krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках прайшоў абласны дзень падпісчыка



У Крупках прайшоў абласны дзень падпісчыка

Автор / Общество / Пятніца, 23 Чэрвень 2017 13:20 / Просмотров: 1026

"І ўзімку, і летам чытаем газету", — такія словы нашых пастаянных чытачоў неаднаразова давялося чуць падчас яго правядзення. Адразу варта заўважыць, што многія чытачы раённай газеты званілі ў рэдакцыю і цікавіліся, калі адбудзецца дзень падпісчыка. І мы арыентавалі іх на тое, што ў газеце абавязкова будзе змешчана аб’ява. Так і адбылося. І гараджане, не чакаючы вызначанага часу, загадзя прыходзілі ў гарадское аддзяленне паштовай сувязі Крупкі-1.

І ў гэтым мы пераканаліся ўвачавідкі, калі толькі зайшлі сюды. Да аператара паштовай сувязі, які быў вызначаны непасрэдна на выпіску газет і часопісаў, далучыўся і грамадскі распаўсюджвальнік рэдакцыі. І адразу ўтварылася чарга тых, хто жадаў паўдзельнічаць у спецыяльнай акцыі, аб’яўленай рэдакцыяй раённай газеты: усім, хто аформіць падпіску на раёнку на 6 месяцаў, у якасці бонуса прапаноўвалася бясплатная падпіска на студзень 2018 года. Дарэчы, такую магчымасць ужо не першы год выкарыстоўваюць многія. І не толькі гараджане, бо акцыя ў абласны дзень падпісчыка праводзіцца ва ўсіх сельскіх і перасоўных паштовых аддзяленнях сувязі. Вось і ў той дзень асобныя крупчане плацілі за падпіску на раённую газету толькі за 5 месяцаў. А на ліпень у іх была льгота. І такой ільготай на гэты раз скарысталіся звыш 80 крупчан.

– З практыкі папярэдніх гадоў вядома, што акцыя з удзелам рэдакцыі райгазеты пастаянна садзейнічае таму, што і ў горадзе, і ў сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі людзі больш актыўна выпісваюць сваю раёнку, – зазначыла начальнік Крупскага цэха паштовай сувязі Людміла Пацэева. – Як вядома, асноўная мэта абласнога дня падпісчыка – актывізаваць падпісную кампанію, прыцягнуць увагу патэнцыяльных падпісчыкаў і стымуляваць рост падпісных тыражоў газет і часопісаў на ІІ паўгоддзе бягучага года. Сёння, дарэчы, да нас з сувенірамі завітаў таксама і прадстаўнік «Сельской газеты». Але ўсе прысутныя на дні падпісчыка пераканаліся, што людзі больш ахвотна выпісвалі сваю мясцовую газету. Хачу напомніць, што да заканчэння падпіскі на перыядычныя выданні засталося зусім мала часу, таму заклікаю паспяшацца тых, хто пакуль яшчэ адкладвае гэту справу, як кажуць, на потым.

Людміла Пацэева нагадала, што каталогі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь на ІІ паўгоддзе 2017 года, у якіх змешчаны назвы, індэксы і кароткі змест таго ці іншага выдання, ёсць ва ўсіх аддзяленнях сувязі, а таксама ў грамадскіх распаўсюджвальнікаў. Запрашала прыходзіць у гарадское аддзяленне, звяртацца да паштальёнаў і падпісвацца на перыядычныя выданні, якія ім да спадобы.  

Да месца адзначыць, што прыхільнікі раённай газеты, якія завіталі на гарадское аддзяленне паштовай сувязі, атрымлівалі ў падарунак сувенірную прадукцыю з лагатыпам «Крупскі веснік». У адрас газеты ад даўніх яе прыхільнікаў прагучала шмат удзячных слоў. Іх, у прыватнасці, выказвалі Людміла Каралёва, Васіль Сяргун, Таццяна Вычанкова, Валянціна Красоўская, Галіна Румянцава, Марыя Марцынкевіч, Валянціна Карпава і многія іншыя. З падзякай за змястоўную газету ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка пасёлка Крупскі Марыя Барушка. «Мне ўжо 81 год і ўсё сваё свядомае жыццё я выпісваю раёнку, – зазначыла Марыя Іванаўна. – Доўгі час разам з газетай мы ішлі «Ленінскім курсам», цяпер кожную сераду і суботу з нецярплівасцю чакаем «Крупскі веснік». Апошнім часам удзельнічаю ў акцыі і раённую газету выпісваю адразу на паўгода».

Рэдакцыя газеты верыць, што даўнія нашы падпісчыкі зноў застануцца з намі. Разам з тым, спадзяемся, што выбар на карысць «Крупскага весніка» зробяць і новыя чытачы, якія пазнаёміліся з газетай не так даўно. Напамінаем, што падпісацца на рэспубліканскія газеты і часопісы на ІІ паўгоддзе можна да 26 чэрвеня ўключна. На «Крупскі веснік» – да 29 чэрвеня. Жадаючых гэта зрабіць, чакаюць ва ўсіх стацыянарных паштовых аддзяленнях, трох перасоўных і на мотадастаўцы. Падпіску можна аформіць і непасрэдна ў рэдакцыі раённай газеты «Крупскі веснік». Да сустрэчы!

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

9 октября прямую телефонную линию проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 9 октября, с 11.00 до 12.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.