krupki.by

ru RU be BE en EN

Каманда Абчугскага лясніцтва заняла першае каманднае месца на районном конкурсе «Лесаруб»



Каманда Абчугскага лясніцтва заняла першае каманднае месца на районном конкурсе «Лесаруб»

Автор / Общество / Аўторак, 21 Чэрвень 2016 16:32 / Просмотров: 1055

У Крупскім лясгасе стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць прафесійны конкурс «Лесаруб». Вось і сёлета ў адзін з цёплых чэрвеньскіх дзён у лясным масіве Бобрскага вопытна-вытворчага лясніцтва сабраліся 32 вальшчыкі лесу – прадстаўнікі ўсіх лясніцтваў. Пераможцаў вызначала журы па выніках наступных пяці этапаў: валка лесу, мантаж ланцуга, дакладная распілоўка, распілоўка камбінаваным рэзам, абрэзка сукоў.

– Адразу хачу сказаць, што гэтыя спаборніцтвы выклікаюць вялікую цікавасць ва ўсіх нашых работнікаў, таму іх чакаюць з нецярпеннем, – расказвала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Крупскага лясгаса Наталля Камовіч. – Галоўнай інтрыгай заўсёды застаюцца пытанні: якое лясніцтва на гэты раз узначаліць выніковую табліцу, а хто выйдзе ў лідары ў асабістым першынстве? І ўжо сёння можна канстатаваць, што ляснік Бобрскага вопытна-вытворчага лясніцтва Васіль Яўгенавіч Міранюк – самы вопытны з вальшчыкаў лесу, які ўдзельнічаў у спаборніцтвах па-за конкурсам, зноў паказаў найлепшы рэзультат, набраўшы 1619 балаў. Гэта значыць, што ён бездакорна выступіў практычна на ўсіх этапах.

Бясспрэчна, што ўсе этапы былі складанымі, патрабавалі сапраўднай прафесійнай падрыхтоўкі і майстэрства. Кожны ўдзельнік імкнуўся як мага хутчэй і лепей выканаць тое ці іншае заданне. І вось рэзультаты судзейскай камісіі, якіх з хваляваннем чакалі ўсе. У намінацыі «Валка лесу» першае месца заняў вальшчык лесу Ухвальскага лясніцтва Анатоль Радкевіч, другое – Андрэй Старадубец з Сяляўскага лясніцтва, трэцяе месца – Аляксей Какаулін з Дзянісавіцкага лясніцтва. 

Сваіх пераможцаў вызначылі таксама яшчэ дзве намінацыі – «Распілоўка камбінаваным рэзам» і «Абрэзка сукоў». На першым месцы тут аказаўся Сяргей Марцынкевіч (Абчугскае лясніцтва), на другім – Іван Карэцкі (Стараслабодскае лясніцтва) і на трэцім месцы – Пётр Шархун (Абчугскае лясніцтва).

Першая пазіцыя з сумай 102 балы ў намінацыі «Мантаж ланцуга» ў Івана Карэцкага са Стараслабодскага лясніцтва, другая (93 балы) – у Сяргея Марцынкевіча з Абчугскага, трэцяя пазіцыя (81 бал) – у Івана Жураўкіна з Бобрскага вопытна-вытворчага лясніцтва.

У агульнакамандным заліку па суме балаў першае месца заняла каманда Абчугскага лясніцтва, другое – Стараслабодскага і трэцяе – Ухвальскага лясніцтваў.

Напрыканцы спаборніцтваў прызёры і ўдзельнікі былі адзначаны граматамі, падарункамі, заахвочваннямі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.