krupki.by

ru RU be BE en EN

Інтэлектуальная экалагічная гульня «Знатакі прыроды» прайшла ў Цэнтры дзіцячай творчасці



Інтэлектуальная экалагічная гульня «Знатакі прыроды» прайшла ў Цэнтры дзіцячай творчасці

Автор / Общество / Аўторак, 15 Жнівень 2017 16:28 / Просмотров: 1680

Мэта інтэлектуальнай экалагічнай гульні «Знатакі прыроды», якая праходзіла ў Цэнтры дзіцячай творчасці, – актывізаваць пазнавальную дзейнасць выхаванцаў у галіне экалогіі і аховы прыроды, прыцягнуць увагу дзяцей да экалагічных праблем навакольнага асяроддзя, выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды, фарміраваць уменне працаваць у камандзе.

– Добры дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі! Я рада вітаць вас на экалагічнай гульні «Знатакі прыроды», – такімі словамі адкрыла інтэлектуальную гульню педагог дадатковай адукацыі Крупскага ЦДТ Ульяна Заблоцкая. – Наша гульня прысвячаецца прыродзе роднага краю і праводзіцца для таго, каб выявіць лепшых знатакоў прыроды. У сённяшняй гульні прымаюць удзел дзве каманды – «БЭМС» і «Адрэналін». І тая каманда, якая набярэ найбольшую колькасць ачкоў, стане пераможцай. Гульня складаецца з шасці этапаў, і кожны з іх мае свае правілы.

Падчас першага конкурсу – «Расліны» – вядучы назваў восем пытанняў, на якія трэба было даць правільныя адказы. Да прыкладу, на пытанні «Лекавая расліна ад 99-ці хвароб», «Якой лекавай уласцівасцю валодае падбел (мать-и-мачеха)?», «Чай з якой расліны дзейнічае заспакаяльна?» і іншыя былі дадзены дакладныя адказы: «Падарожнік», «Лекі ад кашлю», «Мята».

Затым праходзілі конкурсы «Збяры карцінку», «Намалюй жывёлу, якой не існуе», «Жывёлы», «Зайцы», «Балота», «Пераправа ў абручах», «Загадкі пра жывёл». Вялікі інтарэс выклікалі таксама конкурсы «Міні-бол», «Пінгвіны», «Сараканожка», «Ягадны красворд». У прыватнасці, удзельнікі конкурсу з задавальненнем называлі ягады: «Журавіны», «Суніцы», «Марошка», «Брусніцы», «Чарніцы», «Маліна»...

Нікога не пакінулі раўнадушнымі пытанні конкурсу «Па старонках казак». На кожнае пытанне прапаноўваліся тры-чатыры варыянты адказаў. І дзеці правільна адказалі на ўсе шэсць пытанняў. Называлі, напрыклад, якое дрэва расце ля Лукамор’я, па якім кот вучоны ходзіць і казкі расказвае (паэма Аляксандра Пушкіна); з якой кветкі ў казцы «Дзюймовачка» Ханса Крысціяна Андэрсена з’явілася маленькая дзяўчынка; якое дрэва схавала дзяцей у рускай народнай казцы «Гусі-лебедзі» і г.д.

Добра ведалі абедзве каманды адказы на такія пытанні, як «Нос птушкі», «Плод дуба», «Самы высокі звер», «Хатні вартаўнік», «Самая страшная рыба», «Якую птушку называюць лясным доктарам», «У якім слове 40 «А»?», «Якую ягаду не ядуць» і многія іншыя.  Можна сказаць «на ўра» прайшлі конкурс «Качаняты» і гульня «Хто я?», конкурс «Знатакі дрэў». Дзеці адказвалі на пытанні, якое дрэва цвіце першым, якое дае салодкі сок, якое з’яўляецца сімвалам Новага года, на якім дрэве растуць жалуды...

Асаблівы інтарэс выклікалі бліц-пытанні, калі трэба было хуценька даць адказы. Да прыкладу, такія: «Што робіць вожык зімой?», «Хто на сабе дом носіць?», «Ці адносіцца камень да жывой прыроды?», «Якія жывёлы ўпадаюць у спячку?», «Без чаго не зможа расці расліна?»... Удзельнікі конкурсу разгадвалі марскі красворд і расфарбоўвалі марскіх насельнікаў.

І вось гульня падышла да завяршэння. Журы падвяло вынікі і паведаміла рэзультаты кожнай каманды. Перамагло, як кажуць, сяброўства, бо каманды набралі аднолькавую колькасць балаў. 

І напрыканцы прагучала пажаданне: вам, хлопчыкі і дзяўчынкі, трэба яшчэ шмат аб чым даведацца, бо прырода – бясконца загадкавая! Поспехаў вам у гэтай цікавай справе!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

9 октября прямую телефонную линию проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 9 октября, с 11.00 до 12.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.