krupki.by

ru RU be BE en EN

У апошні дзень Масленіцы крупчане праводзілі зіму



У апошні дзень Масленіцы крупчане праводзілі зіму

Автор / Общество / Аўторак, 28 Люты 2017 14:19 / Просмотров: 1305

Сонейка ўжо пазірае намнога ласкавей… А ў паветры стаіць пах вясны, які наўрад ці перадасі словамі – яго адчуваеш. У нядзелю з самай раніцы на гарадской плошчы гучалі звонкія песні ў народным стылі.

Цэлая кампанія казачных герояў ад скамароха і лесавіка да гарэзлівай Бабы Ягі забаўлялі прысутных, прапаноўвалі крупчанам і гасцям горада паўдзельнічаць у провадах зімы. Творчыя калектывы раённага Цэнтра культуры выступілі з канцэртнай праграмай.

Прыгожае свята Масленіцу любяць і гараджане, і вяскоўцы. Прыходзяць на яго сем’ямі, удзельнічаюць у конкурсах і жартах, карагодах і забаўках. Занятак на гарадской плошчы знайшоўся кожнаму. Больш за ўсіх, як звычайна, весяліліся дзеці. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем ласаваліся рознай смакатой, што прадавалася ў гандлёвых палатках. Дарослыя слухалі галасістых артыстаў, падпявалі ды падтанцоўвалі. Людзі адпачывалі, і ўсюды панаваў добры настрой. А як інакш, мы ж развіталіся з халоднай зімой і сустрэлі прыгажуню вясну.

На плошчы працавала выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Крупскага раённага Дома рамёстваў. Там можна было пабачыць работы з бісеру члена народнага клуба майстроў «Таленты Крупшчыны» Ірыны Малашкевіч. Саламяныя вырабы, лялькі, зробленыя рукамі майстрых, выклікалі шчырае захапленне ў самых маленькіх гасцей свята. Таксама працавалі гандалёвыя рады, дзе можна было набыць мясныя, каўбасныя, хлеба-булачныя і іншыя вырабы.

Свята нагадвае нам пра старадаўнія звычаі, традыцыі, гісторыі народа. І гэта вельмі добра. Масленіца ўвабрала яркія святочныя народныя звычаі, звязаныя з сустрэчай вясны. Разам з ёй пачынаецца новае, чыстае і светлае жыццё. Зусім хутка зазелянеюць трава і дрэвы, распусцяцца кветкі, зашчабечуць птушкі. 

...Адметна, што людзі не забываліся на дзень Даравальнай нядзелі і прасілі прабачэння адзін у аднаго, завяралі ў вернасці і сяброўстве. Шчыра, пранікнёна, ад душы!

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.