krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на сустрэчу з класікай



Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на сустрэчу з класікай

Автор / Общество / Чацвер, 27 Красавік 2017 08:59 / Просмотров: 921

135 гадоў з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба КоласаУ бягучым годзе спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў музеі арганізавана выстава “Чалавек-эпоха”, якую прадставіў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Янка Купала і Якуб Колас – прызнаныя ва ўсім свеце майстры роднага слова, сыны беларускага народа, якія выказвалі яго думы, клапаціліся пра лёс нашай мовы, пра шчасце Беларусі, сталі заснавальнікамі беларускай літаратурнай мовы, а ў гады Вялікай Айчыннай вайны заклікалі мужна змагацца з ворагам, абараняць Радзіму.

Якуб Колас пісаў:

О, як бы я хацеў спачатку

Дарогу жыцця па парадку

Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,

..............................

К вясне б маёй хацеў вярнуцца.

А жыццёвая дарога Якуба Коласа прыводзіла яго і ў нашы мясціны. У 1908 г. ён працаваў настаўнікам у прыватнай школе ў вёсцы Сані (цяпер гэта Талачынскі раён Віцебскай вобласці), а здаваць экзамены прывозіў сваіх вучняў у вёску Абчуга.

Сёння ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі можна ўбачыць друкаваныя выданні, кнігі Якуба Коласа, аўтабіяграфічную паэму ў вершах “Новая зямля”, якой няма роўных у беларускай паэзіі па багаццю мовы. Ёсць тут і аўтографы пісьменніка, пісьмы, першы надрукаваны верш, фотаздымкі розных гадоў, на якіх адлюстраваны цікавыя моманты напружанага жыцця пісьменніка, яго падарожжаў і сустрэч. Прадстаўлены партрэты яго бацькоў, жонкі, сыноў, унукаў. Таксама экспануюцца каляровыя здымкі з залаў літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, сядзіб Акінчыцы, Альбуць, што на радзіме паэта, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, і многае іншае.

Вы яшчэ раз прыгадаеце знаёмыя са школьнай парты радкі паэта:

Малюнкі родныя і з'явы!

Як вы мне любы, як цікавы!

Як часта мілай чарадою

Вы ўстаяце перада мною!

Для вучняў у нашым музеі падрыхтаваны спецыяльныя музейныя ўрокі па творчасці Якуба Коласа.

Выстава будзе доўжыцца да 13 мая. Прыходзьце на сустрэчу з класікай, якая заўсёды актуальная, надзённая, і абавязкова ўзбагаціць  ваш унутраны  свет нечым новым.

Таццяна КАВАЛЕНКА, супрацоўнік Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Автор

admin

admin

Актуально

15 августа заместитель председателя райисполкома встретится с коллективом филиала КУП "Минскоблдорстрой"-"ДРСУ № 164"

15 августа в 10.00 заместитель председателя райисполкома Анатолий Ганчар встретится с коллективом филиала КУП "Минскоблдорстрой"-"ДРСУ № 164".

16 августа "прямую линию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 16 августа, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

16 августа в д. Великая Слобода встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 16 августа, в 9.00 в д. Великая Слобода Крупского сельсовета возле дома № 2 по ул. Лесной встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ШАБЛОВСКАЯ Ирина Александровна.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.