krupki.by

ru RU be BE en EN

У склад выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 30 ўваходзіць 9 чалавек



У склад выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 30 ўваходзіць 9 чалавек

Автор / Общество / Аўторак, 30 Жнівень 2016 15:04 / Просмотров: 1051

Члены ўчастковай выбарчай камісіі Іна БАРАЎЦОВА і Алена ФЕДАРЦОВА знаёмяць са спісам выбаршчыкаў Васіля САДОЎСКАГААб тым, што 11 верасня пройдуць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, паведамляе плакат, змешчаны на самім будынку сельвыканкама. Побач – інфармацыйныя матэрыялы аб кожным з прэтэндэнтаў на месца ў парламенце.

У памяшканні для галасавання на стэндзе «Куток выбаршчыка» змешчана ўся неабходная інфармацыя, якая датычыць выбараў. Тут можна азнаёміцца са спісам членаў участковай выбарчай камісіі, графікам яе работы, планам арганізацыйных мерапрыемстваў. 

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Валянціна Раздорскіх расказала, што ў склад камісіі ўваходзіць 9 чалавек:

– Па аднаму прадстаўніку ад раённых арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», раённай арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і пяць чалавек вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы. І, зазначу, што ўсе яны вопытныя, адказныя, кампетэнтныя. Маім намеснікам з’яўляецца Анатоль Каспяровіч, а сакратаром – Галіна Невядомская. Камісія вельмі ўважліва папрацавала над удакладненнем спісаў, таму, упэўнена, ніякіх накладак не павінна быць.

Далей Валянціна Раздорскіх паведаміла, што ў галасаванні павінны прыняць удзел 857 выбаршчыкаў з гарадскога пасёлка Бобр, а гэта жыхары 20 вуліц і 4-х завулкаў. Сямёра будуць галасаваць упершыню.  Гэта – Вікторыя Ракавец, Ягор Батукоў, Канстанцін Шарапаў, Яўген Белы, Наталля Іўлева, Канстанцін Марозаў і Леанід Булахаў. На ўчастак для галасавання прыйдзе і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Заслужаны настаўнік БССР Аляксандра Фамінічна Марозава.

Да нашай размовы далучылася сакратар участковай выбарчай камісіі Галіна Невядомская:

– Падрыхтавалі мы і запрашэнні выбаршчыкам, якія будуць уручаны ім за 10 дзён да выбараў. Ёсць у нас трафарэты, з дапамогай якіх невідушчыя людзі змогуць прагаласаваць самастойна. Наогул, для галасавання створаны ўсе ўмовы: падрыхтаваны ўрны, сталы, сейфы, кабіны, указальнікі, як прайсці ў залу для галасавання. Зарэгістраваны ўжо і 5 назіральнікаў: ад групы выбаршчыкаў, ад раённай арганізацыі ГА «Белая Русь», ад раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу і ад раённай арганізацыі ГА «БРСМ». За імі замацаваны стол з адпаведнай шыльдай.

Па ўсім бачна, што ўсе члены ўчастковай выбарчай камісіі гатовы даць выбаршчыкам кансультацыю і вычарпальны адказ на любое іх пытанне. А яшчэ імкнуцца зрабіць так, каб падчас выбараў была ўрачыстая атмасфера, якая адпавядала б гэтай важнай палітычнай падзеі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.