krupki.by

ru RU be BE en EN

Наш карэспандэнт пабываў на першай генеральнай рэпетыцыі ваеннага парада, які адбудзецца на Дзень Незалежнасці ў Мінску



Наш карэспандэнт пабываў на першай генеральнай рэпетыцыі ваеннага парада, які адбудзецца на Дзень Незалежнасці ў Мінску

Автор / Общество / Пятніца, 30 Чэрвень 2017 11:38 / Просмотров: 918

Суботні дзень 24 чэрвеня, калі меркавалася правядзенне рэпетыцыі парада, што пройдзе ў сталіцы 3 ліпеня, не надта радаваў.

З раніцы знаёмыя з Мінску патэлефанавалі, каб не забылі ўзяць з сабой парасонікі. Але, забягаючы наперад, адзначым, што амаль чатыры гадзіны, што мы правялі на праспекце Машэрава, яны не спатрэбіліся. Хаця дзесьці гадзін у 19 з лішнім такі дождж ліў, што ледзь спраўляліся «дворнікі». І прагон атрымаўся.

Да трыбун мы падышлі, як, дарэчы, і многія іншыя жадаючыя паглядзець парад, гадзіны за дзве да яго пачатку. Таму ў запасе быў яшчэ час. Каля музея Вялікай Айчыннай вайны ўбачылі, як «лёталі» карабіны і шашкі. Гэта праходзіла трэніроўка роты ганаровай варты. Непадалёк стаяла «каробка» курсантаў агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі. Усе яны ў касках, плашч-палатках, франтавой форме, з пісталетамі-кулямётамі Шпагіна. Як нам распавялі далей, у гэтым годзе курсанты не толькі апрануць форму франтавікоў, але таксама надзенуць і ўзнагароды сваіх продкаў, якія прайшлі вайну. Пабачылі мы таксама, як падчас рэпетыцыі адбіваўся страявы крок, слухалі выступленне зводнага ваеннага аркестра Узброеных Сіл.

...Роўна ў 22 гадзіны гучным голасам міністр абароны Беларусі Сяргей Раўкоў аб’яўляе пачатак парада. Па традыцыі, урачыстае шэсце адкрыла пешая калона. Першымі перад трыбунамі прайшлі юныя барабаншчыкі – выхаванцы Мінскага сувораўскага вучылішча.

Сцяг Перамогі і штандары 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскіх франтоў – менавіта гэтыя вайсковыя злучэнні ўдзельнічалі ў Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён», у ходзе якой была вызвалена наша краіна, – следам за самымі юнымі ўдзельнікамі парада праносяць вайскоўцы роты ганаровай варты. 

Упершыню на сталічны праспект выйшаў парадны разлік войскаў тэрытарыяльнай абароны. 180 чалавек з аўтаматамі, мінамётамі, кулямётамі на рэпетыцыі былі ў рабочай форме, але на парадзе будуць, як кажуць, пры парадзе.

Паўдзельнічаць у ваенным парадзе выпаў гонар курсантам Ваеннай акадэміі, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, вайскоўцам 120-й і 11-й асобных гвардзейскіх механізаваных брыгад. У складзе пешай калоны прайшлі і разлікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Усяго – 20 парадных разлікаў.

Парадную механізаваную калону адкрыла легендарная тэхніка – танк Т-34-85. Пасля «прамаршыравалі» браніраваныя машыны, зенітныя ракетныя комплексы, сістэмы залпавага агню, артылерыйскія ўстаноўкі. Вялікае ўражанне на ўсіх аказалі браніраваныя машыны «Кайман», радыёрэлейныя станцыі, мабільныя зенітныя артылерыйскія комплексы «Зеніт», а таксама выратавальная і медыцынская тэхніка. Многія і многія мінчане і госці фатаграфавалі літаральна кожны момант.

Завяршылася свята традыцыйным выступленнем ваеннаслужачых зводнай роты ганаровага каравула з пляц-канцэртам. Сёлета, дарэчы, на думку тых, хто ўжо неаднаразова бачыў парад, выступленне гэтай роты аказалася больш рытмічным і відовішчным дзякуючы новым элементам, якія выконваліся не пад ваенны марш, а пад сучасную музычную кампазіцыю.

Да месца адзначыць, што па заканчэнні генеральнай рэпетыцыі каля баявой тэхнікі можна было сфатаграфавацца. Гэта ж можна будзе зрабіць і 3 ліпеня, калі пройдзе парад.

 

 

 

 

 

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.