krupki.by

ru RU be BE en EN

У 391-й артылерыйскай базе боепрыпасаў у гарадскім пасёлку Бобр служаць 14 вайскоўцаў



У 391-й артылерыйскай базе боепрыпасаў у гарадскім пасёлку Бобр служаць 14 вайскоўцаў

Автор / Общество / Панядзелак, 22 Люты 2016 09:23 / Просмотров: 1457

23 лютага  –  дзень вайсковай славы. У ім закладзены велізарны сэнс – любіць і шанаваць сваю Радзіму, а ў выпадку неабходнасці ўмець яе абараніць. І сёння на гераічным прыкладзе старэйшага пакалення выхоўваюцца цяперашнія  абаронцы  Айчыны. 

Напярэдадні свята мы пабывалі ў 391-й артылерыйскай базе боепрыпасаў, якая дыслацыруецца ў гарадскім пасёлку Бобр. Дарэчы, гэта адзінае вайсковае фарміраванне на Крупшчыне, дзе салдаты праходзяць тэрміновую ваенную службу. На даны момант тут служаць 14 вайскоўцаў. Усе яны – гэта адзіная пажарная каманда. Менавіта пажарная, бо, акрамя баявой, агнявой і страявой падрыхтоўкі, хлопцы атрымліваюць і прафесію «выратавальніка». На ўзбраенні часці знаходзяцца цяжкія пажарныя аўтамабілі аб’ёмам вады ў восем і тры з паловай тоны, рознае спецыяльнае абсталяванне, пачынаючы ад мотапомпаў і заканчваючы бензапіламі. І ўсім гэтым трэба дасканала авалодаць, каб у любую хвіліну своечасова прыйсці на дапамогу. Нярэдка вайсковая пажарная каманда выязджала на тушэнні агню ў населеныя пункты, дапамагала раённым выратавальнікам у ліквідаванні лясных пажараў. 

Значная ўвага ўдзяляецца патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення. Тут праводзяцца сустрэчы з ветэранамі, для школьнікаў раёна арганізоўваюцца экскурсіі па часці, частыя наведвальнікі  і члены раённага ваенна-патрыятычнага клуба  «Рубеж». Літаральна праз два дні, 22 лютага, пройдзе яшчэ адно мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны – часць наведаюць актывісты РК ГА «БРСМ». Забягаючы наперад, адзначым, што іх тут чакае прыемны сюрпрыз. Зусім нядаўна на тэрыторыі з’явілася «Алея славы», дзе размешчаны ўзоры тэхнікі і ўзбраення.   

...Служаць у 391 артбазе рабяты з розных куткоў. Напрыклад, Уладзіслаў Рогач прызываўся з Барысава, і ніколькі не шкадуе, што трапіў менавіта сюды. «Хоць наша падраздзяленне і невялікае, але выконвае даволі значныя задачы і вельмі прыемна адчуваць сябе яго часткай. Увогуле лічу, што армейскую школу трэба прайсці, каб стаць сапраўдным мужчынам. Тут разумееш сэнс слова мужчынскае сяброўства, адчуваеш плячо таварыша. Мне да дэмабілізацыі засталося тры месяцы. Але ўжо сёння ўпэўнены, што «на гражданке» буду крыху сумаваць па армейскіх буднях», – падзяліўся з намі Уладзіслаў і дадаў, што пакуль далёка ў будучыню не заглядвае, але не выключае, што падумае пра тое, каб звязаць далейшы лёс з арміяй. А вось яго сябра Яўген Паркалаў з Чэрвеньскага раёна ўпэўнена для сябе вырашыў, што пасля службы пойдзе ў органы міністэрства па надзвычайных сітуацыях – нездарма ж ён атрымаў тут пажарную спецыяльнасць.

 

А яшчэ гэты год для часці асаблівы – 23 чэрвеня спаўняецца 75 гадоў з дня яе ўтварэння – яна  сфарміравалася на другі дзень Вялікай Айчыннай вайны. салдаты прайшлі франтавы шлях ад Літвы да Усходняй Прусіі, будавалі мірнае жыццё і выконвалі баявыя задачы ў пасляваенныя часы, стаялі ў вытокаў фарміравання беларускай арміі, і сённяшнія вайскоўцы надзейна нясуць службу, захоўваючы шматгадовыя традыцыі воінскай славы старэйшага пакалення.

Автор

Юрий Дудко

Юрий Дудко

Актуально

19 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 19 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна.  Телефон 2-77-47.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

18 апреля пройдет "прямая линия" с начальником областной инспекции охраны животного и растительного мира

18 апреля с 11.00 по 12.00 часов пройдет «круглый стол» и прямая телефонная линия с участием начальника Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Зубаирова Роберта Равильевича, представителей РГОО «Белорусского общества охотников и рыболовов», Минского ГПЛХО и представителей арендаторов охотничьих угодий по телефону 80173544084, по вопросам ведения охотничьего хозяйства и охоты.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.