krupki.by

ru RU be BE en EN

22 верасня у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў дзень падпісчыка



22 верасня у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў дзень падпісчыка

Автор / Общество / Пятніца, 23 Верасень 2016 13:30 / Просмотров: 1128

Кацярына ГАРБАЧОВА22 верасня акцыя «Абласны дзень падпісчыка» адбылася ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі раёна. І варта заўважыць, што толькі ў гэты дзень крупчане выпісалі 647 экземпляраў газет і часопісаў, з іх 212 экземпляраў раённай газеты «Крупскі веснік».

У абласны Дзень падпісчыка ў гарадское аддзяленне паштовай сувязі Крупкі-1 на сустрэчу з чытачамі зноў прыйшлі прадстаўнікі раённай газеты «Крупскі веснік». І недарэмна, бо людзі нас ужо чакалі. 

– Такія акцыі праводзяцца з мэтай захавання падпісных тыражоў і павелічэння колькасці падпісчыкаў на газеты і часопісы на ІV квартал бягучага года, – адзначыла начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі Барысаўскага раённага вузла паштовай сувязі Людміла Пацэева. – Відавочна, што многія крупчане прачыталі аб’яву аб абласным Дні падпісчыка ў раённай газеце «Крупскі веснік», а таксама зме-шчаную пры ўваходзе ў гарадское аддзяленне, таму і прыйшлі, каб падоўжыць падпіску на тое ці іншае перыядычнае выданне, пагартаць газеты і часопісы, прадастаўленыя ім для азнаямлення, сустрэцца з прадстаўнікамі прэсы. Для больш хуткага абслугоўвання падпісчыкаў афармленнем абанементаў сёння займаецца яшчэ адзін аператар сувязі. Нашы старанне і імкненне, каб друкаванае слова прыходзіла ў кожны дом, акупліваюцца. Прыемна адзначыць, што амаль кожны, хто заходзіць у аддзяленне, каб заплаціць камунальныя паслугі або атрымаць пенсію, выпісваюць газеты і часопісы, і ўжо ў абавязковым парадку – сваю раёнку.

Валянціна і Віктар ЦЫБУЛЬСКІЯ

І сапраўды. Яшчэ не было і 11-ці гадзін – часу, з якога праходзіла акцыя, а на паштовым аддзяленні ўжо былі Марыя Кулевіч з вуліцы Перамогі, Лідзія Мішына з вул. Чапаева, Святлана Шавялёва і Валянціна Кузняцова з вул. Савецкай, Тамара Курчак з вул. Чарняхоўскага, Марыя Марцынкевіч з вул. Падлеснай і многія іншыя. У аддзяленне, напрыклад, завіталі муж і жонка Цыбульскія, якія зараз жывуць у вёсцы Зароўе. Яны выпісалі «Комсомольскую правду», а падпіску на раённую газету пастаянна робіць бацька Валянціны, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Фролавіч Аляксееў. Усе гаварылі добрыя словы ў адрас раёнкі, бо выпісваюць яе ўжо не адзін дзясятак гадоў, заўсёды цікавяцца справамі тых прадпрыемстваў і арганізацый, у якіх працавалі або працуюць цяпер. Прыемна, што перавагу раённай газеце аддавалі як пастаянныя чытачы, так і новыя. Той, хто афармляў падпіску на наша выданне адразу на квартал, атрымліваў блакноты з лагатыпам газеты «Крупскі веснік».

Начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі, якая падчас правядзення акцыі прысутнічала ў зале, пры нашай размове заўважыла:

– Хочацца праз газету звярнуцца да тых крупчан, якія яшчэ не падоўжылі падпіску, паспяшацца ў гэтыя дні ў паштовыя аддзяленні або звяртацца да сваіх паштальёнаў. Напамінаю, падпісацца на газеты і часопісы на апошні квартал можна да 27 верасня ўключна. Жадаючых гэта зрабіць чакаюць у 17-ці стацыянарных паштовых аддзяленнях, трох перасоўных і на мотадастаўцы. Хачу адзначыць тых начальнікаў аддзяленняў паштовай сувязі, якія заўсёды імкнуцца аднавіць колькасць выпісаных раней выданняў. Гэта Ларыса Ляшкова з аграгарадка Замкі, Наталля Сакалова з пас. Крупскага, Таццяна Чарняўская з Абчугі і аператар Ала Варановіч з ПАПС-3. На селектарнай нарадзе, якая прай-шла на бягучым тыдні, перад намі пастаўлена задача – стопрацэнтна аднавіць усю падпіску, што была ў папярэднім квартале. Верасень вось-вось закончыцца, таму мы яшчэ раз напамінаем нашым чытачам аб завяршэнні падпісной кампаніі на чацвёрты квартал.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

10 сентября «прямую линию» проведет заведующий государственной нотариальной конторой района

В среду, 10 сентября, с 9.00 до 10.00 проведет «прямую линию» заведующий государственной нотариальной конторой Крупского района МАКАРЕВИЧ Галина Степановна. Телефон: 8-01796 2-78-65.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.