам нават пачатковую адукацыю.  Але і гэтыя лічбы сведчаць пра значны поспех у падборы і выхаванні педагагічных кадраў.

У ліпені 1949 года райвыканкам прыняў рашэнне аб стварэнні ва ўсіх школах бібліятэк, спартыўных пляцовак, выдзяленні школам зямельных участкаў для правядзення вопытніцкай працы.

Як адзначаў на адной з раённых нарад настаўнікаў загадчык райана Казак, які замяніў на гэтай пасадзе Ліпецкага, усе дзеці школьнага ўзросту ахоплены навучаннем. Падаўляючая большасць настаўніцкіх калектываў дабілася высокай паспяховасці і цвёрдых ведаў вучняў. У якасці прыкладу самаадданай і паспяховай працы дакладчык асобна спыніўся на працы настаўніцы Хідэкель М.Л., якая, акрамя якаснай навучальнай работы, паспяхова арганізоўвала гуртковую работу, актыўна ўдзельнічала ў грамадскай рабоце, была ўзнагароджана медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне».

Педагагічным кадрам аказвалася дапамога з рашэннем жыллёвых праблем, бясплатна забяспечвалі палівам для ацяплення дамоў, па меры магчымасці павышалі заробак, заахвочвалі іншымі мерамі, нягле­дзячы на складанае фінансавае палажэнне. Лепшыя настаўнікі раёна рашэннем бюро Крупскага райкама партыі ад 16 студзеня 1947 года былі прадстаўлены да прысваення звання «Заслужаны настаўнік БССР». Імі сталі настаўнікі рускай мовы і літаратуры Крупскай СШ Хідэкель Марыя Львоўна і Крупскай станцыйнай школы Дзіковіч Соф’я Станіславаўна. У прыватнасці, выпускніца Бобрскай школы С.С. Дзіковіч пасля заканчэння Мінскага педагагічнага інстытута працавала настаўніцай, затым завучам у родным раёне больш за 30 гадоў, за выключэннем перыяду нямецкай акупацыі. За шматгадовую працу яна ўзнагароджвалася ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, неаднаразова выбіралася дэпутатам сельскага, раённага Савета дэпутатаў працоўных. Хідэкель Марыя Львоўна ў 1948 годзе была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Таксама ў 1948 годзе ордэнамі «Знак Пашаны» ўзнагароджаны настаўніца Крупскай СШ № 1 Расіна Аляксандра Васільеўна, заслужаны настаўнік БССР уражэнец вёскі Дакудава Самцэвіч Васіль Андрэевіч, Граматамі Вярхоўнага Савета БССР настаўніца Стараслабадской пачатковай школы Рыбачонак Паліна Майсееўна, настаўніца Красноўскай пачатковай школы Бязмозгая Вера Рыгораўна, дырэктар Шынкаўскай сямігадовай школы Сакавец Іван Міхайлавіч, дырэктар Начскай СШ Суперфін Майсей Абрамавіч. Дарэчы, пазней, у 1965 годзе Бязмозгай Веры Рыгораўне было прысвоена званне «Заслужаны настаўнік БССР». Акрамя таго, Бязмозгая Вера Рыгораўна, Рыбачонак Паліна Майсееўна, якія падчас нацысцкай акупацыі мелі сувязь з партызанамі, былі ўдастоены і баявых узнагарод.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

1 июля начальник отдела статистики Крупского района проедет «горячую линию»

В понедельник, 1 июля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы.
Телефон 8-01796 4-24-86.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.